Заданне 1
|
Стараўся браць на мушку
Малюсенькую мушку.
Прачытайце вершаваны каламбур П. Шыбута. Падкрэсленыя словы з’яўляюцца … .
A) сінонімамі Б) антонімамі В) амонімамі Г) паронімамі Д) амафонамі
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25
|
Заданне 2
|
Колькі ўсяго прыназоўнікаў ужыта ў прапанаваным сказе?
З бліжняй бярозы аддзяліўся залацісты лісток, пакружыўся ў паветры і бясшумна апусціўся ў лужыну на дарозе.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 29.25 - 1 = 28.25
|
Заданне 3
|
Дадзены назвы беларускіх рэк:
1) Зэльвянка 2) Бобрык 3) Бярэзіна
У якой назве “схаваліся” дзеяслоў абвеснага ладу і імя дзяўчынкі (склады і літары не перастаўляць)?
A) ва ўсіх назвах
Б) няма такой назвы
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 28.25 - 1 = 27.25
|
Заданне 4
|
Якія назвы твораў Якуба Коласа патрэбна напісаць праз злучок?
1) “Сымон(музыка)” 2) “Савось(распуснік)” 3) Рак(вусач)”
A) усе назвы
Б) няма такіх назваў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 27.25 - 1.25 = 26
|
Заданне 5
|
У якіх прыкладах дзеяслоў з часціцамі бы(б), жа(ж) правільна напісаны?
1) прыляцеў б 2) прыехала б 3) чытаў бы 4) глядзела жа
A) ва ўсіх прыкладах
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 26 + 3 = 29
|
Заданне 6
|
Паэзія –
Крылы ў неба,
Што вучаць зямлёй даражыць.
Паэзіяй дыхаць трэба,
Паэзіяй трэба жыць…
Прачытайце вершаваныя радкі П. Макаля. Падкрэслены сказ … .
A) просты
Б) складаны
В) бяззлучнікавы
Г) складаназалежны
Д) складаны сказ з рознымі відамі сувязі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 29 - 1 = 28
|
Заданне 7
|
Сонца за борам жар-птушкай садзіцца.
Штосьці спявае пяшчотнае …,
Пахне чабор, пахне чабор.
Які назоўнік прапушчаны ў радках верша П. Броўкі?
A) гусляр Б) шпак В) бор Г) лес Д) салавей
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 28 + 3 = 31
|
Заданне 8
|
Прачытайце ўважліва сказы:
1. Вядома, што ад старажытных часоў людзі стваралі жыццёвую прастору не толькі для расліннасці і жывёльнага свету, але і для саміх сябе.
2. Увайшлі ў сяло і быццам нырнулі пад цёмную павець.
3. Гукні ў гарах – і рэха табе адгукнецца.
Які сказ з’яўляецца простым?
A) усе сказы
Б) няма такога сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 31 + 3 = 34
|
Заданне 9
|
Дадзены назвы прылад (матэрыялу):
а) пуга б) паркаль в) горан г) рыдлёўка д) скура
Хто імі карыстаецца?
1) каваль 2) гарбар 3) кравец 4) грабар 5) пастух
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-д, 5-в
В) 1-в, 2-д, 3-б, 4-г, 5-а
Г) 1-г, 2-в, 3-д, 4-а, 5-б
Д) 1-д, 2-в, 3-а, 4-б, 5-г
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 34 + 3 = 37
|
Заданне 10
|
Дадзены словы:
1) р..ж..сіраваць 2) р..ч..ва
Якія літары прапушчаны?
A) а, а
Б) а, э
В) э, э
Г) э, ы
Д) ы, э
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 37 + 3 = 40
|
Заданне 11
|
Зміцер запісваў пад дыктоўку словы:
1) вяснавы 2) весялун 3) весялуны 4) вяровачны
Якія словы хлопчык напісаў няправільна?
A) усе словы
Б) усе словы напісаў правільна
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43
|
Заданне 12
|
Угрэла сонца. Жней чародкі
Ідуць паважна, як лябёдкі,
У хустках лёгкіх, кофты белы.
Іх рукі дужа загарэлы.
Колькі [д] у словах вершаваных радкоў з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 43 - 1 = 42
|
Заданне 13
|
У народзе, калі характарызуюць чалавека, які бяздзейнічае, з’яўляецца пасіўным, не праяўляе актыўнасці ў чым-небудзь, гавораць:
1) “З саней у жыта скача”
2) “ Ад такога чакай зімою кветак”
3) “Вочы ў жменю бярэ”
4) “Аж ногі за вушы заплятаюцца”
5) “Хапун не ўхопіць”
Выберыце патрэбны прыклад устойлівага спалучэння.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42 - 1.25 = 40.75
|
Заданне 14
|
Якія словазлучэнні з дадзеных утвораны няправільна?
1) чацвярым кнігам
2) дваім дрэвам
3) траім кацянятам
A) усе словазлучэнні
Б) няма такіх словазлучэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 40.75 - 1 = 39.75
|
Заданне 15
|
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару э?
1) д..лікатэс 2) экз..мпляр 3) д..ктрына 4) ц..лафан
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 39.75 - 1.25 = 38.5
|
Заданне 16
|
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя назоўнікі ў форме меснага склону.
1) на луге 2) на кругу 3) на стозе 4) на паверсе
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 38.5 - 1 = 37.5
|
Заданне 17
|
Колькі дзеепрыметнікаў у сказе?
Часам куры пераходзілі на марудны крок і вышуквалі сярод расталага надворку рэшткі разлітай ці растрэсенай і замёрзлай зімою ежы.
A) 0 Б) 1 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.5 - 1.25 = 36.25
|
Заданне 18
|
Якія словы з прапанаваных маюць нулявы канчатак?
1) чытаў 2) думаючы 3) маёр 4) цераз
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 36.25 + 4 = 40.25
|
Заданне 19
|
Прачытайце ўважліва сказ:
– І-іга-га-га-га! – нібыта падбадзёрваў конь сябе і зноў шпарка імчаўся наперад, выдыхаючы ў марознае паветра густыя клубы пары.
Выдзеленае слова з’яўляецца … .
A) звароткам
Б) выклічнікам
В) гукапераймальным словам
Г) параўнальным зваротам
Д) пабочным словам
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40.25 + 4 = 44.25
|
Заданне 20
|
Які знак прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску ў сказе?
Каса не слізгала нават па высока зрэзанаых, засохлых карэньчыках, якія засталіся ад першага ўкосу_ яны адышлі ў расе і рэзаліся без натугі, амаль нячутна, амаль так, як атава.
A) знак прыпынку не патрэбны
Б) коску
В) кропку з коскай
Г) двукроп’е
Д) працяжнік
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 44.25 - 1.25 = 43
|
Заданне 21
|
У якіх сказах з дадзеных няправільна пастаўлены знакі прыпынку?
1. Трэба сказаць, што на паляванні спаборнічае ўсё – і вопыт, і кемлівасць, і спрыт.
2. Летам у лесе пачынаюць вылазіць: баравікі, лісічкі, асавічкі, казлякі і шампіньёны.
3. Усё зацвіло ў садзе: і яблыні, і грушы, і вішні.
4. Поле, луг і лес – усё пачарнела ад золкіх асенніх дажджоў.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 43 - 1 = 42
|
Заданне 22
|
Прачытайце ўважліва сказы.
1. Падняўшыся на вяршыню Дзяржынскай гары, становіцца цяжэй дыхаць.
2. Вандруючы па замежных краінах, знаёмішся са звычаямі розных народаў.
3. Пасадзіўшы малады дубок, жалудоў дачакаешся не хутка.
У якім сказе парушаны сінтаксічныя нормы?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 42 - 1.25 = 40.75
|
Заданне 23
|
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?
1) р..візія 2) р..ванш 3) ч..снок 4) р..рытэт 5) ц..ліндр
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 2, 3
Г) у 3, 4
Д) у 4, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 40.75 + 3 = 43.75
|
Заданне 24
|
Вы, напэўна, не раз чулі такія ўстойлівыя выразы:
1) разводзіць рукамі
2) махнуць рукой
3) складваць рукі
4) ламаць рукі
Якія значэнні яны маюць?
а) ‘абыякавасць, няўвага’
б) ‘адчай, моцнае эмацыянальнае ўзрушэнне’
в) ‘бяздзейнічаць’
г) ‘прызнаць сябе бездапаможным, няздольным рашыць пытанне’
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а
Г) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 43.75 - 1 = 42.75
|
Заданне 25
|
Дадзены сказы:
1. Дзядуліна карзінка была напоўнена аднымі баравікамі.
2. Маленькая сабака з цікаўнасцю выглядвала з будкі.
3. Воз рыпеў пад цяжарам дроў.
У якіх сказах дапушчаны граматычныя памылкі?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42.75 - 1.25 = 41.5
|
Заданне 26
|
Малая сцэна Купалаўскага тэатра размясцілася ў памяшканні былога кінатэатра … .
A) “Беларусь” Б) “Навіны дня” В) “Радзіма” Г) “Аўрора” Д) “Кастрычнік”
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 41.5 - 1.25 = 40.25
|
Заданне 27
|
Устанавіце адпаведнасць паміж часткамі крылатых выразаў.
1) Добра быць у дарозе, … |
а) як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной (М. Багдановіч). |
2) І чарсцвее душа … |
б) у ім бывае шторм і штыль (П. Броўка). |
3) Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, … |
в) якую ты сам сабе выбіраеш (Я. Колас). |
4) Людское сэрца быццам мора, … |
г) ад карозіі безадказных, бяздумных слоў (В. Вітка). |
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
Д) 1-а, 2-в, 3-б, 4-г
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40.25 + 3 = 43.25
|
Заданне 28
|
Як правільна напісаць назву кандытарскага вырабу з міндальнага цеста?
A) марцыпан Б) марцапан В) марцэпан Г) марцупан Д) марцопан
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 43.25 - 0.75 = 42.5
|
Заданне 29
|
3 чэрвеня 1912 года Янка Купала закончыў пісаць п’есу “Паўлінка”. Сцэнічнае жыццё твора пачалося ў 1913 годзе.
27 студзеня 1913 года спектакль “Паўлінка” адбыўся ў Вільні, 9 лютага – у Санкт-Пецярбургу, а 15 жніўня – у … .
A) Рубяжэвічах Б) Радашковічах В) Мінску Г) Гродна Д) Пінску
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 42.5 - 1.25 = 41.25
|
Заданне 30
|
Вы, напэўна, не раз чулі раманс “Калі я на пошце служыў ямшчыком”. Сюжэт дадзенага твора быў заснаваны на рэальных падзеях. Аўтар, калі быў на базары ў Міры, зайшоў у харчэўню падсілкавацца. Паколькі было мала свабодных месцаў, ён падсеў да незнаёмага чалавека сталага ўзросту і, каб неяк пачаць гутарку, запытаўся, чаму той вельмі сумны. Пачутая гісторыя так уразіла паэта, што ён за адну ноч напісаў верш, які з часам быў пакладзены на музыку. Як звалі паэта?
A) Адам Міцкевіч
Б) Францішак Багушэвіч
В) Ян Чачот
Г) Уладзіслаў Сыракомля
Д) Янка Лучына
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 41.25 + 5 = 46.25