"Буслік-2022"

17 лютага 2022
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Раманеня Ангелiна, Языльская СШ, Старадарожскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Цудоўны скарб у творчасці народнай
Для нас сабраны мудрымі дзядамі.
Яго адкінуць – значыць без пашаны
Паставіцца да продкаў працавітых.

Колькі прыметнікаў ужыта ў вершаваных радках У. Дубоўкі?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Кожны празаічны твор мае пэўную будову. Вызначце правільны варыянт паслядоўнасці развіцця сюжэта ў творы.

1) развіццё дзеяння       2) развязка       3) кульмінацыя       4) завязка

A) 1, 2, 3, 4

Б) 2, 1, 4, 3

В) 3, 4, 2, 1

Г) 4, 3, 2, 1

Д) 4, 1, 3, 2

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Дадзены назвы беларускіх рэк:

1) Прыпяць       2) Арэса       3) Славечна.

У якой назве “схаваўся” лічэбнік (склады і літары не перастаўляць)?

A) ва ўсіх назвах

Б) няма такой назвы

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39

Заданне 4

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Бусел – прыгожая птушка.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42

Заданне 5

Ганчар – сапраўдны чараўнік.
Ён гліны ўзяў камяк,
І вось збанок на крузе ўзнік,
А потым – круглы гляк.

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі А. Вольскага. Якому слову з тэксту адпавядае лексічнае значэнне ‘нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам’?

A) ганчар       Б) гліна       В) камяк       Г) збанок       Д) гляк

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 42 + 4 = 46

Заданне 6

Выберыце з дадзеных прыкладаў толькі ўстойлівыя спалучэнні.

1) павесіць паліто

2) вочы разбягаюцца

3) брацца за нос

4) малоць языком

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 46 + 4 = 50

Заданне 7

Юрась атрымаў заданне вызначыць сказ са звароткам.

1. Я вітаю цябе, незабыўны мой кут!

2. Лес – жывая вопратка зямлі.

3. Усякая думка, выражаная словам, ёсць бязмежная сіла.

Як вы думаеце, які сказ выбраў хлопчык?

A) усе сказы

Б) не выбраў патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 50 + 3 = 53

Заданне 8

Пастаўце ў алфавітным парадку назвы гарадоў, дзе ў свой час волей лёсу жыў Максім Багдановіч.

1) Мінск       2) Гродна       3) Ялта       4) Яраслаўль       5) Ніжні Ноўгарад

A) 1, 2, 3, 4, 5

Б) 2, 1, 5, 3, 4

В) 3, 5, 1, 4, 2

Г) 4, 3, 5, 2, 1

Д) 5, 4, 2, 1, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 53 + 3 = 56

Заданне 9

Прыеду я абавязкова
У той любімы мой куток,
Дзе першае прамовіў слова,
Дзе я зрабіў свой першы крок.
Прыеду, каб адчуць душою,
Як веюць водарам лугі,
Аб чым шапоча над ракою
Лес – сябар мой найдарагі.

Колькі ўсяго асабовых займеннікаў ужыта ў вершаваных радках М. Пазнякова?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 56 + 4 = 60

Заданне 10

Выберыце з прапанаваных няправільна напісаныя словы.

1) медуза       2) паспарт       3) насоўка       4) гратка

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 60 + 3 = 63

Заданне 11

З дадзеных прыкладаў выберыце правільна ўтвораныя словазлучэнні назоўнік+лічэбнік.

1) каля трое сутак

2) дзве пары красовак

3) пяць нажніц

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 63 - 1 = 62

Заданне 12

У якіх словах неабходна напісаць на месцы пропуску літару ы?

1) р..тушор       2) р..зінавы       3) р..кашэт       4) р..фрэн       5) р..цэнзія

A) ва ўсіх словах

Б) у 1, 2

В) у 2, 3

Г) у 3, 4

Д) у 4, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 62 + 5 = 67

Заданне 13

Прачытайце ўважліва сказ.

Калі снег паступова пачаў сыходзіць з палёў, раскрываючы спачатку пагоркі_ ды ўтвараючы на іх невялікія адкрытыя лысіны, а пасля больш шырокія плямы-праталіны, ласка часцей пачала з’яўляцца ў полі, выходзіла на свае начныя паляванні.

Які знак прыпынку патрэбна паставіць на месцы пропуску?

A) знак прыпынку не патрэбны

Б) коску

В) працяжнік

Г) кропку з коскай

Д) двукроп’е

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 67 + 5 = 72

Заданне 14

Якія словы з прапанаваных напішаце з раздзяляльным мяккім знакам (ь)?

1) д..яблам       2) кап..ём       3) сол..ю       4) верф..ю

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 72 - 1.25 = 70.75

Заданне 15

Выберыце з дадзеных толькі назоўнікі мужчынскага роду.

1) немач       2) дроб       3) фальш       4) золь

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 70.75 + 5 = 75.75

Заданне 16

Якія словы з прапанаваных напішаце з часціцай не разам?

1) (не)пагадзь       2) (не)вялікі       3) (не)дзе       4) (не)дачуць

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 75.75 + 5 = 80.75

Заданне 17

Прачытайце ўважліва прыклады:

1) у кірунку да музея

2) пасля таго як прачытаў

3) адбіцца ад рук

Выберыце толькі словазлучэнні.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 80.75 - 1.25 = 79.5

Заданне 18

Як у народзе называецца цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі?

A) палярная       Б) рабінавая       В) купальская       Г) калядная       Д) грамніцы

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 79.5 + 5 = 84.5

Заданне 19

Выберыце з прапанаваных слоў толькі лічэбнікі.

1) адна восьмая       2) дваццатка       3) шосты       4) трыа       5) удвая

A) усе словы – лічэбнікі

Б) няма лічэбнікаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 84.5 + 3 = 87.5

Заданне 20

Падаюць сняжынкі –
…-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном.

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Паўлюка Труса. Якое слова прапушчана?

A) дыядэмы       Б) дыярамы       В) дыяменты       Г) дыяграмы       Д) дыяметры

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 87.5 - 0.75 = 86.75

Заданне 21

Суаднясіце назвы твораў і іх аўтараў:

1) “Продкі” а) Уладзімір Ліпскі
2) “Радзіма мая дарагая…” б) Алесь Пісьмянкоў
3) “Ад роду – да народу” в) Любоў Тарасюк
4) “Жураўлі на Палессе ляцяць” г) Алесь Бачыла
5) “Імя Айчыны” д) Алесь Ставер

A) 1а, 2б, 3в, 4г, 5д

Б) 1б, 2г, 3а, 4д, 5в

В) 1в, 2а, 3д, 4б, 5г

Г) 1г, 2д, 3б, 4в, 5а

Д) 1д, 2в, 3г, 4а, 5б

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 86.75 + 4 = 90.75

Заданне 22

Падбярыце беларускія адпаведнікі да выразаў:

1) частное лицо

2) действующее лицо

3) официальное лицо

а) дзейная асоба

б) афіцыйная асоба

в) прыватная асоба

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 90.75 + 3 = 93.75

Заданне 23

Ад якога дзеяслова з дадзеных нельга ўтварыць дзеепрыслоўе?

1) таўчы       2) прымаць       3) гарчыць

A) ад усіх дзеясловаў

Б) няма такога дзеяслова

В) ад 1

Г) ад 2

Д) ад 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 93.75 + 5 = 98.75

Заданне 24

Прачытайце ўважліва прыклады:

1) буланы       2) лясны       3) зеленаваты

Які(-ія) прыметнік(-і) з прапанаваных не ўтварае(-юць) ступеняў параўнання?

A) усе прыметнікі

Б) няма патрэбных прыметнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 98.75 - 1.25 = 97.5

Заданне 25

Дадзены словазлучэнні на рускай мове:

1) твое доверие

2) желтый оттенок

3) красивое блюдце

4) густая тень

Падбярыце з прапанаваных правільныя адпаведнікі ў беларускай мове:

а) твой давер

б) тваё давер’е

в) твая давер

г) жоўты адценне

д) жоўтае адценне

е) жоўтая адценне

ё) прыгожае блюдца

ж) прыгожы сподак

з) прыгожая блюдца

і) густая цень

к) густы цень

л) густое цень

A) 1-а, 2-д, 3-ж, 4-к

Б) 1-б, 2-г, 3-ё, 4-і

В) 1-в, 2-е, 3-з, 4-д

Г) 1-а, 2-д, 3-ё, 4-к

Д) 1-б, 2-е, 3-ж, 4-і

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 97.5 + 4 = 101.5

Заданне 26

Вядомыя імёны беларускіх мастакоў слова, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё літаратуры:

1) Алесь Дудар

2) Юрка Лявонны

3) Язэп Пушча

4) Міхась Чарот

Якія сапраўдныя імёны паэтаў?

а) Кудзелька Міхаіл Сымонавіч

б) Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч

в) Юркевіч Леанід Мікалаевіч

г) Плашчынскі Іосіф Паўлавіч

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-г, 2-а, 3-б, 4-в

Д) 1-а, 2-в, 3-б, 4-г

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 101.5 + 4 = 105.5

Заданне 27

Першая беларуская жанчына-драматург, пісьменніца жыла ў ХVІІІ стагоддзі і была для свайго часу вельмі адукаваная, ведала некалькі замежных моў, пісала філасофскія трактаты, вершы, драматычныя творы. Яе звалі … .

A) Уршуля Радзівіл

Б) Каміла Марцынкевіч

В) Эмілія Плятэр

Г) Саламея Русецкая

Д) Гелена Скірмунт

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 105.5 + 4 = 109.5

Заданне 28

У 2009 годзе падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў гэтым раённым цэнтры быў адкрыты помнік Ф. Багушэвічу. Як называецца месца?

A) Глуск       Б) Горкі       В) Смаргонь       Г) Дрыбін       Д) Слонім

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 109.5 + 4 = 113.5

Заданне 29

Гэты горад лічыцца “вішнёвай” сталіцай Беларусі. Тут ёсць скульптура “Вішанька” і вялікі вішнёвы сад, у якім падчас закладкі было пасаджана 1414 дрэў. Як называецца горад?

A) Бабруйск       Б) Слуцк       В) Брэст       Г) Рубяжэвічы       Д) Глыбокае

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 113.5 + 4 = 117.5

Заданне 30

Невялікі пейзажны верш, у якім асноўнае месца займаюць яскравыя зрокавыя, пластычныя вобразы, называецца … .

A) рэхаверш       Б) акраверш       В) айран       Г) акварэль       Д) актава

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 117.5 - 1.25 = 116.25


Канчатковы вынік: 116.25

Месца ў Беларусі: 378

Месца ў вобласці: 57

Месца ў раене: 1

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.


uparrow