Заданне 1
|
Хвост з узорамі,
Боты са шпорамі,
Раніцаю ўстае,
Гучна песні пяе.
Уважліва прачытайце народную загадку.
Хто гэта?
A) бусел Б) шпак В) дзяцел Г) певень Д) індык
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 24 - 0.75 = 23.25
|
Заданне 2
|
Прачытайце скорагаворку:
Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.
Колькі назоўнікаў, ужытых у скорагаворцы, маюць два склады?
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 23.25 - 0.75 = 22.5
|
Заданне 3
|
Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае,
І просіць засмяглая кнігаўка піць.
З драздом і удодам, заранкай і пліскаю
Святлей, чалавечней нам жыць і любіць.
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі П. Панчанкі. Колькі назваў птушак сустрэлася ў радках?
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 22.5 - 1.25 = 21.25
|
Заданне 4
|
Вызначце з прапанаваных прыклад, у якім напісаны толькі галосныя літары.
1) й, о, у 2) ы, ў, э 3) ь, е, і
A) усе прыклады
Б) няма такога прыкладу
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 21.25 + 3 = 24.25
|
Заданне 5
|
Штодзённа чуем:
а) родители б) родственники в) дядя г) тётя
Падбярыце адпаведнікі ў беларускай мове:
1) дзядзька 2) цётка 3) бацькі 4) сваякі
A) а-1, б-2, в-3, г-4
Б) а-1, б-3, в-2, г-4
В) а-2, б-1, в-4, г-3
Г) а-3, б-4, в-1, г-2
Д) а-4, б-2, в-3, г-1
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 24.25 + 3 = 27.25
|
Заданне 6
|
Мабыць, вы добра ведаеце народную заклічку.
Дожджык, дожджык, сыпані,
Спёку з поля прагані.
Я пад ліпкай пасяджу,
На лісточкі пагляджу.
Колькі дзеясловаў вы заўважылі?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 27.25 + 3 = 30.25
|
Заданне 7
|
Маруся дапамагала брату выконваць заданне, у якім неабходна было ў сказах дапісаць назоўнікі:
а) кошкі б) мошкі в) слупкі г) дубкі.
Хлопчык напісаў:
1) У лесе лётаюць кошкі.
2) Палююць на мышак мошкі.
3) У дуброве растуць слупкі.
4) Ля дарогі ўкапалі дубкі.
Дапамажыце дзяўчынцы выправіць памылкі, дапушчаныя братам.
A) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-б, 3-а, 4-г
Г) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
Д) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30.25 + 3 = 33.25
|
Заданне 8
|
Паімчаўся ручаёк міма горкі ў лясок.
Ручаёк, не бяжы, свае ножкі пакажы.
Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца падкрэсленае слова ў вершаваных радках А. Пысіна.
A) назоўнікам Б) дзеясловам В) прыметнікам Г) займеннікам Д) прыслоўем
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 33.25 + 5 = 38.25
|
Заданне 9
|
Травы пахнуць кветкамі,
Кветкі пахнуць зорамі,
Зоры над палеткамі –
Лесам і азёрамі.
Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку творнага склону ў вершаваных радках П. Глебкі?
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38.25 - 1 = 37.25
|
Заданне 10
|
Выберыце з прапанаваных словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем.
1) дарожка 2) галубка 3) вобраз 4) агарод
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.25 - 1.25 = 36
|
Заданне 11
|
Якія літары ў беларускім алфавіце знаходзяцца паміж ш, э?
A) у, ў
Б) д, е
В) з, і
Г) б, в
Д) ы, ь
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36 - 0.75 = 35.25
|
Заданне 12
|
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ы?
1) д..пламат 2) д..ялект 3) д..каратар 4) д..льфін
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 35.25 + 4 = 39.25
|
Заданне 13
|
Мікіта так хацеў хутчэй напісаць сачыненне, што забыўся паставіць у канцы кожнага сказа знак прыпынку. Колькі простых сказаў паспеў напісаць хлопчык?
Лютуе мароз снег скрыпіць пад нагамі атулены ў белую пушыстую світку бор стаіць задуменны птушкі і звяры схаваліся ад сцюжы
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1 = 38.25
|
Заданне 14
|
Маладая вясна,
Залатая пара!
Будзь красна і ясна,
Не шкадуй нам дабра!
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа. Колькі заўважылі слоў, у якіх літара я абазначае два гукі?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.25 - 1 = 37.25
|
Заданне 15
|
Якое значэнне адпавядае народнаму выслоўю рукі не дайшлі?
A) ‘усё ўмее рабіць’
Б) ‘не было часу зрабіць’
В) ‘добра запомніць’
Г) ‘вельмі рана’
Д) ‘не прыйсці на сустрэчу’
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 3 = 40.25
|
Заданне 16
|
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) салаў’і 2) сямья 3) п’еса 4) п’яўкі
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 40.25 - 1 = 39.25
|
Заданне 17
|
Прачытайце ўважліва тэкст.
Зіма – пара асабліва цяжкая для лясных жыхароў. Для невялікіх звяркоў і птушак снег – гэта сховішча, якое надзейна бароніць ад завей і іншай непагадзі. Лісе і ваўку трэба доўга шукаць спажыву.
Соладка спяць зімой пад надзейнай снегавой коўдрай краты, дрэмлюць мышы-землярыйкі. Бестурботна пахрапвае ў сваёй норцы барсук. (Паводле В. Стомы.)
Колькі простых сказаў ужыта ў тэксце?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1.25 = 38
|
Заданне 18
|
У якіх словах з дадзеных правільна напісана прыстаўка?
1) сбудаваць 2) рассыпаць 3) адшумеў 4) паткарміць
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38 - 1 = 37
|
Заданне 19
|
Рассыпаў снежаньскі світанак
Срабрысты іней па зямлі.
Сняжку падкінуў ён на ганак,
Марозам лужыны зашкліў.
Прачытайце вершаваныя радкі М. Хведаровіча. У якім склоне ўжыта выдзеленае слова?
A) у назоўным склоне
Б) у родным склоне
В) у давальным склоне
Г) у вінавальным склоне
Д) у творным склоне
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37 - 1.25 = 35.75
|
Заданне 20
|
Дапоўніце народнае выслоўе:
У студзені і лютым два сябры: мароз і … .
A) адліга Б) сонца В) завея Г) непагадзь Д) цішыня
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 35.75 + 4 = 39.75
|
Заданне 21
|
Дадзены назоўнікі:
1) трясогузка 2) клёст 3) мухоловка 4) зяблик
Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове:
а) валасянка б) берасцянка в) крыжадзюб г) пліска
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Г) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Д) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 39.75 - 1.25 = 38.5
|
Заданне 22
|
Якія з дадзеных гукаў маюць адпаведныя мяккія гукі?
1) [ш] 2) [м] 3) [р] 4) [ф] 5) [ч]
A) усе дадзеныя гукі
Б) няма з дадзеных такіх гукаў
В) 1, 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 38.5 - 1 = 37.5
|
Заданне 23
|
Каснік – гэта … .
A) вузкая палоска тканіны; стужка, якую ўплятаюць у касу
Б) скудлачаная пасма валасоў, воўны
В) засцерагальны галаўны ўбор у выглядзе шлема
Г) чалавек, які косіць траву
Д) травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 37.5 - 1.25 = 36.25
|
Заданне 24
|
Па-руску гавораць: “Жарить (мясо, горох, семечки)”. А як сказаць правільна па-беларуску?
A) жарыць (мяса, гарох, семкі)
Б) скварыць (мяса), паліць (гарох, семкі)
В) пячы (мяса, гарох, семкі)
Г) смажыць мяса, пражыць (гарох, семкі)
Д) смажыць (мяса), жарыць (гарох, семкі)
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36.25 - 1.25 = 35