"Буслік-2014"

20 лютага 2014
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Амяльчэня Кiрыл, Языльская СШ, Старадарожскі РАА

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Які назоўнік з’яўляецца адгадкай выдзеленага ў народнай загадцы слова?

Каля ямы ўсе з кіямі.

A) каструля      Б) міска      В) гаршчок      Г) збан      Д) кубак

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 24 - 1 = 23

Заданне 2

Якога слова не хапае ў вершаваных радках Галіны Каржанеўскай?

Гэтак спрытна беляць столь!

Я сваім вачам не веру:

Стала белаю, як соль,

Як мука і як папера.

Буду ведаць:

… – незвычайныя майстры.

A) муляры      Б) маляры      В) цесляры      Г) сталяры      Д) ганчары

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 23 + 3 = 26

Заданне 3

Што, як толькі з’явілася і пачалі на ім працаваць, у народзе называюць «сталёвы конь»?

A) камбайн      Б) трактар      В) плуг      Г) цэп      Д) грузавік

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 26 + 3 = 29

Заданне 4

У якіх словах з дадзеных правільна пастаўлены націск?

1) муля́рскі      2) сівы́      3) куха́рскі

A) ва ўсіх словах

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 29 - 1.25 = 27.75

Заданне 5

Колькі слоў ужыта ў сказе?

Няхайкрасалюбімайзямліўзадушэўнайпесніадгукнецца.

A) 5      Б) 6      В) 7      Г) 8      Д) 9

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 27.75 + 4 = 31.75

Заданне 6

Пра якую птушку ў народзе склалі загадку?

Шапачка маленькая, камізэлька нятканая, кафтанік рабенькі, ходзіць босенькі.

A) пра гусь      Б) пра зязюлю      В) пра жураўля      Г) пра вераб’я      Д) пра шпака

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31.75 - 1 = 30.75

Заданне 7

Падбярыце з прапанаваных слоў сінонім(-ы) да назоўніка балота:

1) дрыгва      2) багна      3) дрыгвянік      4) багнішча

A) усе словы      Б) 1      В) 1, 2      Г) 2, 3      Д) 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30.75 - 1.25 = 29.5

Заданне 8

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару ш?

1) ) па..часціць      2) пя..чаны      3) раска..чык      4) мые..ся

A) ва ўсіх словах      Б) 1, 2      В) 1, 3      Г) 1, 4      Д) 2, 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 29.5 + 5 = 34.5

Заданне 9

Адной з найбольш ужывальных часцін мовы (пасля назоўніка) мовазнаўцы лічаць … .

A) прыметнік      Б) дзеяслоў      В) прыслоўе      Г) лічэбнік      Д) займеннік

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 34.5 - 1 = 33.5

Заданне 10

Выберыце з прапанаваных слова, у якім на месцы пропуску напішаце літару а:

1) шч..гол      2) сельд..рэй      3) пл..вец

A) ва ўсіх словах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 33.5 + 5 = 38.5

Заданне 11

Літару ь патрэбна напісаць на месцы пропуску у словах:

1) бац..вінне      2) ц..вік      3) ц..вет      4) ц..вердзь

A) ва ўсіх словах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 2, 3      Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 38.5 + 4 = 42.5

Заданне 12

Дадзены назвы птушак:

1) кнігаўка      2) салавей      3) сініца      4) груган      5) глушэц

Падбярыце дзеясловы, якія абазначаюць іх спевы:

а) шчоўкаць      б) кігікаць      в) такаваць      г) каркаць      д) цінькаць      е) крумкаць      ё) кракаць      ж) буркаваць

A) 1-ж; 2-г; 3-а; 4-в; 5-б.

Б) 1-ё; 2-в; 3-б; 4-д; 5-а.

В) 1-а; 2-б; 3-е; 4-д; 5-ж.

Г) 1-д; 2-е; 3-г; 4-б; 5-ё.

Д) 1-б; 2-а; 3-д; 4-е; 5-в.

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 42.5 + 3 = 45.5

Заданне 13

Якое слова прапушчана ў народнай прыкмеце?

Багата снегу – багата … .

A) вады      Б) работы      В) яды      Г) хлеба      Д) турбот

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.5 + 3 = 48.5

Заданне 14

Падбярыце з дадзеных слоў антонімы да дзеяслова есці:

1) сталавацца      2) карміцца      3) падсілкоўвацца

A) усе словы      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 1, 3      Д) 2, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 48.5 - 1 = 47.5

Заданне 15

Вучні запісвалі назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Алесь запісаў: на крызе, аб дачцы. Паліна – у лазне, аб кветцы. Юрась – на вежы, аб сястрэ.

Хто з вучняў правільна зрабіў запіс?

A) усе вучні      Б) усе вучні дапусцілі памылкі      В) Алесь      Г) Паліна      Д) Юрась

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 47.5 - 1.25 = 46.25

Заданне 16

Дапоўніце народныя выслоўі па дадзенаму пачатку:

1) цішэй едзеш – …

2) рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – …

3) далей у лес – …

4) чым ноч цямней, тым …

Выберыце патрэбны варыянт:

а) дзе лепей

б) болей дроў

в) ясней зоры

г) далей будзеш

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г.

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в.

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а.

Г) 1-г, 2-а, 3-б, 4-в.

Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б.

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 46.25 + 3 = 49.25

Заданне 17

Як называецца рака, на якой быў пабудаваны старажытны горад Тураў?

A) Свіслач      Б) Днепр      В) Прыпяць      Г) Шчара      Д) Дзвіна

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 49.25 + 4 = 53.25

Заданне 18

Умоўная назва часу, які трэба ведаць для падарожжа ў мінулае, – … .

A) археалагічны      Б) геалагічны      В) гістарычны      Г) архаічны      Д) тапаграфічны

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 53.25 + 3 = 56.25

Заданне 19

Якія з дадзеных гукаў не маюць парных глухіх?

1) [л]      2) [р]      3) [в]      4) [в’]

A) усе прыклады      Б) усе прыклады, акрамя 1      В) 1, 2      Г) 2, 3, 5      Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 56.25 - 1.25 = 55

Заданне 20

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца … .

1) склад слова      2) будова слова      3) націск      4) інтанацыя      5) гукі

Выберыце патрэбныя варыянты.

A) усе варыянты      Б) усе варыянты, акрамя 2      В) 1, 2      Г) 2, 3, 5      Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 55 - 1.25 = 53.75

Заданне 21

Выберыце з прапанаваных толькі назоўнікі мужчынскага роду:

1) палын      2) лебедзь      3) шынель      4) пола      5) фае

A) усе словы      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 3      Г) 2, 4      Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 53.75 + 3 = 56.75

Заданне 22

Вызначце словы з падоўжанымі зычнымі:

1) двухгалоссе      2) магазiнны      3) зацішша      4) каменны

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) усе варыянты, акрамя 4

Г) 1, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 56.75 + 3 = 59.75

Заданне 23

Хто з культурных дзеячаў старажытнай Беларусі атрымаў у народзе імя Златавуст?

A) Францыск Скарына

Б) Кірыла Тураўскі

В) Сымон Будны

Г) Мікола Гусоўскі

Д) Мялецій Сматрыцкі

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 59.75 + 4 = 63.75

Заданне 24

Для беларускай мовы ўласціва фанетычная з’ява дзеканне і цеканне. Для якой мовы яшчэ характэрна такая з’ява?

1) для рускай мовы      2) для ўкраінскай мовы      3) для польскай мовы

A) усе варыянты правільныя

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1     Г) 2     Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 63.75 - 1.25 = 62.5


Канчатковы вынік:     не залічваецца.

Удзельнік дыскваліфікаваны за супадзенне адказаў з наступнымі ўдзельнікамі: Парада Аляксандр Крыўленя Веранiка

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow