І.У. Ялынцева
Слоўнік уключае найбольш ужывальныя літаратуразнаўчыя тэрміны і паняцці, з якімі вучні сустракаюцца ў працэсе навучання літаратуры ў сярэдніх і старэйшых класах (каля 400 адзінак). Значная колькасць слоўнікавых артыкулаў змяшчае ілюстрацыйны матэрыял. Ва ўсіх выпадках для ўдакладнення значэння тэрмінаў прыводзяцца прыклады з тых мастацкіх твораў і твораў вуснай народнай творчасці, вывучэнне якіх прадугледжваецца школьнай праграмай.
Прызначаецца для вучняў сярэдніх школ, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.