І.А. Токарава
Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным – стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.
Разам з хлопчыкам Цімохам і яго сябрамі ты станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш – конюхам ці майстрам па саломапляценні.
Гэта кніга адрасуецца вучням 1-6 класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў, а таксама можа быць карысна ўсім тым, хто цікавіцца працоўным навучаннем.