У.І. Рынкевіч
Праз творы графікі і лёсы мастакоў у канкрэтных гістарычных абставінах ХІХ стагоддзя аўтар паказвае працэс станаўлення беларускай прафесійнай графікі. Шырокі ілюстрацыйны матэрыял дазваляе чытачу скласці асабістае ўяўленне аб эстэтычных густах і культурнай атмасферы таго часу.
Для спецыялістаў у галіне мастацтва і гісторыі Беларусі, работнікаў асветы, культуры і адукацыйных устаноў, у тым ліку выкладчыкаў і вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, аматараў мастацтва, а таксама ўсіх, каму цікава і не абыякава гісторыя мастацтва сваёй краіны.