Алена Масла
Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыдзвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар...
Героі казкі – «насельнікі» Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.