З.І. Кустова, В.А. Салаўёва
Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні «Лучынка» асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і больш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе больш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў. У кнізе ёсць раздзел для аматараў паэтычных радкоў сусветна вядомых паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Кніга знаёміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець разважаць і жартаваць.
Школка-вучэльня «Лучынка» ўтрымлівае канкрэтныя практычныя заданні, заснаваныя на матэрыяле роднага слова, літаратурных твораў беларускіх і замежных пісьменнікаў, вуснай народнай творчасці, якія могуць выкарыстоўвацца для хатняга чытання вучнямі і ў сямейнай педагогіцы, а таксама настаўнікамі сярэдніх і старэйшых класаў. «Лучынка» можа выкарыстоўвацца як самастойная сямейная чытанка.