У.І. Рынкевiч
Разважаючы аб прыродзе акварэльнага жывапісу, аўтар прапануе асабістае вызначэнне гэтага віду мастацтва. Ён вылучае самакаштоўны акварэльны эфект як асноўны вобразаўтваральны сродак увасаблення аўтарскай канцэпцыі. Гэты метад дэманструюць ілюстрацыі яго твораў.
Дадзенае выданне прызначана для спецыялістаў, творчай моладзі і шырокага кола аматараў мастацтва.