Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик

Началась доставка призов участникам конкурсов «Синица-2015» и «Буслік-2015»

18.08.2015

Призы

Началась доставка призов участникам и организаторам игр-конкурсов «Синица-2015» и «Буслік-2015» по адресам, указанным районными организаторами-координаторами.

Участники игры-конкурса по биологии – «Синица -2015» – получают приз «для всех», который включает: свидетельство участника, сувенирный магнитик и брошюру «Биология для любознательных: генетика, экология и эволюция». В книге рассматриваются общие биологические положения с подробным описанием моментов, наиболее часто встречающихся в заданиях биологических олимпиад и централизованного тестирования по биологии.

Дополнительный приз участникам, показавшим хорошие результаты, – книга «Сборник заданий международных олимпиад по биологии». В сборнике приводятся материалы заданий международных биологических олимпиад за прошлые годы. Материалы сборника могут быть использованы для самостоятельной подготовки учащихся старших классов к олимпиадам республиканского и международного уровня, а также для проведения тестирования учащихся в школах. Лучшим участникам в стране, в своих областях и районах будут вручены медали 1-3-й степеней.

Призы
Призы

Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2015» атрымліваюць прыз «для ўсіх», які складаецца з пасведчання ўдзельніка, магніціка-сувеніра і брашуры «Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2015»: заданні, адказы, пазнавальныя артыкулы для вучняў», адпаведна 3-4-х і 5-11-х класаў. Кніга ўтрымлівае заданні гульні-конкурсу «Буслік-2015» і адказы на іх, а таксама дадатковы матэрыял для развіцця цікавасці вучняў да роднай мовы і літаратуры.

Призы
Призы

Дадатковы прыз удзельнікам, якія навучаліся ў 3-6-х класах і паказалі добрыя вынікі, – кніга «Вясёлкавы масток». Кніга вершаў Лёлі Багдановіч будзе цікавай і карыснай як для дзяцей, так і для дарослых. Кніга вучыць быць добрым, спачуваць, сябраваць, уважліва адносіцца да ўсяго, што нас акружае. Дадатковы прыз удзельнікам, якія навучаліся ў 7-11-х класах і паказалі добрыя вынікі, – кніга «Азбукоўнік». У кнізе змешчаны цікавы матэрыял пра сучасную беларускую азбуку. Чытач можа даведацца пра гісторыю з’яўлення кожнай літары, пазнаёміцца як з тэарэтычным, так і практычным матэрыялам па засваенню навыкаў дакладнага і правільнага ўжывання адпаведнай літары. Змешчаны таксама займальны матэрыял: гульні, загадкі, цікавая і пазнавальная інфармацыя, звязаная з пэўнай літарай. Удзельнікам, якія паказалі добрыя вынікі ў краіне, у сваіх абласцях і раёнах, будуць уручаны медалі 1-3-й ступеняў.

Призы
Призы

Прадугледжана таксама заахвочванне арганізатараў конкурсаў.

Віншуем усіх удзельнікаў і арганізатараў з завяршэннем конкурсаў! Дзякуем за дапамогу ў іх арганізацыі і правядзенні настаўнікам і кіраўнікам устаноў адукацыі. Асобай падзякі заслугоўваюць нашы арганізатары-каардынатары конкурсаў у аддзелах і ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму. Напярэдадні новага навучальнага года жадаем усім мэтанакіраванасці і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў, поспехаў у вывучэнні і выкладанні прадметаў і спадзяёмся на ваш актыўны ўдзел у наступных гульнях-конкурсах.

Поделиться: