Арганізатары гульні-конкурсу “Эрудыт” выказваюць падзяку вучню 11 класа Гімназіі №4 г. Мінска Губарэвічу Алесю за ўважлівыя адносіны да задання і добрыя веды роднай мовы. |
У пытанні №18 памылкова быў указаны няправільны варыянт адказу (А). На самай справе павінна быць Б. Алесь убачыў гэтую памылку і паведаміў аб гэтым арганізатарам, якія просяць прабачэння і выказваюць падзяку і пажаданні далейшых поспехаў Алесю.
Прыемна адзначыць, што лепшыя з удзельнікаў на гэтае пытанне далі правільны адказ, таму на расстаноўку прызавых месцаў гэта не паўплывала.
Яшчэ раз віншуем пераможцаў турніру і дзякуем за ўважлівасць Алеся. Жадаем усім поспехаў і добрага настрою!