Кенгуру Буслiк Зубренок Пчёлка Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик Ориончик

Вынікі конкурсу "Буслік-2022"

31.03.2022

Буслік

Падведзены вынікі конкурсу "Буслік-2022". Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры праводзілася 17 лютага 2022 года. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 85 795 навучэнцаў з 2 390 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Размеркаванне ўдзельнікаў па рэгіенах адлюстравана на дыяграме:

Буслік

Конкурс праводзіўся па пяці варыянтах заданняў, якія былі падрыхтаваны для вучняў 3-11 класаў. Праявілі цікавасць і прынялі ўдзел у гульні і навучэнцы другога класа. Размеркаванне ўдзельнікаў у адпаведнасці з класамі наступнае:

Буслік

На дыяграмах ніжэй прыведзены дадзеныя аб тым, які працэнт правільных адказаў атрыманы ад удзельнікаў на кожнае з пытанняў задання. Узроўні складанасці пытанняў у 3, 4 і 5 балаў для нагляднасці вылучаны рознымі колерамі. Нагадаем, што ўзровень складанасці пытанняў вызначаецца пасля праверкі ўсіх работ па колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на іх правільна. Дзесяць (восем для вучняў 2-4 класаў) найбольш лёгкіх пытанняў, на якія правільна адказала большасць удзельнікаў, ацэньваюцца па 3 балы, дзесяць (восем) найбольш цяжкіх пытанняў – па 5 балаў, астатнія дзесяць (восем) – па 4 балы.

Паспяховасць выканання задання для 3-4 класаў самымі юнымі ўдзельнікамі, якія навучаюцца ў 2 класе:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 3 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 4 класа:

Буслік

З дыяграм бачна, што другакласнікі на 7 пытанняў задання (№№ 2, 7, 9, 10, 20, 23 і 24) адказвалі лепш за трэцякласнікаў і на 3 пытанні (№№10, 23 і 24) лепш, чым чацвёртакласнікі, а на пытанне №8 – аднолькава паспяхова з трэцякласнікамі. Трэцякласнікі таксама на некалькі пытанняў адказвалі больш паспяхова, чым чацвёртакласнікі (№№10, 16, 19 і 23), а на пытанні №№1, 4 і 24 – аднолькава паспяхова. Пытанні №№2, 9, 10, 16, 18, 22 і 23 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў.

Для ўсіх удзельнікаў пачатковых класаў самым лёгкім стала пытанне №1. На народную загадку пра пеўня правільныя адказы далі 78% вучняў другога класа і па 83% – удзельнікі трэцяга і чацвёртага класаў. Менш за ўсё правільных адказаў (18%, 15% і 15% адпаведна) атрымана на пытанне №24 (падабраць беларускія адпаведнікі да рускамоўных прыкладаў).

Звесткі аб выкананні задання для 5-6-х класаў вучнямі 5 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 5-6-х класаў вучнямі 6 класа:

Буслік

З дыяграм бачна, што шасцікласнікі ў асноўным пацвярджаюць свой больш высокі ўзровень ведаў. Толькі на тры пытання (№№1, 13 і 18) пяцікласнікі адказалі лепш за шасцікласнікаў, а на пытанне №16 адказы аднолькава паспяховыя. У гэтым заданні пытанні №№ 6, 17, 22 і 28 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў.

Самым лёгкім (89% і 90% правільных адказаў адпаведна) у гэтым заданні аказалася пытанне №2 пра выраз, які выкарыстоўваюць пры сустрэчы. Найбольш складаным (13% і 12% правільных адказаў адпаведна) у гэтым заданні аказалася пытанне №18, у якім трэба было падлічыць колькасць гукаў [у].

Інфармацыя аб выкананні задання для 7-8-х класаў вучнямі 7 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 7-8-х класаў вучнямі 8 класа:

Буслік

У гэтых паралелях васьмікласнікі пацвярджаюць больш высокі ўзровень ведаў па прадмету ў параўнанні з сямікласнікамі. Толькі на пяць пытанняў (№№5, 11, 15, 19 і 30) сямікласнікі адказвалі больш паспяхова. У розную колькасць балаў ацэнены пытанні №13 і №27.

Пытанне №3, у якім неабходна было знайсці назву ракі са “схаваным” лічэбнікам, стала самым лёгкім пытаннем гэтага задання (77% і 78% правільных адказаў адпаведна). Менш за ўсе правільных адказаў атрымана на пытанне №17. Толькі 16% сямікласнікаў і 19% васьмікласнікаў правільна адказалі, што сярод прапанаваных прыкладаў няма словазлучэнняў.

Звесткі аб выкананні задання вучнямі 9 класа:

Буслік

Самым лёгкім у гэтым заданні аказалася пытанне №27 (66% правільных адказаў), у якім было прапанавана ўстанавіць адпаведнасць паміж часткамі крылатых выразаў. Найбольш складаным для дзевяцікласнікаў стала пытанне №26. Толькі 16% удзельнікаў правільна адказалі на пытанне аб памяшканні былога кінатэатра, дзе размясцілася Малая сцэна Купалаўскага тэатра.

Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў, над якім працавалі дзесяцікласнікі:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў вучнямі 11 класа:

Буслік

Традыцыйна вучні дзясятага класа спраўляюцца з заданнем лепш за выпускнікоў. Толькі на адно пытанне (№14) адзінаццацікласнікі адказалі лепш, чым дзясяцікласнікі, і яшчэ на адно пытанне (№13) аднолькава паспяхова. У гэтым заданні ў розную колькасць балаў ацэнены пытанні №17 і №29.

Найбольш паспяхова ўдзельнікі справіліся з пытаннем №1. 71% дзясяцікласнікаў і 65% адзінаццацікласнікаў правільна адзначылі, што падкрэсленае слова з’яўляецца звароткам. Менш за ўсё правільных адказаў атрымана на пытанне №24 (19% і 18% адпаведна), у якім неабходна было вызначыць сказы, дзе трэба паставіць коску.

Узровень складанасці заданняў у цэлым характарызуе сярэдні бал па краіне. На наступнай дыяграме паказаны сярэдні бал для кожнай паралелі:

Буслік

Звяртаем увагу ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу, што на працягу 15 дзен гэтыя вынікі з'яўляюцца папярэднімі. У гэты час можна звяртацца з пытаннямі і заўвагамі, пасля чаго вынікі будуць аб'яўлены канчатковымі.

Пасля размяшчэння канчатковых вынікаў удзельнікі, зарэгістраваныя на сайце, змогуць змясціць свой вынік у асабісты кабінет і атрымаць электронны варыянт пасведчання ўдзельніка.

Выказваем падзяку настаўнікам, арганізатарам ва ўстановах, аддзелах і ўпраўленнях адукацыі, якія арганізавалі і правялі гульню-конкурс.

Кожны ўдзельнік конкурсу "Буслік-2022" атрымае прыз «для ўсіх». 20% навучэнцаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх установах адукацыі, будуць заахвочаны прызамі «за высокі вынік».

Усім удзельнікам конкурсу жадаем здароўя, добрага настрою, поспехаў у вучобе і ў інтэлектуальных спаборніцтвах.

Поделиться: