Лёля Багдановіч
Дзень Перамогі – дзевятага мая.
Сонейка свеціць. Птушкі спяваюць.
Вецер палошча палотны знамёнаў.
Мы не забудзем герояў імёны!
Тых, што жыццё аддалі і каханне,
Каб мы сустрэлі мірнае ранне.
Хай жа не зведаюць дзеці ніколі
Здзекаў фашыстаў, холаду, голаду!
Хай будзе чыстым блакітнае неба.
Войнаў не трэба! Ніколі не трэба!
Дзень Перамогі – слёзы і свята.
Вечная памяць героям-салдатам!