Выполнение задания     "Буслік-2019" (9 класс)

1

Якога слова не хапае ў афарызме?

Апетыт прыходзіць у час … .

A) работы       Б) урока       В) адпачынку       Г) прабежкі       Д) яды

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Закончыце народнае выслоўе:

Яна загаворыць, як у званок зазвоніць, яна заспявае, як на … зайграе.

A) балалайцы       Б) гітары       В) цымбалах       Г) скрыпцы       Д) дудцы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Гэта міфалагічная істота звязвалася ў народзе не з вадой, а з агнём. Яна з’яўлялася на палях апоўдні, звычайна летам, і пільна сачыла, каб апоўдні ніхто не працаваў і не купаўся. Таго з людзей, хто прадаўжаў працаваць ці купаўся, карала сонечным ударам. Хто гэта?

A) русалка       Б) палудніца       В) багінка       Г) ласкатуха       Д) самадзіва

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Адным з першых псеўданімаў Якуба Коласа быў псеўданім … .

A) Тарас Гушча

Б) Ядвігін Ш

В) Тарас Бульба

Г) Андрэй Мрый

Д) Максім Танк

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Гэты горад – адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. Яго часта называюць другім Іерусалімам. Што гэта за горад?

A) Тураў       Б) Мсціслаў       В) Віцебск       Г) Гродна       Д) Полацк

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Які з дадзеных назоўнікаў мае пераноснае значэнне ‘назва якой-небудзь галіны дзейнасці, дзе хто-небудзь адчувае сябе поўнаўладным гаспадаром’?

1) вотчына       2) кавалак       3) прыбытак       4) замчышча       5) існасць

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Хто з’яўляецца аўтарам балад “Свіцязь”, “Свіцязянка”?

A) В. Дунін-Марцінкевіч

Б) Максім Танк

В) Адам Міцкевіч

Г) Янка Купала

Д) Максім Багдановіч

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку – … .

A) стэрэатып       Б) стырэатып       В) стэрыатып       Г) стэрэятып       Д) стэарэтып

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Выберыце правільна напісанае словазлучэнне.

A) камп’ютарныя гульні

Б) кампьютарныя гульні

В) камп’ютэрныя гульні

Г) камп’ютарные гульні

Д) кампутэрныя гульні

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Усім вядомы радкі песні:

Патухаюць, цямнеюць высі.
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прыхініся
Залатою сваёй галавой…

Хто з беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам слоў?

A) А. Вялюгін

Б) Р. Барадулін

В) Г. Бураўкін

Г) В. Зуёнак

Д) А. Пысін

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя прыклады:

1) аўтамабіль Масквіч

2) Дзень ведаў

3) залаты век

4) кубак свету

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Выберыце з дадзеных прыкладаў устойлівае спалучэнне.

1) размарын-трава

2) сон-трава

3) трын-трава

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Кароткае аднаэпізоднае вуснае апавяданне пра розныя жыццёвыя сітуацыі з нечаканай дасціпнай камічнай развязкай, якая звычайна выклікае раптоўны смех, называецца … .

A) анекдот       Б) анікдот       В) анехдот       Г) аніхдот       Д) энекдот

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Колькі асабовых займеннікаў ужыта ў вершаваных радках А. Вярцінскага?

Мы жывём, каб вяртацца
Час ад часу туды,
Дзе мінула юнацтва,
Дзе маленства сляды.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Якога слова не хапае на месцы пропуску ва ўстойлівым спалучэнні?

За словам у … не лезе.

A) кнігу       Б) сшытак       В) камп’ютар       Г) партфель       Д) кішэню

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Дадзены словы:

1) падземны       2) дзіцячы       3) адзвінець       4) дзінькаць       5) дзікі

У якіх словах спалучэнне літар дз абазначае два гукі?

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Вызначце ў дадзеным прыкладзе слова-алагізм.

Добры зрок маюць і птушкі, і жывёлы: арол, сокал, каршун, крот, сабака.

A) арол       Б) сокал       В) каршун       Г) крот       Д) сабака

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Вызначце словы, напісаныя няправільна.

1) арыентір       2) камандыроўка       3) мульціплікацыя       4) медзіцына

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Словы карыслівы – карысны з’яўляюцца … .

A) сінонімамі       Б) антонімамі       В) амонімамі       Г) паронімамі       Д) гістарызмамі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару ы?

1) гл..таць       2) хр..бет       3) р..дактар       4) экз..мпляр

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Вызначце з дадзеных аднасастаўныя назыўныя сказы.

1) У навальніцу раскалола стары клён.

2) Тым часам амаль развіднелася.

3) Халаднаваты туман над сцішаным лугам.

4) Верас на ўзлеску.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Якія знакі прыпынку паставіце ў сказе на месцы пропускаў?

Якуб Колас нарадзіўся тут_ у гэтым маляўнічым лясным прыволлі_ дзе векавечныя хвоі падпіраюць сіняе неба_ а недалёка між зялёных берагоў струяцца хвалі нястомнага Нёмана (С. Александровіч).

A) двукроп’е, дзве коскі

Б) тры коскі

В) коска, працяжнік, коска

Г) двукроп’е, коска, працяжнік

Д) дзве коскі, кропка з коскай

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Якое слова з прапанаваных напісана няправільна?

1) пастэраль       2) тарэадор       3) прэпрынт

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін называецца … .

A) аранжарэя       Б) аранжырэя       В) арынжэрэя       Г) аранжэрэя       Д) арэнжарэя

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Усім вядомыя радкі песні:

Бывайце здаровы,
Жывіце багата…

Хто з’яўляецца аўтарам слоў?

A) Пятрусь Броўка

Б) Алесь Ставер

В) Адам Русак

Г) Алесь Звонак

Д) Уладзімір Дубоўка

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Каго з беларускіх княгінь называюць “беларускай Джульетай”?

A) Анастасію Слуцкую

Б) Рагнеду

В) Саламею Рэгіну Русецкую

Г) Прадславу

Д) Барбару Радзівіл

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

У свой час Кірыла Тураўскі пра адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў пісаў: “Сёння сонца, красуючыся, узыходзіць на вышыні нябёсаў і з радасцю зямлю грэе… Сёння старое канчаецца і чыніцца ўсё новае дзеля ўваскрашэння…” Пра якое свята ўзгадваецца?

A) пра Вялікдзень

Б) пра Мядовы Спас

В) пра Каляды

Г) пра Купалле

Д) пра Узвіжанне

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Дадзены прозвішчы вядомых беларускіх дзеячаў:

1) Віктар Карамазаў

2) Анатоль Багатыроў

3) Пётр Клімук

4) Георгій Паплаўскі

Суаднясіце прозвішчы асоб з родам іх дзейнасці:

а) касманаўт       б) мастак       в) пісьменнік       г) кампазітар

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Д) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Бытуе легенда, што на адным з каменняў у фальварку Завоссе Адам Міцкевіч выбіў крыж у гонар свайго безадказнага кахання да …, які і зараз ляжыць ля хутара. Якое імя прапушчана?

A) Марылі Верашчакі

Б) Ганны Кукуевай

В) Паўліны Мядзёлкі

Г) Магдалены Радзівіл

Д) Алесі Карыткінай

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Асветніцтва, пачатае Францыскам Скарынам, мела працяг. У Куцінскай друкарні пры манастыры пад Оршай у 1631 годзе з’явілася кніга пад назвай “Буквар” (“Букварь сиречь начало учения детям, начинающим чтению извыкати”). Хто з дзеячаў таго часу стварыў гэты “Буквар” (да яго падручнікі называліся “Азбука”)?

A) Сільвестр Косаў

Б) Фларыян Грабніцкі

В) Іван Грыгаровіч

Г) Аляксандр Семянтоўскі

Д) Спірыдон Собаль

А)         Б)         В)         Г)         Д)