1
Адным з герояў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» з’яўляецца дзядзька Антось. Пра яго ідзе размова ў радках:
І паглядзець было цікава,
Як дзядзька шчыра і ласкава
… на рынку выбірае!
Якіх ён спроб там ні ўжывае!..
Што так старанна выбіраў дзядзька Антось?
A) шапку Б) зерне В) муку Г) касу Д) падарункі
2
Вызначце з прыведзеных словы-паронімы:
1) будова – будоўля
2) бурачковы – бурачны
3) дзейны – дзейсны
4) забеспячэнне – забяспечанасць
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 4
Д) 3, 4
3
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы:
1) дэрманцін 2) масціка 3) цвесці 4) рэйтынх 5) дойліцтва
A) усе словы
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3, 5
Д) 3, 4
4
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару й?
1) за..граць 2) за..нець 3) пера..менаваць
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
5
Якое лексічнае значэнне адпавядае ўстойліваму спалучэнню як агню ўхапіўшы?
A) "вельмі многа чаго-небудзь"
Б) "вельмі хутка"
В) "выказаць сваё незадавальненне чым-небудзь"
Г) "пра што-небудзь вельмі прыгожае, прывабнае"
Д) "з любога пункту гледжання"
6
Які лічэбнік прапушчаны ў народным выслоўі?
Увакруг – адзін круг, а нацянькі … дзянькі.
A) два Б) тры В) чатыры Г) два пятыя Д) чатыры шостыя
7
Вызначце сказ, у якім дзеяслоў запісаны няправільна:
1. Бабуля хуценька пакрышыла бульбу.
2. Дзяўчынка аж засаромілася ад пахвалы родзічаў.
3.Усё ж такі прытамілася кабета ў дарозе.
A) ва ўсіх сказах Б) няма патрэбных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
8
Якія прыметнікі з дадзеных не ўтвараюць ніякіх формаў ступеняў параўнання?
1) сціплы 2) гнуткі 3) сонны 4) бронзавы
A) усе дадзеныя прыметнікі
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
9
Як называецца трапічнае дрэва, абястлушчаныя зярняты якога ідуць на прыгатаванне шакаладу?
A) манга Б) какава В) бамбук Г) баабаб Д) магнолія
10
Выберыце з дадзеных сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна ўставіць часціцу ні:
1. Аб правілах бяспекі вучням нагадвалі … раз.
2. Сябры з’ехалі з гары … раз, а чатыры разы.
3. … адзін чалавек не адмовіўся дапамагчы пацярпелым.
4. Дыктар … разу не памыліўся.
A) усе сказы
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
11
Вызначце правільна напісаныя словазлучэнні:
1) грэцкая мука
2) грэчкавы пах
3) грэцкае мастацтва
4) грэчаскі арэх
A) усе прыклады
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
12
Выберыце правільнае меркаванне, якое характэрна для службовых часцін мовы:
1) з’яўляюцца членамі сказа
2) маюць граматычныя катэгорыі
3) не змяняюцца
A) усе прыклады Б) няма правільнага варыянта В) 1 Г) 2 Д) 3
13
Якія назоўнікі з дадзеных няправільна ўжыты ў форме множнага ліку назоўнага склону?
1) каменні 2) вяселлі 3) вуголлі 4) плацці 5) пакаленні
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
14
Вызначце словазлучэнні, у якіх парушаны сінтаксічныя нормы:
1) вярнуцца на вахту за ключамі
2) перамяніцца к лепшаму
3) напісаць сцэнарый паводле рамана
4) засцерагчы ад небяспекі
A) ва ўсіх словазлучэннях
Б) усе словазлучэнні напісаны правільна
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
15
У якім сказе правільна пастаўлены знакі прыпынку?
1. Хлапчук заўважыў каля елкі маленькага, калючага вожыка.
2. Хочаш, не хочаш, а вучыцца трэба старанна.
3. Малыя прачнуліся ні свет ні зара, пачалі будзіць усіх у хаце.
A) ва ўсіх сказах
Б) ва ўсіх сказах дапушчаны памылкі
В) 1
Г) 2
Д) 3
16
Вызначце словы, якія правільна падзелены для пераносу:
1) ад-жаць
2) дожд-жык
3) вазь-му
4) да-йсці
5) сло-ўнік
6) ЮНЕ-СКА
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4, 5
Д) 3, 5, 6
17
Выберыце з прапанаваных слоў толькі лічэбнікі:
1) адна сёмая 2) паўсотні 3) дзявяцера 4) трыццатка 5) удвая
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
18
Якія словазлучэнні з прапанаваных напісаны правільна?
1) прывабнае пані
2) круглы бельведэр
3) гандлёвае аташэ
4) характэрнае амплуа
5) зялёнае альяс
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 3, 5
Г) 2, 4
Д) 3, 4
19
Вызначце род складанага назоўніка гама-спектрометр.
A) дадзены назоўнік не мае роду
Б) мужчынскі род
В) жаночы род
Г) ніякі род
Д) агульны род
20
Якой часцінай мовы з’яўляюцца словы брава! алё! ура!?
A) назоўнік Б) прыслоўе В) злучнік Г) часціца Д) выклічнік
21
Выберыце з прапанаваных зычныя гукі, якія маюць парныя мяккія.
1) [ч] 2) [ж] 3) [ш] 4) [р]
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
22
У якіх словах на месцы пропуску неабходна напісаць раздзяляльны ь?
1) надлоб..е 2) канс..ерж 3) іл..сніцца 4) саф..ян 5) він..етка
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 4
Г) 2, 5
Д) 3, 5
23
Вызначце з дадзеных словы, якія ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам:
1) ацалець 2) па-іншаму 3) велічыня 4) дзе-небудзь
A) усе варыянты
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
24
Большасць даследчыкаў літаратуры лічаць, што складальнікам «Аповесці мінулых гадоў» з’яўляецца … .
A) Кірыла Тураўскі
Б) Усяслаў Чарадзей
В) Еўфрасіння Полацкая
Г) Мяфодзій
Д) Нестар
25
Вызначце словы, напісанне якіх заснавана на марфалагічным прынцыпе:
1) мядзведзь 2) пясчаны 3) суседскі 4) нясвіжскі
A) усе прыклады
Б) усе прыклады, акрамя 4
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
26
Што напісана пад гравюрным партрэтам Францыска Скарыны?
A) імя і прозвішча
Б) імя і прозвішча, дзень і год нараджэння
В) імя і прозвішча, год і месца нараджэння
Г) імя і прозвішча, вучоная ступень
Д) прозвішча
27
Агіяграфія – гэта … .
A) від хрысціянскай літаратуры, у якой апісваецца жыццё святых
Б) галіна ведаў, якая вывучае развіццё той ці іншай гістарычнай навукі, барацьбу розных напрамкаў у ёй, аналізуе і сістэматызуе літаратурныя крыніцы, прысвечаныя пэўнай тэме
В) урачыстая прамова ў гонар значнай грамадскай падзеі ці героя
Г) від выяўленчага мастацтва
Д) прадмет, знак, сімвал, якія ўвасабляюць пэўную ідэю
28
Дзе знаходзіцца помнік паэме «Тарас на Парнасе»?
A) у Гарадку
Б) у Мінску
В) у Ваўкавыску
Г) у Жодзіне
Д) у Лідзе
29
У старажытнай рымскай сістэме лічбаў адсутнічаў значок для абазначэння … .
A) 0 Б) 1 В) 3 Г) 5 Д) 7
30
Хто з вядомых мастакоў слова з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Запытай ты сябе, чалавеча:
Што зрабіў для айчыны, ці многа?
A) Янка Купала
Б) Якуб Колас
В) Максім Багдановіч
Г) Янка Лучына
Д) Алесь Гарун