1
Колькі слоў у скорагаворцы?
Жвавывожыкжыважукупашыўкажух.
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
2
Які займеннік напішаце на месцы пропуску ў народным выслоўі галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў …?
A) ей Б) ёй В) ней Г) яе Д) неё
3
Спартсмен, які займаецца парусным спортам, – гэта … .
A) боцман Б) мантажнік В) бортправаднік Г) марак Д) яхтсмен
4
Дадзены ўстойлівыя выразы:
1) усе дарогі …; 2) за дрэвамі …; 3) без руля …; 4) трымаць вуха … .
Прадоўжыце выразы, выбраўшы правільныя варыянты:
а) без вятрыл; б) вядуць у Рым; в) востра; г) не бачыць лесу.
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
Д) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
5
Выберыце правільна ўтворанае словазлучэнне.
1) хадзіць па сцежкам
2) ехаць на млын
3) спазніліся праз цябе
A) усе
Б) няма такіх
В) 1
Г) 2
Д) 3
6
У маўленні часта выкарыстоўваем дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, выбачаць. У форме якога склону неабходна выкарыстоўваць назоўнікі ці займеннікі з дадзенымі дзеясловамі?
A) назоўнага склону
Б) роднага склону
В) давальнага склону
Г) вінавальнага склону
Д) творнага склону
7
Дадзены перыфразы:
1) зялёны кантынент 2) лядовы кантынент 3) стары кантынент.
Падбярыце адпаведнікі:
а) Антарктыда б) Еўропа в) Аўстралія
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-а, 3-б
Д) 1-в, 2-б, 3-а
8
Вызначце правільна напісанае слова.
1) рашчараванне 2) бязколерны 3) атказнасць
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
9
Дадзены сказ:
У маўклівай соннай дрымоце стаяць (не)рухома хвоі, між якіх (сям)там відаць (цёмна)зялёныя елкі.
Выберыце правільны варыянт напісання падкрэсленых слоў.
A) не рухома, сям-там, цёмна-зялёныя
Б) нерухома, сям там, цёмна-зялёныя
В) нерухома, сямтам, цёмна зялёныя
Г) нерухома, сям-там, цёмна-зялёныя
Д) не рухома, сям-там, цёмназялёныя
10
У якіх сказах неабходна на месцы пропуску паставіць коску?
1. Скошаная раніцай_ трава ўжо добра падвяла на сонцы.
2. На полі зямлю прабіла рунь_ абуджаная веснавым дажджом.
3. Здзіўленая_ яна вырашыла адразу ж разабрацца ў гэтай сітуацыі.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
11
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Добра ўлетку ў пушчы.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
12
У якім сказе з прапанаваных на месцы пропуску неабходна паставіць коску?
1. Усе_ апрача нас_ запісаліся на конкурс.
2. Усё ж такі хадзіў тут нехта і_ акрамя нас.
3. Брат_ замест сястры_ навёў парадак у пакоі.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
13
Выберыце толькі часціцы.
1) ды 2) каб 3) аж 4) ці
A) усе часціцы
Б) няма часціц
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
14
Янка атрымаў заданне напісаць словы ў гукавой транскрыпцыі. Якія з іх ён напісаў правільна?
1) [шшытак] 2) [п’эравосчык] 3) [гарацк’і] 4) [п’ерап’ішчык] 5) [шлэйф]
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
15
Вызначце від дадзенага аднасастаўнага сказа.
Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр.
A) пэўна-асабовы сказ
Б) няпэўна-асабовы сказ
В) абагульнена-асабовы сказ
Г) безасабовы сказ
Д) назыўны сказ
16
У якіх сказах на месцы пропуску працяжнік не ставіцца?
1. Айсбергі _ гэта алмазы палярнага ззяння.
2. А заяц раптам _ гоп направа!
3. Фатаграфія _ таксама мастацтва.
4. Праўда _ не скварка, з кашаю не з’ясі.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
17
Дадзены сказ: Неба ўсеяна яркімі зоркамі. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
A) дзейнікам Б) выказнікам В) азначэннем Г) дапаўненнем Д) акалічнасцю
18
Якія словы з прапанаваных маюць марфалагічнае падваенне зычных?
1) аконны 2) раменны 3) бетонны
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
19
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) кліянтура 2) ажыятаж 3) карыяс 4) геніяльны
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
20
Дадзены народныя выслоўі:
1) добра таго вучыць, хто ўсё хоча …
2) вышэй пят не …
3) за вялікім пагонішся – малое … .
Пастаўце на патрэбныя месцы дзеясловы:
а) падскочыш б) згубіш в) ведаць.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
21
Выберыце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступені параўнання.
1) вішнёвы 2) сінявокі 3) вясёлы 4) белы
A) усе
Б) няма такіх прыметнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
22
Якія словы з прапанаваных маюць нулявы канчатак?
1) бегчы 2) чытаў 3) вятрак 4) наперад
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
23
Іван запісаў пад дыктоўку сказ: Кожны, хто ходзіць па зямле, мае сваі абавяскі у жыцці. Колькі памылак зрабіў хлопчык?
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
24
Дадзены сказы:
1. І пабег паляўнічы ад ваўка (без)аглядкі.
2. Спачываюць (у)зімку мядзведзі ў сваіх бярлогах.
3. Па сцяжынцы вандроўнікі выйшлі з вёскі (у)бок ракі.
У якім сказе выдзеленае слова напішаце разам?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
25
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?
1) п..люля 2) п..даль 3) г..ктар
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
26
Які знак прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску ў вершаваных радках І. Муравейкі?
Не праганяйце кошак і сабак,
Калі яны прыйшлі да вас у госці.
Яны ў кожнай хаце _ добры знак,
Яны прыносяць радаснае штосьці.
A) знак прыпынку не трэба ставіць
Б) кропку
В) коску
Г) працяжнік
Д) двукроп’е
27
Месца, дзе пілуюць, колюць і захоўваюць, каб не моклі, былі заўсёды сухія, дровы, называецца … .
A) абозня Б) сцёбка В) гумно Г) дрывотня Д) стайня
28
Закончыце выраз.
Субстанцывацыя – гэта пераход іншых часін мовы ў … .
A) назоўнікі Б) прыметнікі В) займеннікі Г) прыслоўі Д) дзеясловы
29
Інфармацыйная гутарка для журналістаў называецца … .
A) інтэрв’ю Б) дыспут В) брыфінг Г) дыялог Д) дыскусія
30
Якому элементу слова грэчаскай мовы адпавядае значэнне ‘кніга’?
A) monos Б) biblion В) chromos Г) poly Д) pseudos