1
Колькі слоў у прыказцы?
Учужойстаронцынетаксвеціцьісонца.
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
2
У народных павер’ях Дамавік – … .
A) ахоўнік лесу
Б) ахоўнік поля
В) ахоўнік дамашняга ачага
Г) ахоўнік вадаёма
Д) ахоўнік бані
3
Як называюць каманду карабля ці самалёта?
A) экіпаж Б) звяно В) калектыў Г) група Д) атрад
4
У народзе існуе прыкмета:
Калі вясёлка ў небе высокая і крутая, то будзе … .
A) вецер Б) дождж В) спякота Г) снег Д) зацішша
5
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы:
1) соўс 2) акварыўм 3) шэдэўр 4) раўнд
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
6
Закончыце вершаваныя радкі Соф’і Шах.
У маі зацвітае, –
Уся белая такая,
Уся водару такога,
Што будзеш помніць доўга,
Як між вярбы ды вольхі
Цвіў пышны куст … .
A) ядлоўцу Б) півоні В) ружы Г) чаромхі Д) бэзу
7
Якое слова з прапанаваных можа выконваць ролю прыслоўя і дзеяслова?
1) запар 2) нацянькі 3) углыб 4) туга
A) няма патрэбнага слова
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
8
Якога лічэбніка не хапае ў народных выслоўях?
1) На … двароў адзін тапор, і той без тапарышча.
2) … разоў глядзі, а назад не вядзі.
3) Мароз … баб павёз.
4) Чорт … пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў.
A) два Б) пяць В) шэсць Г) сем Д) восем
9
Дадзены словазлучэнні:
1) будні час
2) будзённы клопат
3) будні занятак
Якое словазлучэнне складзена няправільна?
A) усе словазлучэнні складзены правільна
Б) усе словазлучэнні складзены няправільна
В) 1
Г) 2
Д) 3
10
Пляцоўка для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання лятальных апаратаў называецца … .
A) аерадром Б) аэрадром В) аэрыдром Г) арадром Д) арэдром
11
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) ледзьве 2) семьсот 3) дзьвюх 4) верфь
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) толькі 1
Г) 1, 2
Д) 3, 4
12
У якіх выразах на месцы пропуску напішаце часціцу ні?
1) няма __ душы
2) немагчыма __ прыйсці
3) __ рыба __ мяса
4) пакуль __ позна
A) ва ўсіх выразах
Б) няма патрэбных выразаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
13
Выдзеленыя словы ў пары словазлучэнняў актыўны ўдзел – пасіўны баланс з’яўляюцца … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамі
Д) мнагазначнымі словамі
14
У якім сказе на месцы пропуску патрэбна паставіць коскі?
1) Так і не прывык ён за сваё жыццё сядзець _ склаўшы рукі.
2) Ішлі яны праз лес _ не спяшаючыся.
3) Дзеці _ не змаўляючыся _ пабеглі ўрассыпную.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
15
Выберыце з прапанаваных выраз(-ы), які(-ія) з’яўляецца(-юцца) сінонімам(-і) устойлівага спалучэння як гром з яснага неба.
1) рассыпацца драбней маку
2) ні адсюль ні адтуль
3) на адзін манер
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
16
Мабыць, усім знаёмы словы “Калыханкі”:
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі…
Хто з’яўляецца аўтарам слоў гэтай цудоўнай песні?
A) У. Дубоўка
Б) Г. Бураўкін
В) Н. Гілевіч
Г) У. Карызна
Д) Л. Пранчак
17
Змяненне звычайнага парадку слоў ці словазлучэнняў як стылістычны прыём называецца … .
A) гіпербала Б) метафара В) алітэрацыя Г) інверсія Д) асананс
18
Якая рака называецца сімвалам Беларусі?
A) Прыпяць Б) Нёман В) Дзвіна Г) Свіслач Д) Шчара
19
Рэпартаж адносіцца да інфармацыйнага жанру … .
A) мастацкага стылю
Б) гутарковага стылю
В) навуковага стылю
Г) публіцыстычнага стылю
Д) афіцыйна-дзелавога стылю
20
Дадзены словы:
1) саванна 2) калонна 3) насенне 4) группа 5) каллекцыя
Выберыце правільна напісаныя словы.
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
21
У якім слове з прапанаваных дапушчана памылка ў напісанні?
1) брыліянты 2) заяжджаць 3) шмат-павярховы
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбнага слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
22
Здаўна для ўпрыгожвання жаночага адзення, бялізны выкарыстоўваюцца … .
A) каснікі Б) пацеркі В) фальбоны Г) карункі Д) гафт
23
Выключна рэдкая, каштоўная рэч называецца … .
A) рэрытэт Б) рарэтэт В) рарытэт Г) рырытэт Д) рыратэт
24
Вызначце з дадзеных правільна напісаныя словы.
1) біолаг 2) аксіёма 3) біаграфія 4) археолаг 5) біалогія 6) ідэолаг
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) толькі 2
Г) 1, 3, 5
Д) 2, 4, 6
25
Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных казак для дзяцей “Цудоўная знаходка”, “Залатыя зярняты”, “Кветкі – сонцавы дзеткі”?
A) У. Караткевіч
Б) У. Дубоўка
В) А. Куляшоў
Г) М. Стральцоў
Д) М. Багдановіч
26
Слова, як вядома, можа ўзрадаваць, а можа і параніць. Нездарма ў народзе ёсць вобразнае параўнанне:
1) Слова як … .
2) Язык як … .
Якіх слоў не хапае? Падбярыце патрэбныя варыянты.
1) цукар 2) соль 3) мёд 4) перац
A) 1-а, 2-б
Б) 1-б, 2-в
В) 1-б, 2-г
Г) 1-в, 2-г
Д) 1-а, 2-в
27
Хто з вядомых беларускіх дзеячаў стаў паслядоўнікам і прадаўжальнікам асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны?
1) Ігнат Буйніцкі
2) Ігнат Смалянін
3) Сымон Будны
4) Васіль Цяпінскі
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
28
Самым старажытным знакам прыпынку з’яўляецца … .
A) кропка Б) коска В) працяжнік Г) двукроп’е Д) пытальнік
29
Хто з мастакоў слова, захоплены батлейкай, якую ўбачыў у 1916 годзе ў Мінску, стварыў вершаваную містэрыю ў 4 актах “На Каляды”?
A) Змітрок Бядуля
Б) Цішка Гартны
В) Ядвігін Ш.
Г) Максім Багдановіч
Д) Максім Гарэцкі
Заўвага:
З-за некарэктнай умовы задання пытанне не ацэньвалася.
30
Першыя беларускія тэксты, напісаныя арабскім пісьмом, з’явіліся ў сярэдзіне … .
A) ХІV стагоддзя
Б) ХV стагоддзя
В) ХVІ стагоддзя
Г) ХVІІ стагоддзя
Д) ХVІІІ стагоддзя