1
У народзе здаўна існуе прыкмета:
Калі раніцай туман ад зямлі і вады падымаецца ўверх і паступова рассейваецца, то днём будзе … .
A) гарачае надвор’е
Б) навальніца
В) дождж
Г) халоднае надвор’е
Д) пахмурна
2
Колькі прыслоўяў ужыта ў вершаваных радках А. Гаруна?
Кроплі разам, згодна, жвава,
Пояць усё, што хоча піць:
Збожжа, дрэвы, кветкі, травы…
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
3
У якіх словах “схаваліся” лічэбнікі?
1) трыа 2) вітрына 3) атрыбут 4) трымценне 5) трыпутнік
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 2, 5
4
Дапоўніце народнае выслоўе.
Лета збірае, а зіма… .
A) зберагае Б) хавае В) раскідае Г) чакае Д) паядае
5
Выберыце правільна напісаныя словы:
1) у вадзе
2) на зямле
3) на рабоце
A) усе варыянты
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
6
Колькі зваротных дзеясловаў ужыта ў вершаваных радках А. Пысіна?
Ззяла бліскавіцамі, усміхалася зарніцамі,
Папараццю цвіла.
Усміхалася, смяялася, у возеры купалася
Да белага святла.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
7
Спакон вякоў у народзе лічылі, што гэты куст таксама цвіце, але толькі ўначы на Звеставанне ці ў Чысты чацвер. Па вераваннях нашых продкаў, хто сарве і захавае першы цвет гэтага куста, той хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч. Пра які куст ідзе размова?
A) пра шыпшынавы
Б) пра бэзавы
В) пра арэхавы
Г) пра агрэставы
Д) пра лазовы
8
Спецыяліст па лесаводству называецца … .
A) лясун Б) лесавік В) ляснік Г) ляснічы Д) лесавод
9
Ігнат выпісваў з тэксту словы з канчаткамі:
1) высокі 2) збоку 3) ноч 4) думаючы 5) пойдзем 6) краіна
Якія словы хлопчык запісаў памылкова?
A) усе прыклады выпісаны правільна
Б) 1, 3
В) 2, 4
Г) 3, 5
Д) 4, 6
10
Выберыце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:
1) ма́ленькі 2) ці́хенькі 3) ні́зенькі 4) ста́рэнькі
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
11
Спрадвеку гэта рэч выкарыстоўвалася ў народных звычаях і абрадах: у час хрышчэння, на зажынках абавязкова ахіналі сноп у хаце. Нават лічылі сімвалам роду. Пра якую рэч ідзе гаворка?
A) завушніцы Б) пярсцёнак В) пояс Г) пакрывала Д) ручнік
12
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?
1) шын..ль 2) інтэрн..т 3) камюнік.. 4) тун..ль 5) рэзюм..
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
13
Маша, Ігнат і Арына атрымалі заданне выпісаць з тэксту састаўныя лічэбнікі. Маша выпісала трыццаць чатыры, семсот. Ігнат – трыццаць пяць, семдзясят шэсць. Арына – шаснаццаць, пяцьдзясят пяць. Хто з вучняў правільна выканаў заданне?
A) усе вучні
Б) усе дапусцілі памылкі
В) Маша
Г) Ігнат
Д) Арына
14
Які адпаведнік у беларускай мове мае руская назва расліны плаун?
A) лотаць Б) дзераза В) глог Г) падвей Д) трыснёг
15
Выберыце правільна запісаныя дзеепрыметнікі:
1) ухвалены 2) выяўляны 3) звезены 4) склеяны 5) зведзяны
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
16
Словы мокры снег – халепа з’яўляюцца … .
1) сінонімамі 2) антонімамі 3) амонімамі 4) паронімамі
Выберыце правільны варыянт.
A) няма правільнага варыянта
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
17
При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа.
Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.
18
Што за дрэва? Драўніна яго выкарыстоўвалася для вырабу зброі, прыладаў працы, рознага начыння, посуду. Лісце, кара і насенне шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Паводле народных уяўленняў, яго вясновы сок быў смяротны для змей. У міфалогіі гэта дрэва лічылася Сусветным дрэвам. Там, дзе яно расце, вельмі рэдка можна ўбачыць дуб.
A) асіна Б) ясень В) таполя Г) бяроза Д) вольха
19
Дадзены сказы:
1. Ласяня ідзе з ласіхай на вадапой.
2. Дваццаць пяць яблынь і груш выраслі ў калгасным садзе.
3. Трое маленькіх кацянят прыціснуліся адно да аднаго, калі пачаўся дождж.
У якіх сказах выказнік ужыты правільна?
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
20
Выберыце з дадзеных назоўнікі мужчынскага роду:
1) бездараж 2) накіп 3) рукапіс
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
21
Які прыналежны прыметнік запісаны правільна?
1) Вераў 2) Танеў 3) сястрын
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
22
При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа.
Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.
23
Які беларускі горад у свой час называлі “маленькай сталіцай рэнесансу”?
A) Мінск Б) Гродна В) Віцебск Г) Полацк Д) Навагрудак
24
Які літаратурны жанр выкарыстоўваўся ў творчасці і Я. Коласам, і У. Караткевічам, і А. Макаёнкам?
1) паэзія 2) проза 3) драматургія
A) усе варыянты
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
25
Вызначце тып аднасастаўнага сказа:
З ім можна было гаварыць і пра музыку, і пра мастацтва.
A) назыўны
Б) пэўна-асабовы
В) няпэўна-асабовы
Г) абагульнена-асабовы
Д) безасабовы
26
Новыя словы, якія ўзніклі нядаўна і не сталі агульнаўжывальнымі, называюцца … .
A) архаізмы Б) дыялектызмы В) неалагізмы Г) фразеалагізмы Д) гістарызмы
27
У даўнія часы ў гэты дзень тыдня забаранялася пачынаць сяўбу, ісці ў сваты, збірацца ў далёкую дарогу, бяліць печ, прасці, купаць дзяцей. Пра які дзень тыдня ідзе гаворка?
A) панядзелак Б) аўторак В) серада Г) чацвер Д) пятніца
28
Дадзены сказы:
1) Учора дзеці гулялі каля ясен.. да самага вечара.
2) Дзядуля зрабіў вельмі добрыя лыжкі з ясен.. .
3) Лісце дуб.., што рос на ўзлеску, доўга не ападала.
4) Дзядзька спусціў усё ж такі вясной лодку з дуб.. на ваду.
У якіх сказах у назоўніках замест пропуску неабходна напісаць канчатак -а(-я)?
A) усе сказы
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
29
Дадзены назвы птушак на рускай мове:
1) трясогузка 2) свиристель 3) чибис 4) ястреб 5) филин 6) ворон
Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове і запоўніце клеткі красворда. Калі вы правільна выканаеце заданне, то ў выдзеленым вертыкальным радку прачытаеце слова, якое аб’ядноўвае ўсе гэтыя назвы.
а) пугач б) сітаўка в) каршун г) амялушка д) крумкач е) кнігаўка
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-е, 6-д
Б) 2-б, 3-в, 6-а, 5-е, 1-д, 4-г
В) 3-г, 4-д, 1-б, 2-е, 6-в, 5-а
Г) 4-в, 5-а, 2-д, 3-г, 1-е, 6-б
Д) 5-а, 1-б, 4-в, 2-г, 6-д, 3-е
30
Хто з вядомых мастакоў слова адзначыў: “Кожны гістарычны сюжэт – гэта адкрытая размова з сучаснікам”?
A) К. Чорны
Б) У. Караткевіч
В) Л. Дайнека
Г) І. Навуменка
Д) Я. Маўр