1
Колькі дзеепрыметнікаў ужыта ў вершаваных радках Максіма Лужаніна?
Суджана, стаўлена пад перакладзіны,
Сечана, палена і не аддадзена,
Не парастрачвана і не раскрадзена,
Рупна ў падмуркі на золку пакладзена
Роднае слова!
A) 0 Б) 5 В) 7 Г) 8 Д) 9
2
Якія з дадзеных слоў пішуцца з апострафам?
1) кастан..еты 2) ін..екцыя 3) бул..ён 4) кан..юктывіст 5) Кас..ян
A) усе словы Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3, 5 Г) 2, 4 Д) 3, 5
3
Вызначце правільна напісаныя прыметнікі:
1) свежанькі 2) мяканькі 3) шэранькі 4) ціханькі
A) усе прыметнікі Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3 Г) 2, 4 Д) 3, 5
4
Вызначце рад з «лішнім» займеннікам:
1) вы, яны, ты
2) нехта, нейкі, сябе
3) такі, той, столькі
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
5
У якіх словах на месцы пропуску неабходна напісаць літару я?
1) ген..рал 2) дз..сятковы 3) л..снічоўка 4) в..рацяно
A) ва ўсіх словах Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3 Г) 2, 4 Д) 3, 4
6
Дадзены словазлучэнні:
1) залаты ўспамін
2) глухі зычны
3) воўчы апетыт
У якіх словазлучэннях прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні?
A) ва ўсіх прыкладах Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 1, 3 Д) 2, 3
7
Выберыце з дадзеных устойлівыя спалучэнні слоў:
1) сцяўшы зубы
2) у сенцах шукаючы
3) паклаўшы руку на сэрца
4) няўрокам кажучы
5) дастаўшы грошы з кішэні
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3, 4 Г) 2, 4, 5 Д) 3, 4
8
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы:
1) дэрмацін 2) твіст 3) эцют 4) апладзісменты
A) усе варыянты Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 2, 3, 5 Д) 3, 4
9
Гэту часціну мовы мы даволі часта ўжываем у маўленні. Іменна гэту часціну мовы ў свой час вядомы французскі паэт Шарль Бадлер вобразна ахарактарызаваў у адным са сваіх твораў як анёла руху, які дае фразе жыццё. Пра якую часціну мовы ідзе гаворка?
A) назоўнік Б) прыметнік В) дзеяслоў Г) займеннік Д) прыслоўе
10
У якім сказе правільна пастаўлены знакі прыпынку?
1. Бусел, даляцеўшы да лесу, павярнуў назад і павольна зніжаючыся пачаў набліжацца да ракі.
2. Нягледзячы на густы туман, грыбнікі выйшлі на патрэбную сцежку.
3. У нядзелю нягледзячы на мароз, ён усё ж такі дапамог бацьку накалоць дроў.
A) ва ўсіх сказах Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
11
Якія з дадзеных складаных назоўнікаў напісаны правільна?
1) вярнідуб 2) прайдзісвет 3) узвейвецер 4) перакаці-поле
A) усе словы
Б) усе словы, акрамя 3
В) няма правільных варыянтаў
Г) 1, 2
Д) 3, 4
12
Вызначце сказ, у якім няправільна ўжыта дзеепрыслоўе:
1) Вучні атрымалі спіс рэкамендуючых заданняў.
2) Над вокнамі ў светлым пакоі былі папрыбіваты карнізы.
3) Няцвёрдым хістаючым крокам хворы дайшоў да ложка.
A) усе сказы Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
13
Дадзены словазлучэнні на рускай мове:
1) забыть о прошлом
2) прийти за телеграммой
3) богатый сравнениями
Дадзены адпаведнікі на беларускай мове:
а) забыцца на мінулае
б) прыйсці па тэлеграму
в) багаты на параўнанні
Вызначце правільна запісаныя адпаведнікі на беларускай мове.
A) усе варыянты Б) няма правільных варыянтаў В) а, б Г) а, в Д) б, в
14
Выберыце з дадзеных складаныя прыметнікі, якія напісаны правільна:
1) хімічна аднародны 2) хуткабежны 3) ільнаткацкі
A) усе словы
Б) усе словы, акрамя 1
В) няма правільных варыянтаў
Г) 1, 2
Д) 2, 3
15
Якія знакі прыпынку неабходна паставіць у сказе?
Белавежская пушча і Браслаўскія азёры Палессе і Свіцязь Налібокі і Нарач Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня ўсё гэта наш родны край наша спадчына якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём (Янка Сіпакоў).
A) 5 косак, двукроп’е
Б) 5 косак, працяжнік
В) 5 косак
Г) 7 косак, працяжнік
Д) 6 косак
16
Ад якога дзеяслова з дадзеных нельга ўтварыць дзеепрыметнік незалежнага стану цяперашняга часу?
1) квітнець 2) рухаць 3) адысці
A) усе прыклады Б) няма правільнага варыянта В) 1 Г) 2 Д) 3
17
Утварыце парныя злучнікі з дадзеных кампанентаў:
1) як… 2) раз… 3) так … 4) хоць …
а) то б) але в) так г) што
A) нельга ўтварыць
Б) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
Д) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б
18
Якія з дадзеных займеннікаў не маюць роду і ліку?
1) іншы 2) хто 3) гэта 4) што 5) сам
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3 Г) 2, 4 Д) 3, 5
19
Ад якога прыслоўя з прапанаваных нельга ўтварыць простую форму вышэйшай ступені параўнання?
1) яскрава 2) бадзёра 3) актыўна
A) усе прыклады Б) няма правільнага варыянта В) 1 Г) 2 Д) 3
20
Выберыце з дадзеных нескланяльныя назоўнікі:
1) канфеці 2) тамада 3) метро 4) жалюзі 5) творца
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3, 4
Г) 2, 4
Д) 3, 4, 5
21
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?
Дваццаць дзелім на пяць.
A) дзейнік Б) выказнік В) дапаўненне Г) азначэнне Д) акалічнасць
22
Дадзены дзеясловы:
1) узяць 2) прывесці 3) хадзіць
Ад якога(-іх) дзеяслова(-аў) нельга ўтварыць дзеепрыслоўе(-і)?
A) усе прыклады Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 2 Д) 3
23
Аб’ектам вывучэння лексікалогіі з’яўляецца … .
A) чалавек Б) эмоцыі В) думкі Г) слова Д) твор
24
Вучаніца запісала сказы:
1. Пасля канферэнцыі паміж двума вучнямі і настаўнікам адбылася цікавая размова.
2. Два пасажыры прыпазніліся на аўтобус.
3. Не хвалі сабе, няхай людзі пахваляць.
У якім сказе дзяўчынка дапусціла граматычную памылку?
A) усе сказы запісаны правільна
Б) ва ўсіх сказах дапушчана памылка
В) 1
Г) 2
Д) 3
25
Выберыце словы, у якіх вымаўляецца фрыкатыўны [г]:
1) гаючы 2) гарнуць 3) гузік 4) грымоты
A) усе словы
Б) усе словы, акрамя 3
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
26
Як называлася ў старажытным Мінску рака-вуліца?
A) Прыпяць Б) Няміга В) Менка Г) Свіслач Д) Дзвіна
27
Выберыце з дадзеных сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:
1. Яны … свае людзі.
2. Магутнае дрэва … дуб.
3. На дне ракі пясок … жоўценькі, чысценькі.
4. Дзетак узгадаваць … не грыбоў назбіраць.
A) усе сказы Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2, 3 Д) 4
28
Дадзены назвы беларускіх рэк:
1) Гарынь 2) Піна 3) Ясельда 4) Бобрык 5) Брагінка 6) Іпа 7) Сцвіга
Калі вы правільна запоўніце клеткі красворда, то ў выдзеленым вертыкальным слупочку прачытаеце назву ракі, якую ў народзе называюць падчас паводкі на Палессі Прэсным морам.
A) 1, 3, 5, 2, 7, 6, 4
Б) 2, 4, 5, 6, 3, 1, 7
В) 3, 7, 6, 5, 1, 4, 2
Г) 4, 6, 2, 3, 7, 1, 5
Д) 2, 5, 4, 6, 3, 7, 1
29
Які адпаведнік у беларускай мове мае назоўнік з рускай мовы вилок?
1) кафтан 2) альвас 3) качан 4) акраец
A) няма правільнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
30
Лічэбнік пачаў лічыцца самастойнай часцінай мовы з … .
A) XV стагоддзя
Б) XVI стагоддзя
В) XVII стагоддзя
Г) XVIII стагоддзя
Д) XIX стагоддзя