1
Выберыце словы, пры вымаўленні якіх на канцы чуецца [т].
1) груд 2) моладзь 3) град 4) медзь
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
2
Якога дзеяслова не хапае ва ўстойлівым спалучэнні?
… другую скрыпку.
A) Шукаць Б) Купляць В) Іграць Г) Аддаваць Д) Майстраваць
3
Лісцевае дрэва з белай карой і смачным веснавым сокам называецца … .
A) ясень Б) бяроза В) бук Г) клён Д) асіна
4
Вызначце з прапанаваных прыкладаў толькі словазлучэнні.
1) заўважылі непарадак
2) грыбны суп
3) прыляцеў самалёт
4) з’явілася вясёлка
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
5
У якіх лічэбніках колькасць гукаў і літар супадае?
1) два 2) тры 3) чатыры 4) сем
A) ва ўсіх лічэбніках
Б) у 1, 2
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
6
Дадзены сказ: Ціха стаіць заснежаны лес.
Колькі словазлучэнняў можна выпісаць?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
7
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.
1) праяздны 2) бразгнуць 3) капусны 4) кантрасны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
8
У якіх прыкладах з пераблытаных літар можна скласці назвы гульняў?
1) э, і, н, т, с
2) л, о, т, у, ф, б
3) о, а, л, т
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
9
При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа.
Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.
10
Выберыце слова, у якім на месцы пропуску напішаце літару ы.
1) д..льфін 2) др..вотня 3) гард..роб
A) усе словы
Б) няма патрэбнага слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
11
Якая расліна ў народзе называецца “агародным мясам”?
A) гарох Б) фасоля В) радыска Г) бурак Д) морква
12
Вызначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак (ь).
1) восем..сот 2) пяц..дзясят 3) сем..дзясят 4) шэсц..сот
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
13
Які назоўнік прапушчаны ў народным выслоўі?
Лес сякуць – … ляцяць.
A) птушкі Б) звяры В) трэскі Г) шышкі Д) дуплы
14
Суаднясіце прапанаваныя назоўнікі і іх значэнні.
1) апад 2) камель 3) кафля
а) ніжняя частка дрэва, якая прылягае да кораня
б) плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы
в) керамічны выраб для абліцоўкі сцен і печаў
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
15
Дадзена народнае выслоўе:
Ні па кані ні па аглоблях.
Якое значэнне яму адпавядае?
A) ‘унікаць у сутнасць якой-небудзь справы’
Б) ‘прыблізна, без дапамогі вымяральных сродкаў’
В) ‘прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным’
Г) ‘пра вельмі хуткае дзеянне’
Д) ‘не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася)’
16
Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.
1) апілкі 2) дэбаты 3) падзеі
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
17
Чым з’яўляюцца паміж сабой устойлівыя спалучэнні душа ў душу – як кот з сабакам?
A) сінонімамі Б) амонімамі В) антонімамі Г) паронімамі Д) амографамі
18
Закончыце сказ: Чалавек, які займаецца спортам, называецца … .
A) спарсмен Б) спартсмен В) спарцмен Г) спартысмен Д) спарыцмен
19
У народзе існуе шмат мудрых выразаў, якія застаўляюць падумаць, паразважаць. Але не заўсёды, што чуем, можам правільна запісаць. Вызначце правільна напісаны выраз.
A) Гавары, што ведаяш, але ведай, што гаворыш.
Б) ) Гавары, что ведаеш, але ведай, что гаварыш.
В) Гавары, што ведаешь, але ведай, што гаворышь.
Г) Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаворыш.
Д) Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаварыш.
20
Які займеннік напішаце на месцы пропуску ў народным выслоўі?
Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў … .
A) ей Б) ёй В) ней Г) яе Д) её
21
Дапоўніце народны выраз:
Адклад не ідзе ў … .
A) адпачынак Б) запас В) лад Г) будаўніцтва Д) сяброўства
22
Як называецца вадзяная кветка, па якой можна прадказаць змену надвор’я?
A) дзьмухавец Б) гарлачык В) дзядоўнік Г) падбел Д) чыстацел
23
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх ёсць [дз’].
1) падзямелле 2) падзарабіць 3) падзвіжнік 4) падзяўбці
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
24
Дадзены словазлучэнні:
1) варэнне з ягад
2) чытаць уважліва
3) надзвычай ярка
4) твой выбар.
Якое словазлучэнне абазначае дзеянне і яго прымету?
A) няма патрэбнага словазлучэння
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
25
Якія прыклады з прапанаваных напісаны правільна?
1) у даль мора
2) з ранку да вечара
3) кінуцца наўцёкі
4) гаварыць паціху
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
26
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару г?
1) дайвін.. 2) боўлін.. 3) скейтбор.. 4) фларыс..
A) ва ўсіх словах
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
27
Пры́сак – гэта … .
A) малады сасновы лес
Б) недаспелыя ягады
В) кавалак булкі
Г) гарачы, распалены попел
Д) свіст, які суправаджае спевы
28
Дадзены дзеясловы:
1) частаваць 2) шукаць 3) зіхацець
Які(-ія) дзеяслоў(-ы) адносіцца(-яцца) да ІІ спражэння?
A) усе дзеясловы
Б) няма патрэбнага дзеяслова
В) 1, 2
Г) 2
Д) 3
29
Вызначце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.
1. Вася адказаў на пытанне: “Над – прыназоўнік.”
2. Займацца спортам вельмі карысна ў любым узросце.
3. Кожны з іх добра ведаў правіла.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
30
Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі.
A) Янка Купала
Б) Якуб Колас
В) Максім Багдановіч
Г) Аркадзь Куляшоў
Д) Пятрусь Броўка