Выполнение задания     "Буслік-2022" (5-6 класс)

1

buslik2022

Які вядомы мастак слова на фотаздымку?

A) Янка Купала

Б) Якуб Колас

В) Максім Багдановіч

Г) Уладзімір Дубоўка

Д) Міхась Лынькоў

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Выраз “Прывітанне!” выкарыстоўваюць у сітуацыі … .

A) сустрэчы

Б) развітання

В) завяршэння справы

Г) вырашэння складанага пытання

Д) пажадання поспехаў у справе

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Закончыце народнае выслоўе: Ручай поіць раку, рака поіць … .

A) усіх       Б) луг       В) лес       Г) птушак       Д) мора

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Дадзены назоўнікі:

1) баршчэўнік       2) дрыгва       3) паганка       4) амялушка

Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове:

а) чомга       б) свиристель       в) трясина       г) борщевик

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Г) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

Д) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Якое слова мае значэнне ‘тлушч з насення раслін’?

A) клей       Б) алей       В) сіроп       Г) маянэз       Д) воцат

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце раздзяляльны мяккі знак (ь)?

1) раз..езд       2) здол..ны       3) мадэл..ер       4) лос..       5) брыл..янт

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) у 1, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Прачытайце ўважліва назвы беларускіх рэк:

1) Нёман       2) Свіслач       3) Дзвіна       4) Волма.

У якім слове “схавалася” яшчэ адна назва беларускай ракі, выток якой знаходзіцца каля вёскі Глушынцы ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці (склады і літары не перастаўляць)?

A) няма патрэбнай назвы

Б) у 1

В) у 2

Г) у 3

Д) у 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Спрадвеку гэта дрэва лічыцца ў народзе сімвалам жыватворнай сілы. Яго галінкі асвячалі падчас Вербнай нядзелі ў царкве, сімвалічна “білі” ўсіх членаў сям’і, захоўвалі ў доме на працягу ўсяго года. Лічылася, што так можна абараніцца ад усяго дрэннага і быць здаровым. Як называецца гэта дрэва?

A) асіна       Б) бяроза       В) ліпа       Г) вярба       Д) дуб

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Якія назоўнікі з дадзеных адносяцца да І скланення?

1) поле       2) сцяна       3) подпіс       4) вышыня       5) радасць

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

А летнім днём блакіт нябёс бясконцы
І воблакі – мелодыя без слоў.

Прачытайце вершаваныя радкі П. Панчанкі. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Дадзены сказ:

Дзед сказаў, што сухое сена добра было б закінуць адразу на вышкі.

Які адпаведнік у рускай мове мае падкрэсленае ў сказе слова?

A) погреб       Б) чердак       В) укрытие       Г) шалаш       Д) веранда

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Якое значэнне адпавядае народнаму выслоўю біць у хамут?

A) ‘драмаць’

Б) ‘гучна спяваць’

В) ‘прыезд дадому’

Г) ‘празмерна хваліцца чым-небудзь’

Д) ‘упарціцца, рашуча не пагаджацца’

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Такая ціш! Чуваць здаля
Звон ад вядра і рып марозны
Бацькоўскай студні жураўля.

Колькі [ц’] у словах вершаваных радкоў М. Стральцова?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару а?

1) д..мафон       2) дальн..мерны       3) д..літкатны       4) д..лмацінец

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Старажытнае народнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды называецца … .

A) міф       Б) аповесць       В) п’еса       Г) апавяданне       Д) эсэ

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Званочкі не тапчы над роснай сцежкай!
Не рві маю шыпшыну, не ламай!
І санцацвет аранжавай усмешкай
Азорыць наш бясконца мілы край.

Колькі назоўнікаў з [ш] у вершаваных радках В. Гардзея?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

У якіх словах з дадзеных [в] прыстаўны?

1) вобраз       2) вольха       3) волас       4) вада

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Мінаюць зімы, дні і вёсны,
Час тчэ жыцця прыгожа кросны…
А мы жывём у Беларусі,
Дзе, як анёл, лятае Бусел.

Прачытайце вершаваныя радкі І. Савіцкага. Колькі ўсяго [у] у словах вершаваных радкоў?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Дадзены прыклады:

1) лі́па       2) са́ні       3) ра́ма       4) рака́

Памяняйце месцамі ў словах толькі зычныя літары (націск у словах можа змяніцца). У якім(-іх) прыкладзе(-ах) атрымаецца назоўнік і дзеяслоў?

A) ва ўсіх прыкладах

Б) у 1, 2

В) у 2, 3

Г) у 3

Д) у 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Поплаў – гэта … .

A) выдатны плывец

Б) рачная трава

В) тканы выраб

Г) луг у пойме ракі

Д) корм для рыбы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Паўлінка павінна была запісаць назоўнікі спектакль, ансамбль, фестываль у форме множнага ліку роднага склону. Які(-ія) назоўнік(-і) дзяўчынка напісала правільна?

1) спектаклей       2) ансамблей       3) фестываляў

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Прататыпам галоўнага героя якога твора Якуба Коласа быў яго малодшы сын?

A) “Новая зямля”

Б) “Сымон-музыка”

В) “Міхасёвы прыгоды”

Г) “Рыбакова хата”

Д) “Рак-вусач”

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Сок з выціснутага вінаграду называецца … .

A) мякіш       Б) мязга       В) адвар       Г) сусла       Д) апад

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Як сказаць адным словам?

1) аднаго колеру

2) выданне ў адным томе

3) палавіна стагоддзя

4) фігура з пяццю гранямі

Выберыце правільныя варыянты:

а) аднакаляровы

б) адзінакаляровы

в) аднатомнае выданне

г) адзінатомнае выданне

д) паўстагоддзя

е) полстагоддзя

ё) пяцігранны

ж) пяццігранны

A) 1-а, 2-в, 3-д, 4-ё

Б) 1-а, 2г, 3-е, 4-ё

В) 1-а, 2-в, 3-е, 4-ж

Г) 1-б, 2-г, 3-е, 4-ж

Д) 1-б, 2-в, 3-д, 4-ё

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

У Савосева суседа
Быў пярэсценькі … .
Выхаванец Паўла-дзеда,
Такі слаўны пестунок!

Прачытайце ўважліва радкі з твора Якуба Коласа “Савось-распуснік”. Хто быў выхаванцам Паўла-дзеда? Якое слова прапушчана?

A) папугай       Б) сабачка       В) каток       Г) шпачок       Д) гусачок

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Васіль прапанаваў сябрам пагуляць у гульню: са слоў скласці народныя выразы. У сяброў атрымалася:

1) На зімні стол жнівень рыхтуе ….

2) Жнівень варыць, а … да стала падае.

3) Каса любіць брусок і … кусок.

4) У чэрвені першую ягаду ў … кладуць, а другую – дамоў нясуць.

Якіх слоў сябры не змаглі падабраць?

а) верасень       б) рот       в) кош       г) чэрвень       д) сала       е) абрус       ё) разнасол       ж) жалеза       з) сноп

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-д, 2-е, 3-ё, 4-ж

В) 1-з, 2-е, 3-ж, 4-в

Г) 1-ё, 2-а, 3-д, 4-б

Д) 1-з, 2-в, 3-ё, 4-е

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Высушаная і змельчаная скурка пладоў цытрусавых называецца … .

A) цукар       Б) цэдра       В) карыца       Г) ванілін       Д) перац

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Перыфраза – выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу ці слова. Напрыклад, перыфразы:

1) балотны цясляр

2) баравая варажбітка

3) залацістая струна сонца

4) агнявая вужака

Сэнсам якіх слоў яны з’яўляюцца? Выберыце варыянты.

а) зязюля       б) маланка       в) бабёр       г) прамень

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б

Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Мы выкарыстоўваем літары й, ў. Значок над літарамі пазначае кароткае вымаўленне адпаведных гукаў [й] і [ў] і мае навуковую назву … .

A) дэфіс       Б) рысачка       В) працяжнік       Г) злучок       Д) брэвіс

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

У гэтым горадзе ў 1980 годзе знойдзена берасцяная грамата. У самім горадзе і яго ваколіцах налічваецца больш за 20 помнікаў архітэктуры. А яшчэ гэты горад называюць “беларускім Суздалем”. Пра які горад ідзе размова?

A) пра Смаргонь

Б) пра Брэст

В) пра Мсціслаў

Г) пра Быхаў

Д) пра Слуцк

А)         Б)         В)         Г)         Д)