Выполнение задания     "Буслік-2021" (5-6 класс)

1

Колькі назоўнікаў з [ж] у скорагаворцы У. Ліпскага?

Жабка збірае журавіны,
Жменькай жахае ў жбан.

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Вучні атрымалі заданне скласці сказ. Сымонка напісаў:

Восенню на балоце збіраюць … .

Дапамажыце хлопчыку закончыць сказ.

A) маліну       Б) чарніцы       В) журавіны       Г) грыбы       Д) суніцы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Якое(-ія) слова(-ы) з дадзеных пачынаецца з [йо]?

1) ежа       2) ёрш       3) радыё       4) перыёдыка

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Чым з’яўляецца выдзеленае спалучэнне ў вершаваных радках А. Дзеружынскага?

Мама кажа:
– Наш Пятрок
мае востры язычок!
– Дык чаму ж, – спытала Люба, –
не парэжа Пеця губы?

A) сінонімам       Б) амонімам       В) антонімам       Г) неалагізмам       Д) фразеалагізмам

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

У якім (ці якіх) з прапанаваных устойлівых спалучэнняў прапушчаны прыметнік леташні?

1) дрыжыць як … ліст

2) патрэбны як … снег

3) не … зуб, дык лісіны хвост

A) ва ўсіх

Б) няма такіх

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Выберыце з дадзеных прыкладаў толькі адназначныя словы.

1) выказнік       2) тэарэма       3) космас

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Дадзены сказ: Расце ў лесе магутны дуб. Падбярыце з наступных слоў сінонім да выдзеленага слова.

1) нізкарослы       2) слабы       3) вялікі       4) непрыкметны

A) няма такога слова

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Здаўна ў народзе можна пачуць:

1. Колас не спее, калі сонца не … . а) псуе
2. Праца чалавека корміць, а лянота … . б) грэе
3. Мурашка невялікая, а горы … . в) капае

Якія дзеясловы прапушчаны?

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-б, 2-в, 3-а

Г) 1-в, 2-б, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Якія з прыведзеных назоўнікаў ужываюцца толькі ў множным ліку?

1) сані       2) апілкі       3) дажынкі       4) вароты

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы.

1) глаток       2) спектакаль       3) пясчота       4) мятро

A) усе словы1

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

У якіх словах з прапанаваных колькасць літар аднолькавая?

1) ясны       2) сшытак       3) з’езд       4) калье

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Дадзены сказ: На шэрую прамерзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) лічэбнікам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Колькі разоў сустракаецца апошні гук назоўніка сталь у словах вершаванай загадкі Н. Гілевіча?

Поле – шкляное,
Празрыстае,
Чыстае,
Межы – драўляныя,
Падмаляваныя. (Акно)

A) ні разу       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Ужыты ў выразах вывучыцца грамаце, ганаровая грамата, грамата на бяросце, фількіна грамата назоўнік грамата з’яўляецца … .

A) адназначным       Б) мнагазначным       В) амонімам       Г) паронімам       Д) сінонімам

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Дадзены словы рускай мовы:

1) щепотка       2) наружный       3) почечный       4) невольно

Падбярыце адпаведнікі ў беларускай мове:

а) вонкавы       б) ныркавы       в) дробка       г) міжволі

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г

Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Выберыце з прапанаваных формы вуснага маўлення.

1) маналог       2) дыялог       3) палілог

A) усе

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Вучні атрымалі заданне напісаць назоўнік, якому адпавядае значэнне ‘першы паказ спектакля, цыркавой праграмы, фільма’.

Дзіма напісаў – прэм’ера, Варвара – прэмьера, Клава – прым’ера, Стас – премьера, Філіп – прам’ера. Хто з вучняў правільна напісаў назоўнік?

A) Дзіма       Б) Варвара       В) Клава       Г) Стас       Д) Філіп

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Дадзены словы на рускай мове: 1) аллея; 2) примадонна; 3) шасси. Пры перакладзе якога слова з рускай мовы на беларускую захаваецца падаўжэнне зычных?

A) усіх слоў

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

У даўнія часы расчараванне з-за няўдачы ў якіх-небудзь непрадбачаных абставінах у народзе выказвалі такім чынам: “Вось табе, бабуля, і … дзень.” Якое слова прапушчана ў выразе?

A) Агаф’еў       Б) Сідараў       В) Ільін       Г) Трыфанаў       Д) Юр’еў

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Дадзены назоўнікі: прыз, рак, мель. Які склад неабходна выкарыстаць у пачатку прапанаваных слоў, каб атрымаліся назоўнікі з іншымі лексічнымі значэннямі?

A) ку-       Б) ка-       В) кэ-       Г) кы-       Д) ко-

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Які з прапанаваных нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў адносіцца да ніякага роду?

1) БелАЗ       2) ААН       3) ТБМ

A) усе

Б) няма такіх

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Выберыце з дадзеных словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца амонімамі.

1) мяккі знак – мяккі характар

2) геаграфічны áтлас – бліскучы атлáс

3) ідуць урокі – ідуць гадзіны

A) усе

Б) няма такіх

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Дадзены перыфразы: 1) карабель пустыні; 2) марскі артыст; 3) велікан саванны.

Падбярыце адпаведнікі: а) дэльфін; б) вярблюд; в) слон.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Якое ўстойлівае спалучэнне адпавядае прыслоўю цёмна?

A) без году тыдзень

Б) не за гарою

В) хоць вока выкалі

Г) ні даць ні ўзяць

Д) гады ў рады

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Якія ўласныя назоўнікі прапушчаны ва ўстойлівых спалучэннях?

1) яшчык … а) Рубікон
2) куды … цялят не ганяў б) Пандоры
3) перайсці … в) Аргуса
4) па … шапка г) Сеньку
5) вочы … д) Макар

A) 1-а, 2-г, 3-б, 4-в, 5-д

Б) 1-б, 2-д, 3-а, 4-г, 5-в

В) 1-в, 2-б, 3-д, 4-а, 5-г

Г) 1-г, 2-б, 3-в, 4-д, 5-а

Д) 1-д, 2-б, 3-в, 4-а, 5-г

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Вучні атрымалі заданне напісаць сачыненне пра свае назіранні за прыродай падчас летніх канікул. Кастусь запісаў: “У добрае надвор’е, калі не чакаецца рэзкіх перамен, п’яўкі спакойна поўзаюць па дне вадаёма, камянях, воднай расліннасці. А калі яны пачынаюць вылазіць па сцёблах да самай паверхні вады, то ў бліжэйшы час будзе … .” Якое слова не напісаў хлопчык?

A) засуха       Б) паводка       В) спёка       Г) навальніца       Д) вецер

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Дадзены ўстарэлыя словы: 1) перст; 2) чало; 3) ланіты; 4) выя; 5) длань.

Што яны абазначалі? Падбярыце сучасныя адпаведнікі.

а) лоб       б) шчокі       в) палец       г) далонь       д) шыя

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д

Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а, 5-б

В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-д, 5-г

Г) 1-г, 2-д, 3-г, 4-в, 5-а

Д) 1-д, 2-г, 3-а, 4-б, 5-в

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Дадзены назвы народных казак:

1) “…-рабка”; 2) “…-хітрыца”; 3) “…-пяюха”; 4) “…-манюка”; 5) “…-сынок”.

Якіх назоўнікаў на месцы пропуску не хапае? Выберыце патрэбны варыянт.

а) Каза       б) Лісіца       в) Курачка       г) Піліпка       д) Муха

A) а1, б2, в3, г4, д5

Б) а1, г2, д3, в4, б5

В) б1, а2, г3, д4, в5

Г) в1, б2, д3, а4, г5

Д) г1, д2, в3, б4, а5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Як даўней называлі памяшканне, дзе захоўвалі калёсы, сані, сохі, бароны, плугі, вілы, капаніцы?

A) дрывотня       Б) сцёбка       В) гумно       Г) абозня       Д) стайня

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Даследчык старажытных рукапісаў называецца … .

A) палеограф       Б) археолаг       В) геолаг       Г) архівіст       Д) вандроўнік

А)         Б)         В)         Г)         Д)