Выполнение задания     "Буслік-2019" (5-6 класс)

1

Здаўна існуе народнае павер’е, што на Каляды нельга частавацца да позняга вечара, пакуль не з’явіцца(-яцца) … .

A) першы госць

Б) калядоўшчыкі

В) першая зорка на небе

Г) музы́кі

Д) гаспадар

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Назвы якой міфалагічнай істоты не хапае на месцы пропуску ў вершаваных радках Янкі Купалы?

Барадой … ківае,
Шалы нетраў спавівае.

A) лясун       Б) балотнік       В) вадзянік       Г) дамавік       Д) баннік

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Як сцвярджаюць даследчыкі, сонца ў розную пару года мела розныя назвы: поры года – 1) вясна; 2) лета; 3) зіма;
назвы сонца – а) Купала; б) Каляда; в) Ярыла.

Суаднясіце назвы.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-в, 2-б, 3-а

В) 1-б, 2-а, 3-б

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Пра сузор’е Вялікай Мядзведзіцы захавалася шмат і легенд, і паданняў. Як называлі ў народзе гэта сузор’е? Выберыце правільныя варыянты:

1) Воз       2) Лось       3) Валасыня       4) Коўш       5) Вялікая Павозка

A) усе варыянты

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Юрась павінен быў уставіць у сказе замест кропак патрэбны назоўнік. Дапамажыце хлопчыку выканаць правільна заданне.

У даўнія часы сярод памешчыкаў і шляхты было прэстыжна разводзіць побач з маёнткамі, у азёрах ці нават сажалках, … з чорнай афарбоўкай.

A) куніц       Б) выдраў       В) норак       Г) баброў       Д) качак

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Галоўным героем паэтаў-рамантыкаў з’яўляецца … .

A) касманаўт       Б) летуценнік       В) лётчык       Г) разведчык       Д) дыпламат

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?

Лебедзь ляцеў, выцягнуўшы наперад сваю гнуткую шыю, рассякаючы паветра магутнымі ўзмахамі вялікіх крылаў.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Закончыце народнае выслоўе:

Ласкавае слоўка, як сонейка, … .

A) выглядае       Б) грэе       В) заходзіць       Г) усміхаецца       Д) свеціць

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Колькі [л] у словах вершаваных радкоў Г. Бураўкіна?

Каля дарогі жыта ў полі,
Вярба старая ля ракі,
Ды ў жоўтым восеньскім прыполе
Рабін даспелых аганькі.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Які назоўнік прапушчаны ў народным выслоўі старога … на мякіне не правядзеш?

A) салаўя       Б) жураўля       В) вераб’я       Г) бусла       Д) дразда

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Выберыце з прапанаваных спалучэнняў словы-пажаданні дабрабыту.

1) шчасліва заставацца

2) будзьце здаровы, як баравікі ў дубровах

3) у гасцях добра, а дома лепш

4) згубленага не знойдзеш

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Дадзены сказ:

Браслаўскія азёры называюць блакітнымі кара́лямі Беларусі.

Колькі слоў у сказе маюць чатыры склады?

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Якога слова не хапае ў афарызме?

Добра ўсё ўмець, ды не ўсё … .

A) памятаць       Б) сніць       В) расказваць       Г) фатаграфаваць       Д) рабіць

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Колькі ўсяго слоў, якія маюць два склады, ужыта ў вершаваных радках Е. Лось?

Радзіма пачынаецца з двароў,
Дзе журавель тырчыць, нібыта дрэўка.
Радзіма пачынаецца з вятроў,
Што паказалі першую запеўку…

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Дадзены сказ:

Калі трэба было падкаваць каня, выкаваць завесу, ішлі да каваля.

Колькі назоўнікаў ужыта ў форме вінавальнага склону?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Выберыце з прапанаваных назоўнікі І скланення.

1) лагчына       2) забава       3) збожжа       4) возера

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Колькі прыслоўяў ужыта ў вершаваных радках А. Ставера?

Сыплецца мяккі, пушысты сняжок.
Белаю коўдрай накрыўся лужок.
Лес нерухома стаіць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым ільдом.
Птушкам знайсці зараз ежу цяжэй.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Адпаведнікам рускай назвы кветкі одуванчик у беларускай мове з’яўляецца дзьмухавец. А як яшчэ называюць гэту кветку ў народзе?

Выберыце патрэбныя варыянты:

1) жоўтыя цыкор’і       2) зубнікі       3) сумніцы

A) усе варыянты

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

У народзе ёсць прыметы, звязаныя з працай баброў. Калі восенню бабры валяць дрэвы, рамантуюць запруды, працуюць дружна, то … . Калі паводзяць сябе спакойна – … . Працуюць усю ноч – … .

Пастаўце на патрэбныя месцы дадзеныя спалучэнні слоў:

1) чакай добрага надвор’я

2) будзе дождж

3) маразы блізкія

A) 1, 2, 3

Б) 2, 1, 3

В) 1, 3, 2

Г) 2, 3, 1

Д) 3, 1, 2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Выберыце з дадзеных словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

1) Лагойск       2) Вілія       3) Чэрвень       4) Свіслач

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Гэты горад такі старажытны, што яго называюць бацькам беларускіх гарадоў. Гэта … .

A) Мінск       Б) Віцебск       В) Полацк       Г) Мсціслаў       Д) Тураў

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Якое слова памылкова ўжыта ў сказе?

У дупле жывуць сава, дзяцел, сарока, вавёрка, ліса.

A) сава       Б) дзяцел       В) сарока       Г) вавёрка       Д) ліса

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Якога слова не хапае на месцы пропуску ва ўстойлівым спалучэнні?

Вакол … абвесці.

A) рукі       Б) нагі       В) вуха       Г) пальца       Д) вока

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Рапсодамі ў старажытнай Грэцыі называлі складальнікаў песень і паэм, якія выконвалі свае творы пад акампанемент … .

A) гітары       Б) кіфары       В) балалайкі       Г) гармоніка       Д) цымбалаў

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Янка атрымаў заданне уставіць замест кропак у сказе патрэбныя назвы рэк. Дапамажыце хлопчыку.

Нібы абдымаючы з чатырох бакоў свету, Беларусь абмываюць буйныя паўнаводныя рэкі: на ўсходзе – …, на захадзе – …, на поўдні – …, на поўначы – ….

1) Прыпяць       2) Нёман       3) Дзвіна       4) Днепр

A) 1, 2, 3, 4

Б) 1, 3, 4, 2

В) 2, 1, 4, 3

Г) 3, 4, 2, 1

Д) 4, 2, 1, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Вызначце правільна напісаныя прыклады.

1) рака Ўса

2) узнагарода лаурэата

3) часопіс “Буся” узнагародзілі

4) старанны аудытар

A) усе прыклады

Б) усе прыклады, акрамя 1

В) няма патрэбных прыкладаў

Г) 1, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Па выказванню Івана Грознага дно у гэтай ракі, якую старажытныя грэкі і рымляне называлі янтарнай (Эрыдан), …, а берагі … . Пастаўце патрэбныя словы на месцы пропускаў.

1) меднае(-ыя)       2) срэбнае(-ыя)       3) залатое(-ыя)

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 1

Д) 3, 2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Гэты горад называюць “сталіцай беларускага поўдня” або “беларускай Швейцарыяй”. Гэта … .

A) Шклоў       Б) Барысаў       В) Мазыр       Г) Дзяржынск       Д) Кобрын

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Багатую гісторыю маюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Яны называюцца … .

A) летапісы       Б) кітабы       В) храналогіі       Г) граматы       Д) занатоўкі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

У абраднасці і павер’ях беларусаў гэты сноп надзяляўся жыватворнай, вытворчай сілай, атаясамліваўся з мужчынскім пачаткам і ўвасабляў багацце, пераемнасць і дабрабыт. Як называўся такі сноп?

A) гадальны сноп

Б) апошні сноп

В) сямейны сноп

Г) мокры сноп

Д) сухі сноп

А)         Б)         В)         Г)         Д)