Выполнение задания     "Буслік-2015" (5-6 класс)

1

Колькі дзён у тыдні?

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Якімі словамі вітаюцца пры сустрэчы са знаёмымі?

1) “Добры дзень!”

2) “Добры вечар!”

3) “Як жывяце?”

4) “Смачна есці!”

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Вызначце правільны парадак слоў у загадцы:

1) той       2) яго       3) хто       4) усё       5) поле       6) насенне       7) чорнае       8) разумее       9) сее       10) белае

A) 3, 9, 10, 5, 1, 4, 6, 8, 7, 2

Б) 7, 6, 9, 4, 10, 5, 3, 1, 2, 8

В) 10, 6, 3, 9, 2, 7, 5, 1, 8, 4

Г) 8, 4, 1, 3, 9, 7, 6, 2, 10, 5

Д) 10, 5, 7, 6, 3, 2, 9, 1, 4, 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Уважліва пачытайце дадзеныя словы:

1) карціна       2) мадам       3) міраж       4) салата       5) таполя

Вызначце, у якіх прыкладах “схаваліся” імёны дзяўчынак.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

У якіх словах, што з’яўляюцца назвамі птушак, на месцы пропуску напішаце літару у?

1) к..чка       2) інд..к       3) кр..мкач       4) цецяр..к

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Якое слова з дадзеных з’яўляецца “лішнім”?

1) маладзік       2) серп       3) поўня       4) сход       5) ветах

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Чаго жадаюць людзям, калі гавораць: “Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула́” ?

A) пажаданне поспехаў у працы

Б) пажаданне выканання абяцанняў

В) пажаданне здароўя

Г) пажаданне добрай славы

Д) пажаданне дастатку ў доме

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Выберыце з дадзеных прыкладаў словазлучэнні:

1) вакол школы

2) атрымаць паштоўку

3) больш цікавы

4) гульня ў шахматы

5) будзем глядзець

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Падлічыце, колькі слоў ужыта ў вершаваных радках С. Грахоўскага з лiтарай г.

Сапраўдны друг гадамі гартаваны,

Гатовы засланіць і памагчы.

Прыходзіць у бядзе неспадзявана,

Як хлеб, як соль, як вогнішча ўначы.

A) 0       Б) 2       В) 4       Г) 6       Д) 7

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ўстойлівае спалучэнне слоў?

Бабуліны зёлкі і малінавае варэнне мяне хутка паставілі на ногі.

A) з’яўляецца рознымі членамі сказа

Б) дзейнікам

В) выказнікам

Г) дапаўненнем

Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Дзеці падчас экскурсіі бачылі шмат раслін. Найбольш запомніліся

1) званочак       2) сухацвет       3) кураслеп       4) казялец

Дома ім неабходна было падабраць адпаведнікі на рускай мове:

а) лютик       б) бессмертник       в) ветреница       г) колокольчик

Які варыянт правільны?

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 2-а, 3-б, 4-в, 1-г

В) 3-а, 2-б, 4-в, 1-г

Г) 4-а, 1-б, 2-в, 3-г

Д) 2-а, 1-б, 4-в, 3-г

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Вучні запісвалі словы пад дыктоўку. Люда запісала плывец, лахчына, бандэроль. Зіна – плывец, лагчына, бандэроль. Змітрок – плавец, лагчына, бандыроль. Хто з вучняў запісаў усе словы без памылак?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў

В) Люда

Г) Зіна

Д) Змітрок

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Якога слова не хапае ў народным выслоўі?

З іголкі … не зробіш.

A) хаты       Б) накавальні       В) бочкі       Г) долата       Д) люстэрка

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Выберыце з дадзеных слова, у якім ёсць [ш]:

1) цяжка       2) перапісчык       3) аб’ездчык

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа. Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.

16

Колькі слоў з [с] ужыта ў вершаваных радках Н. Гілевіча?

Страціў слова, страціў спадчыннае слова –

Штосьці страціў у душы абавязкова…

A) 3       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Пераблыталіся сказы:

1. Яна пражыла ў хаце ўсю зіму.

2. Сінічка паляцела ў хату.

3. Сюды загнала яе сцюжа.

4. Гаспадар пашкадаваў птушку і адчыніў акно.

5. Аднойчы прыляцела сінічка да акна.

Пастаўце сказы так, каб атрымаўся тэкст.

A) 1, 4, 2, 5, 3

Б) 2, 1, 5, 3, 4

В) 3, 5, 1, 4, 2

Г) 4, 2, 3, 1, 5

Д) 5, 3, 4, 2, 1

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Вызначце з дадзеных няправільна запісаныя словазлучэнні:

1) пісьменны адказ

2) пісьмовы чалавек

3) каменны дом

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

У якіх сказах словы ў дужках трэба пісаць з канчаткам ?

1. Хлопчык убачыў у (неба) самалёт.

2. На ўроку вучні пісалі сачыненне па (карціна).

3. На (зямля) засталіся ляжаць каласкі.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Словы лайдак – гультай, дзіця – карапуз з’яўляюцца … .

1) сінонімамі       2) антонімамі       3) амонімамі       4) паронімамі

Выберыце правільны варыянт.

A) няма правільнага варыянта

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Якія словы з дадзеных запісаны правільна?

1) наушнікі       2) ольха       3) аколіца

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Выберыце з дадзеных толькі назоўнікі, якія абазначаюць з’явы прыроды:

1) сухавей       2) лес       3) туман       4) кісларод       5) сон

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

У перакладзе з рускай мовы слова крючок (як дэталь адзення) – … .

A) брыж       Б) гаплік       В) гузік       Г) спражка       Д) манжэта

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Якія словы з дадзеных напісаны няправільна?

1) рассадзіць       2) рассада       3) рассольнік       4) рассаліць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Сымонка “зашыфраваў” лічбамі ўстойлівыя спалучэнні. Вызначце выраз, які мае значэнне ‘лёгка, без цяжкасцей’.

A) 32, 12, 17, 1, 14, 1, 19, 13, 6

Б) 32, 12, 9, 4, 21, 19, 10, 3, 1, 5, 1

В) 21, 3, 16, 26, 28, 15, 6, 2, 1, 26, 28, 25, 29

Г) 18, 1, 2, 10, 25, 29, 3, 28, 4, 13, 32, 5

Д) 12, 21, 17, 10, 25, 29, 21, 9, 1, 17, 1, 19

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

У 1517 годзе выйшла першая друкаваная беларуская кніга “Псалтыр”, якую Францыск Скарына выдаў … .

A) у Празе

Б) у Вільні

В) у Слуцку

Г) у Мінску

Д) у Полацку

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Гэты дзень тыдня ў даўнія часы лічыўся адным з найбольш спрыяльных для пачатку важных для гаспадаркі і значных у сямейным плане спраў. Лічылася, што менавіта ў гэты дзень таму, хто і выправіцца ў далёкую работу, абавязкова пашчасціць. Пра які дзень тыдня ідзе размова?

A) панядзелак       Б) аўторак       В) серада       Г) чацвер       Д) пятніца

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Старажытная назва літары “ф” – … .

A) феска       Б) фетр       В) ферт       Г) фестон       Д) фетыш

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Нашы продкі у свой час карысталіся словамі:

1) вярста       2) га́рнец       3) дзесяціна       4) фунт       5) сажань

Якое слова абазначала меру зямельнай плошчы?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Дадзены дыялектныя словы:

1) барабуля       2) махнытка       3) бульва       4) пяток       5) букса

Выберыце назвы бульбы.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)