Выполнение задания     "Буслік-2022" (3-4 класс)

1

Хвост з узорамі,
Боты са шпорамі,
Раніцаю ўстае,
Гучна песні пяе.

Уважліва прачытайце народную загадку.

Хто гэта?

A) бусел       Б) шпак       В) дзяцел       Г) певень       Д) індык

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Прачытайце скорагаворку:

Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

Колькі назоўнікаў, ужытых у скорагаворцы, маюць два склады?

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 5       Д) 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае,
І просіць засмяглая кнігаўка піць.
З драздом і удодам, заранкай і пліскаю
Святлей, чалавечней нам жыць і любіць.

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі П. Панчанкі. Колькі назваў птушак сустрэлася ў радках?

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Вызначце з прапанаваных прыклад, у якім напісаны толькі галосныя літары.

1) й, о, у       2) ы, ў, э       3) ь, е, і

A) усе прыклады

Б) няма такога прыкладу

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Штодзённа чуем:

а) родители       б) родственники       в) дядя       г) тётя

Падбярыце адпаведнікі ў беларускай мове:

1) дзядзька       2) цётка       3) бацькі       4) сваякі

A) а-1, б-2, в-3, г-4

Б) а-1, б-3, в-2, г-4

В) а-2, б-1, в-4, г-3

Г) а-3, б-4, в-1, г-2

Д) а-4, б-2, в-3, г-1

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Мабыць, вы добра ведаеце народную заклічку.

Дожджык, дожджык, сыпані,
Спёку з поля прагані.
Я пад ліпкай пасяджу,
На лісточкі пагляджу.

Колькі дзеясловаў вы заўважылі?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Маруся дапамагала брату выконваць заданне, у якім неабходна было ў сказах дапісаць назоўнікі:

а) кошкі       б) мошкі       в) слупкі       г) дубкі.

Хлопчык напісаў:

1) У лесе лётаюць кошкі.

2) Палююць на мышак мошкі.

3) У дуброве растуць слупкі.

4) Ля дарогі ўкапалі дубкі.

Дапамажыце дзяўчынцы выправіць памылкі, дапушчаныя братам.

A) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-б, 3-а, 4-г

Г) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б

Д) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Паімчаўся ручаёк міма горкі ў лясок.
Ручаёк, не бяжы, свае ножкі пакажы.

Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца падкрэсленае слова ў вершаваных радках А. Пысіна.

A) назоўнікам       Б) дзеясловам       В) прыметнікам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Травы пахнуць кветкамі,
Кветкі пахнуць зорамі,
Зоры над палеткамі –
Лесам і азёрамі.

Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку творнага склону ў вершаваных радках П. Глебкі?

A) 3       Б) 4       В) 5       Г) 6       Д) 7

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Выберыце з прапанаваных словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем.

1) дарожка       2) галубка       3) вобраз       4) агарод

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Якія літары ў беларускім алфавіце знаходзяцца паміж ш, э?

A) у, ў

Б) д, е

В) з, і

Г) б, в

Д) ы, ь

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ы?

1) д..пламат       2) д..ялект       3) д..каратар       4) д..льфін

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Мікіта так хацеў хутчэй напісаць сачыненне, што забыўся паставіць у канцы кожнага сказа знак прыпынку. Колькі простых сказаў паспеў напісаць хлопчык?

Лютуе мароз снег скрыпіць пад нагамі атулены ў белую пушыстую світку бор стаіць задуменны птушкі і звяры схаваліся ад сцюжы

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Маладая вясна,
Залатая пара!
Будзь красна і ясна,
Не шкадуй нам дабра!

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа. Колькі заўважылі слоў, у якіх літара я абазначае два гукі?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Якое значэнне адпавядае народнаму выслоўю рукі не дайшлі?

A) ‘усё ўмее рабіць’

Б) ‘не было часу зрабіць’

В) ‘добра запомніць’

Г) ‘вельмі рана’

Д) ‘не прыйсці на сустрэчу’

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) салаў’і       2) сямья       3) п’еса       4) п’яўкі

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Прачытайце ўважліва тэкст.

Зіма – пара асабліва цяжкая для лясных жыхароў. Для невялікіх звяркоў і птушак снег – гэта сховішча, якое надзейна бароніць ад завей і іншай непагадзі. Лісе і ваўку трэба доўга шукаць спажыву.

Соладка спяць зімой пад надзейнай снегавой коўдрай краты, дрэмлюць мышы-землярыйкі. Бестурботна пахрапвае ў сваёй норцы барсук. (Паводле В. Стомы.)

Колькі простых сказаў ужыта ў тэксце?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

У якіх словах з дадзеных правільна напісана прыстаўка?

1) сбудаваць       2) рассыпаць       3) адшумеў       4) паткарміць

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Рассыпаў снежаньскі світанак
Срабрысты іней па зямлі.
Сняжку падкінуў ён на ганак,
Марозам лужыны зашкліў.

Прачытайце вершаваныя радкі М. Хведаровіча. У якім склоне ўжыта выдзеленае слова?

A) у назоўным склоне

Б) у родным склоне

В) у давальным склоне

Г) у вінавальным склоне

Д) у творным склоне

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Дапоўніце народнае выслоўе:

У студзені і лютым два сябры: мароз і … .

A) адліга       Б) сонца       В) завея       Г) непагадзь       Д) цішыня

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Дадзены назоўнікі:

1) трясогузка       2) клёст       3) мухоловка       4) зяблик

Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове:

а) валасянка       б) берасцянка       в) крыжадзюб       г) пліска

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Г) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

Д) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Якія з дадзеных гукаў маюць адпаведныя мяккія гукі?

1) [ш]       2) [м]       3) [р]       4) [ф]       5) [ч]

A) усе дадзеныя гукі

Б) няма з дадзеных такіх гукаў

В) 1, 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Каснік – гэта … .

A) вузкая палоска тканіны; стужка, якую ўплятаюць у касу

Б) скудлачаная пасма валасоў, воўны

В) засцерагальны галаўны ўбор у выглядзе шлема

Г) чалавек, які косіць траву

Д) травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Па-руску гавораць: “Жарить (мясо, горох, семечки)”. А як сказаць правільна па-беларуску?

A) жарыць (мяса, гарох, семкі)

Б) скварыць (мяса), паліць (гарох, семкі)

В) пячы (мяса, гарох, семкі)

Г) смажыць мяса, пражыць (гарох, семкі)

Д) смажыць (мяса), жарыць (гарох, семкі)

А)         Б)         В)         Г)         Д)