1
Падлічыце, колькі слоў у сказе.
Успыхнуламаланкаібелымсвятломазарыланаваколле.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
2
Якога слова не хапае ў народным выслоўі?
Каваль без сякеры, а шавец без … .
A) грошай Б) шапкі В) ботаў Г) стула Д) яды
3
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?
Мала хто з гарадскіх дзяцей бачыць такія дзівосныя цуды, як усход і захад сонца, як зорнае начное неба (В. Вітка).
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
4
Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх тры мяккія зычныя.
1) возера 2) сняжок 3) ліпень 4) лісцік 5) чэрвень 6) мядзведзь
A) 1, 2
Б) 2, 3
В) 3, 4
Г) 4, 5
Д) 5, 6
5
На якое пытанне адказвае выдзеленае слова ў сказе?
Усіх нас гадуюць бабуліны казкі.
A) хто?
Б) чые?
В) як?
Г) дзе?
Д) што робяць?
6
Адгадайце народную загадку.
У ваду садзіцца, а мокрым не бывае.
A) вожык Б) ліст В) сонца Г) гусь Д) бабёр
7
Дадзены сказ:
Бульбу вараць, пякуць, смажаць, параць, фаршыруюць, сушаць.
Колькі [у] ужыта ў дзеясловах у сказе?
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
8
Дадзены назвы беларускіх азёр:
1) Асвейскае 2) Дрывяты 3) Нарач 4) Сялява 5) Мястра 6) Чырвонае 7) Езярышча
Якія назвы маюць тры склады?
A) 1, 3
Б) 2, 4
В) 3, 5
Г) 4, 6
Д) 5, 7
9
Якога слова не хапае на месцы пропуску ў назве народнай казкі “Каток – … лабок”?
A) сярэбраны Б) залаты В) бронзавы Г) жалезны Д) драўляны
10
Знайдзіце адгадку на літаратурную загадку В. Віткі ў пераблытаных літарах.
Сонца пячэ,
Ліпа цвіце,
Збожжа паспявае –
Калі гэта бывае?
A) й, я, о, н, в, с
Б) а, м, е, т, л
В) н, е, ю, н, в, с, о
Г) й, і, м, з, о
Д) н, м, ё, д
11
Ёсць імёны:
1) Саша 2) Маша 3) Жэня 4) Паша 5) Лёня
Якія імёны выкарыстоўваюць і для хлопчыкаў, і для дзяўчынак?
A) усе імёны
Б) усе, акрамя 2
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 4, 5
12
Якія словы з дадзеных маюць склад ра?
1) аўторак 2) рад 3) возера 4) раніца 5) падворак
A) усе словы
Б) усе словы, акрамя 2
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 4, 5
13
Назва якога музычнага інструмента ўтварылася ад слова жаль?
A) баян Б) гармонік В) жалейка Г) кларнет Д) гуслі
14
У якіх словах з дадзеных літара ё абазначае два гукі?
1) жыццё 2) вастрыё 3) Нёман 4) сур’ёзны 5) аблёт
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
15
Выберыце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.
1) носік чайніка
2) хвост лісіцы
3) цвёрды намер
4) здабыча золата
5) гарачае вуголле
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
16
Хто па прафесіі выкарыстоўвае наступныя словы: газета, навіны, факты, сучаснасць?
A) кравец Б) шавец В) сталяр Г) артыст Д) журналіст
17
Дапоўніце народнае выслоўе.
Першая ластаўка … .
A) вясны не робіць
Б) гнязда не робіць
В) у двор не залятае
Г) сябровак чакае
Д) мошак не ловіць
18
Выберыце з дадзеных словы, якія правільна падзелены для пераносу.
1) пад’-езд
2) аб-‘ява
3) лёг-кае
4) міл-ьянер
5) са-ла-ўі
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
19
У даўніну на гэта народнае свята заўсёды па вёсках і гарадах вандраваў незвычайны лялечны тэатр – батлейка. Як называлася свята?
A) Вялікдзень Б) Зажынкі В) Юр’я Г) Каляды Д) Купалле
20
Расстаўце ў патрэбнай паслядоўнасці словы, якіх не хапае ў народным выразе.
Па кропельцы – …, па травінцы – …, а па … – … .
Варыянты слоў:
1) вадзіца 2) рэчка 3) луг 4) копка 5) лузе 6) копцы 7) краявід 8) стог 9) сусвет
A) 1, 2, 5, 7
Б) 1, 3, 5, 9
В) 2, 3, 6, 8
Г) 2, 4, 6, 8
Д) 3, 4, 5, 9
21
Якія з дадзеных твораў можна аднесці да фальклору?
1) міфы 2) казкі 3) песні 4) загадкі
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
22
Які ў беларускай мове ёсць адпаведнік рускаму слову пушистый?
A) пульхны Б) пругкі В) прыгожы Г) лёгкі Д) цяжкі
23
Ігнат разгадваў красворд. Адно пытанне аказалася для яго цяжкім: як называецца міжнародны кінафестываль, які кожную восень праходзіць у Мінску? Дапамажыце хлопчыку выбраць правільны адказ.
A) “Верасень”
Б) “Кастрычнік”
В) “Лістапад”
Г) “Ералаш”
Д) “Залатая рыбка”
24
На чым пісалі ў Старажытнай Русі?
A) на бяросце
Б) на папірусе
В) на паперы
Г) на тканіне
Д) на палях кнігі