1
Колькі слоў у скорагаворцы?
Жвавывожыкжыважукупашыўкажух.
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
2
У народзе гавораць: “Многа ведай, ды …”. Закончыце выраз.
A) мала гавары
Б) больш рабі
В) мала рабі
Г) больш гавары
Д) мала слухай
3
Дапамажыце гераіні верша П. Сушко “Дзесяць качак” падлічыць, колькі качак паляцела.
Дзесяць качак ляцелі,
На вадзе дзве з іх селі.
Праз хвілінку ў траве
І яшчэ селі дзве.
Ведаць Таня хацела,
Колькі ж іх паляцела.
Хто лічыць добра можа,
Хай дзяўчынцы паможа.
A) 4 Б) 6 В) 8 Г) 10 Д) 12
4
Ансамбль з чатырох выканаўцаў называецца … .
A) квінтэт Б) трыа В) квартэт Г) секстэт Д) дуэт
5
Здаўна ў народзе кажуць: “Добрае слова далёка … .”
A) чуваць Б) шукаць В) хаваецца Г) асыпаецца Д) плыве
6
Колькі разоў сустракаецца [в’] у скорагаворцы?
Пад вываратнямі вёртка віла вяроўку вавёрка.
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
7
Закончыце вершаваныя радкі Соф’і Шах.
Стаіць, нібы мяцёлка,
Лісточкі, бы іголкі,
А ягады, бы шышкі.
Больш любіць ён зацішкі, –
Там промні сонца ловіць
Зялёненькі … .
A) сасоннік Б) бярэзнік В) арэшнік Г) ядловец Д) маліннік
8
Якім словам з дадзеных можна выказаць сэнс устойлівага спалучэння ва ўсё горла?
1) падманваць 2) паспешліва 3) пакрыўдзіцца 4) моцна
A) няма патрэбнага слова
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
9
У перакладзе з рускай мовы на беларускую слова кружка – … .
1) конаўка 2) кубак 3) куфель
Выберыце патрэбны варыянт.
A) няма патрэбных слоў
Б) усе дадзеныя словы
В) 1
Г) 2
Д) 3
10
Якія літары з дадзеных названы няправільна?
1) з – зэ 2) л – лэ 3) м – мэ 4) н – нэ
A) усе літары
Б) усе літары названы правільна
В) усе літары, акрамя 1
Г) 1, 2
Д) 3, 4
11
Колькі слоў можна скласці з літар Б, К, У?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
12
Дапоўніце вершаваную загадку А. Вольскага.
Над новаю хатай пастаўлены кроквы:
Дзве жэрдкі вуглом і між імі адна.
Прыгледзьцеся добра, і нават здалёк вы
Адразу пазнаеце літару … .
A) Ю Б) Ш В) А Г) П Д) У
13
Якое слова з дадзеных мае падоўжаны [ж]?
1) дажджы 2) збожжа 3) прыезджы
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
14
Выберыце словы, у якіх ёсць два мяккія зычныя гукі.
1) сняжынка 2) разьба 3) дзядзька 4) кіпень
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
15
Якія словы з дадзеных напішаце з апострафам?
1) раз..ба 2) шчаў..е 3) узмор..е 4) аб..ява
A) усе словы
Б) толькі 4
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
16
У якіх словах з прапанаваных ёсць адзін мяккі зычны гук?
1) суфікс 2) елкі 3) праязны 4) снежань
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 1, 4
Г) 2, 3
Д) 3, 4
17
Выберыце з прапанаваных словы з падвоенымі зычнымі.
1) пытанне 2) аддаць 3) бяздонны 4) жыццёвы
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
18
Выберыце словы, у якіх націск падае на апошні склад.
1) цяжар 2) хвалісты 3) квартал
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
19
Вучні атрымалі заданне выпісаць словы з прыстаўнымі гукамі. Янка выпісаў словы войкаць, вокліч; Сымонка – ганак, вохра; Алесь – унук, опера.
Хто з вучняў правільна выканаў заданне?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Янка
Г) Сымонка
Д) Алесь
20
Здаўна існуе ў народзе выраз: “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”. Гэты выраз з’яўляецца … .
A) загадкай Б) скорагаворкай В) прыпеўкай Г) прыказкай Д) прымаўкай
21
Адпаведнік рускага слова крючок (для застежки) у беларускай мове – … .
A) аплік Б) кручок В) пятліца Г) вушка Д) прыробка
22
У народзе існуе прыкмета: На дрэвах з’явіліся жоўтыя лісты ў пачатку жніўня – наступіць ранняя … .
A) вясна Б) восень В) зіма Г) ноч Д) зара
23
Якія з дадзеных слоў у рускай і беларускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску?
1) маладосць 2) дакумент 3) фартух 4) алфавіт
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
24
Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар называецца … .
A) булён Б) боршч В) зацірка Г) юшка Д) халаднік