Выполнение задания     "Буслік-2016" (3-4 класс)

1

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі В. Гардзея. Колькі слоў ужыта ў творы, якія маюць толькі тры склады?

Дарогі, гасцінцы, сцяжыны

На захад бягуць і на ўсход.

І ўсюды прасторы Айчыны,

І ўсюды жыве мой народ.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Адзначце правільны адпаведнік у беларускай мове рускага слова деревня.

A) сяло       Б) засценак       В) пасёлак       Г) дзярэўня       Д) вёска

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Падлічыце, колькі слоў у дадзеным сказе.

Надціхіміпаляміўстаезалацістаязара.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Пра каго расказаў М. Пазнякоў у вершаваных радках?

Працаўніца шчыравала,

Мех арэхаў назбірала.

І грыбоў шмат насушыла,

Спелых шышак нанасіла.

Пахавала ўсё ў дупло,

Каб зімой на стол было.

A) пра куніцу

Б) пра лісу

В) пра выдру

Г) пра вавёрку

Д) пра мыш

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Маша, Янка і Антось атрымалі заданне выпісаць словы, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць літару з.

Маша выпісала словы сувязь, прозьба, звузіць.

Янка – завязь, казьба, збіраць.

Антось – дробязь, разьба, збегчы.

Хто з вучняў правільна выканаў усё заданне?

A) усе вучні

Б) Маша і Янка

В) Маша

Г) Янка

Д) Антось

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Падлічыце, колькі назоўнікаў у сказе.

Вада ў рэчцы была халодная, як лёд, і чыстая, як раса.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Знайдзіце “лішняе” слова ў радзе:

спявак, шпак, мастак, паэт.

A) няма “лішняга” слова

Б) спявак

В) шпак

Г) мастак

Д) паэт

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

У народзе здаўна існуе прыкмета надвор’я:

Рыбы выскакваюць з вады і ловяць мошак – на … .

A) мароз

Б) дождж

В) сонца

Г) добры ўлоў

Д) ураджай

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Адгадайце вершаваную загадку М. Маляўкі, узнавіўшы з “рассыпаных” складоў слова-адгадку.

Блакітнае акно,

Пакажа ўсё яно.

Захочаш – калі ласка,

Табе пакажа казку.

A) ё, ды, ра

Б) зар, тэ, ві, ле

В) га, кні

Г) атр, тэ, на, кі

Д) ча, ле, да, ра, тэ, пе

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Вызначце, якое слова не з’яўляецца гароднінай:

морква, парэчкі, радыска, гарбуз.

A) няма патрэбнага варыянта

Б) морква

В) парэчкі

Г) радыска

Д) гарбуз

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Янкі Журбы.

Бор сустрэў нас, як сяброў,

Даў па кошыку грыбоў:

Сыраежак, маслякоў,

І апенек, і груздоў,

І лісічак, і рыжкоў,

А найбольш – баравікоў.

Падлічыце, колькі назваў грыбоў ужыта ў творы.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Колькі агульных назоўнікаў можна скласці са складоў ка, за, ва, са?

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Дадзены прыметнікі бáцькаў, бáцькаўскі, бацькóўскі. Якое слова мае значэнне ‘звязаны з бацькаўшчынай, радзімай’?

A) усе словы

Б) няма патрэбнага варыянта

В) ба́цькаў

Г) ба́цькаўскі

Д) бацько́ўскі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Выберыце з дадзеных слова(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна напісаць літару о:

1) к..рова       2) ж..луд       3) р..жок

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Якія словы з дадзеных правільна падзелены для пераносу?

1) птуш-ка       2) раскры-ць       3) дзяцін-ства

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 1, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Колькі назоўнікаў у форме назоўнага склону ўжыта ў вершаваных радках В. Вярбы?

Белыя бярозы спалі на ўзлеску,

А сваю галоўку ўзняла пралеска.

Тоненькую ножку з-пад пярыны белай

На зямлю пралеска ставіла нясмела.

A) 2       Б) 3       В) 5       Г) 6       Д) 8

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Пасля якіх літар у словах не пішацца апостраф?

1) й       2) д       3) ў       4) б

A) пасля ўсіх дадзеных літар

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Разынкі – гэта сушаныя ягады … .

A) ажын       Б) трускалак       В) вішань       Г) вінаграду       Д) журавін

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Якая літара ў беларускім алфавіце стаіць перад ў?

A) х       Б) ц       В) у       Г) ф       Д) ы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Прачытайце ўважліва верш Я. Коласа “На лузе”. Колькі [о] у словах твора?

Ветрык краскі чуць калыша,

Луг зялёны жыццём дыша,

Конікі трашчаць.

У лозах шчэбет не сціхае,

Шум стаіць і свіст.

У яркім бляску спачывае

На ракіце ліст.

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак?

1) іл..дзіна       2) дз..веры       3) ц..мянасць       4) узмор..е

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Вызначце правільны запіс прыметніка ў словазлучэнні.

1) феірычнае відовішча

2) фіерычнае відовішча

3) фіярычнае відовішча

4) феярычнае відовішча

5) феерычнае відовішча

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Як называліся ў народзе песні, што спяваліся падчас гукання вясны?

1) забаўлянкі       2) пацешкі       3) вяснянкі       4) гулянкі       5) песенькі

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Старажытныя беларускія гарады былі буйнымі цэнтрамі рамяства. Археолагі падлічылі, што ў Полацку, напрыклад, жылі майстры больш чым шасцідзесяці спецыяльнасцей: ганчары, бондары, шаўцы, меднікі і інш. Як называўся майстар, які рабіў грабяні, гузікі, шахматныя фігуры?

1) замочнік       2) збройнік       3) гарбар       4) жарнасек       5) касцярэз

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)