1
Колькі склонаў у беларускай мове?
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
2
Колькі слоў у сказе?
Упромняхсонечнагасвятлавадаўрацэіскрыласяўсіміколерамівясёлкі.
A) 5 Б) 7 В) 9 Г) 11 Д) 13
3
Бабуля загадала ўнукам загадку:
Ішла панна ўначы, згубіла ключы, месяц бачыў, а сонца падняло.
Якое слова з’яўляецца адгадкай?
A) раса Б) вясёлка В) маланка Г) адліга Д) лужына
4
Падлічыце колькасць слоў у сказе, якія маюць пяць гукаў.
Спее грэчка пры бары і ловіць водар баравы.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
5
Выберыце з дадзеных назвы летніх месяцаў.
1) кастрычнік 2) жнівень 3) красавік 4) ліпень 5) верасень 6) чэрвень 7) сакавік
A) чэрвень, жнівень, верасень
Б) сакавік, красавік, ліпень
В) ліпень, кастрычнік, жнівень
Г) чэрвень, ліпень, жнівень
Д) красавік, ліпень, жнівень
6
Якія словы з дадзеных нельга падзяліць для пераносу?
1) шчаўе 2) адзін 3) пачуў 4) заўтра
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
7
У міфалагічных уяўленнях нашых продкаў вадзе супрацьстаіць … .
1) камень 2) агонь 3) гара 4) неба
A) няма патрэбнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
8
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?
1) д..рога 2) с..бака 3) к..рова 4) н..га
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
9
Колькі прыназоўнікаў ужыта ў вершаванай загадцы У. Карызны?
З-пад мохавай сховы
Павысоўвалі хлопцы галовы.
Хто ні ідзе – іх вітае,
З сабой забірае.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
10
У народзе гавораць: “Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе …”. Якога слова не хапае?
A) і не пашкадуе
Б) і не спыніцца
В) сцежкай
Г) кругам
Д) агародамі
11
Якія словы з дадзеных маюць тры цвёрдыя зычныя гукі?
1) хвойка 2) ямка 3) воўна 4) сонейка 5) лісіца
A) усе прыклады, акрамя 2
Б) 1, 3
В) 2, 4
Г) 3, 4
Д) 4, 5
12
Нашы продкі лічылі, што рэпу і гарох можна садзіць толькі ў пэўных месцах. Нават існавала павер’е: “Рэпу ды гарох не сей каля …”. Каля чаго нельга было сеяць рэпу і гарох?
A) каля хлява
Б) каля плота
В) каля хаты
Г) каля варот
Д) каля дарог
13
Выберыце з дадзеных словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ь:
1) вішан..ка 2) ліс..цікі 3) лял..ка 4) чац..вер 5) лес..віца
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
14
При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа.
Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.
15
Вучні запісвалі словы пад дыктоўку. Маша запісала піаніна, подчырк, канвеяр. Агата – піаніна, почырк, канвеер. Кірыл – піяніна, почырк, канвеер. Хто з вучняў запісаў усе словы без памылак?
A) усе вучні
Б) ніхто з вучняў
В) Маша
Г) Агата
Д) Кірыл
16
Адгадайце народную загадку:
Галубачка белая ў хату заляцела, а дзе і што сустракала, пра ўсё расказала.
A) пісьмо Б) тэлеграф В) пасылка Г) газета Д) паштоўка
17
Колькі назоўнікаў, якія абазначаюць уласныя назвы, ужыта ў вершаваных радках П. Панчанкі?
Беларусь старажытная!
Полацк, і Віцебск, і Тураў,
І Заслаўе, і Мінск,
І Гародня, і Крычаў, і Пінск…
A) 0 Б) 7 В) 8 Г) 9 Д) 10
18
Якія словы з дадзеных запісаны правільна?
1) улей 2) удзільна 3) участак 4) вужака
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
19
Словы чарнявы – бялявы, чысты – брудны з’яўляюцца … .
1) сінонімамі 2) антонімамі 3) амонімамі 4) паронімамі
Выберыце правільны варыянт.
A) няма правільнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
20
Якія ягады на Беларусі маюць яшчэ назву трускаўкі?
A) чарніцы Б) суніцы В) клубніцы Г) буякі Д) маліны
21
Які адпаведнік у беларускай мове мае рускае слова пшено?
A) авёс Б) пшаніца В) проса Г) жыта Д) аўсянка
22
У народзе здаўна існуе прыкмета:
Калі салавей спявае ўсю ноч, то чакай … дня.
A) сонечнага Б) халоднага В) бязветранага Г) ветранага Д) дажджлівага
23
Пяты, самы малы палец на руцэ і назе называецца … .
A) мізінец Б) мезенец В) мезінец Г) мязінец Д) мязенец
24
Выберыце з дадзеных устойлівае спалучэнне, якому адпавядае значэнне ‘хутка, без асаблівай затраты часу’.
1) абы з рук
2) на скорую руку
3) майстар на ўсе рукі
A) усе прыклады
Б) няма правільных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3