1
Колькі слоў у скорагаворцы?
Поляўполібульбуполе.
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
2
Калі заходзяць у госці, гавораць: … .
A) “Дабранач!”
Б) “Прабачце!”
В) “Прыемна пазнаёміцца!”
Г) “Добры дзень!”
Д) “Да сустрэчы!”
3
Выберыце з прапанаваных імёны дзяўчынак.
1) Ядзя 2) Сава 3) Ася 4) Антон
A) усе імёны
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
4
Знайдзіце на малюнку адгадку на загадку.
У лесе жыве, у вёсцы кур крадзе.

5
У якіх словах напішаце літару ы?
1) т..граня 2) м..шаня 3) ж..рафа
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
6
Падлічыце, колькі ўсяго [л’] у словах скорагаворкі.
Пасадзіла Лілея з ліпы алею.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
7
Выберыце словы, у якіх 4 літары і 4 гукі.
1) елка 2) неба 3) змяя 4) поле
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
8
Якія словы з дадзеных правільна падзелены для пераносу?
1) а-сі-на 2) кась-ба 3) гарб-уз 4) пад’-ём
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
9
Дзеясловы адказваюць на пытанні … .
1) які? 2) чый? 3) што? 4) хто? 5) што рабіць? 6) што зрабіць?
A) 1, 2
Б) 2, 3
В) 3, 4
Г) 4, 5
Д) 5, 6
10
Дадзены прыклады:
а) хмарка б) пярына в) смяецца
Падбярыце да іх словы, з якімі яны будуць рыфмавацца:
1) даліна 2) шпарка 3) льецца
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-2, б-3, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
11
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ё?
1) ц..тка 2) л..та 3) в..ска 4) дз..ці
A) у 1, 2
Б) у 1, 3
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
12
Выберыце няправільна напісаныя словы.
1) дошдж 2) лышка 3) газета 4) дзежка
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
13
Дадзены словы:
1) пра..да 2) ла..ка 3) во..к
Якую літару напішаце на месцы пропуску?
A) л Б) м В) в Г) ў Д) у
14
Выберыце з прапанаваных прыкладаў толькі сказы.
1. Свеціць сонца.
2. Добра чытае.
3. Ідуць дзеці ў школу.
4. Прыгожыя воблакі.
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
15
Якое слова-антонім прапушчана ў спалучэнні?
Крэйда белая, а вугаль … .
A) цвёрды Б) шырокі В) цяжкі Г) чорны Д) лёгкі
16
Выберыце словы, у якіх літары д, з абазначаюць два гукі.
1) подзвіг 2) адзенне 3) падземны 4) падзямелле
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
17
Якія словы ўжываюцца толькі ў множным ліку?
1) гуслі 2) крупы 3) дровы
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
18
Дадзены прыклады:
1) парад 2) знаходка 3) адліга 4) пад’ём
У якіх словах ёсць і [а], і [д]?
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3, 4
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
19
Якія назвы месяцаў напісаны па-беларуску няправільна?
1) февраль 2) март 3) май 4) чэрвень
A) усе назвы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
20
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх можна пераставіць літары і атрымаць новыя словы.
1) соль 2) шрам 3) рама
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
21
Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?
Да пары … ваду носіць.
A) збан Б) кош В) хмара Г) гаспадыня Д) конаўка
22
Адгадайце загадку:
Што за птах у краі
Любіць вецер, збожжа,
Крыламі махае,
А ўзляцець не можа?
A) молат Б) вятрак В) кузня Г) горан Д) каромысел
23
Дадзены прыклады:
а) лебяда, асот, пырнік
б) бурак, рэпа, памідор
в) яблык, сліва, вішня
Як назваць адным словам? Выберыце патрэбныя варыянты:
1) садавіна 2) пустазелле 3) гародніна
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-2, б-3, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
24
Дадзены прыклады:
1) корт 2) сіла 3) соль 4) ток
Перастаўце літары ў словах так, каб атрымаліся назвы жывёл.
У якім прыкладзе атрымаецца назва жывёлы з вострай мордачкай і доўгім пушыстым хвастом?
A) няма такога прыкладу
Б) у 1
В) у 2
Г) у 3
Д) у 4