1
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа:
Як той вандроўнік адзінокі,
Я марыў свой пракласці след
У нейкі край, у нейкі свет,
Такі чароўны і далёкі.
Колькі слоў з літарай ў ужыта ў радках?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
2
Колькі назоўнікаў у скорагаворцы?
Пад вываратнямі вавёрка віла вяроўкі вёртка.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
3
Прачытайце загадку:
Я вада і па вадзе плаваю.
Літары ў слове-адгадцы пераблыталіся. Вызначце правільны варыянт.
A) е, н, г, с
Б) ё, д, л
В) а, м, а, х, р
Г) а, з, т, е, в, р, ь
Д) й, і, е, н
4
Мы з літарай з знаёмства маем, а таму словы з напісаннем літары з падбіраем:
1) ..вязка 2) ..мазка 3) ..дань 4) ..зянне
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару з?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
5
Якія галосныя з прапанаваных неабходна ўставіць на месцы пропуску ў слове д..м, каб атрымаліся словы з пэўным лексічным значэннем?
1) о 2) ё 3) ы 4) і
A) усе прапанаваныя галосныя
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
6
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў народным выразе?
На гарыстым полі не гавораць таямніц.
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) займеннікам Д) прыслоўем
7
Базыль атрымаў заданне дапісаць сказы, падабраўшы патрэбныя назоўнікі. Дапамажыце хлопчыку справіцца з заданнем.
1. У дуброве растуць … .
2. Ля дарогі ўкапалі … .
3. На маскарад надзенем … .
4. Будаўнікі надзенуць … .
а) каскі б) маскі в) слупкі г) дубкі
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
Д) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г
8
У якіх словах з дадзеных аднолькавая колькасць гукаў і літар?
1) ясень 2) камень 3) мільён 4) шчаўе
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 4
9
Калі замяніць першую літару ў слове горка, то атрымаецца слова са значэннем ‘драпежны пушны звярок сямейства куніцавых з густой бліскучай поўсцю’. На якую літару трэба замяніць літару г?
A) няма такой літары
Б) на літару н
В) на літару з
Г) на літару ж
Д) на літару л
10
Вызначце з прапанаваных слова(-ы), якое(-ія) нельга падзяліць для пераносу.
1) яліна 2) арыя 3) мільёны
A) усе словы
Б) няма такога слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
11
Прачытайце ўважліва сказ:
Будзь чулы, уважлівы да ўсіх людзей усюды і заўсёды!
Які гэты сказ па інтанацыі?
A) апавядальны Б) пытальны В) клічны Г) пабуджальны Д) няклічны
12
Васілёк сустрэўся з сябрамі і расказаў: “Марожанае мы лізалі, а ў ім разынкі ляжалі. Мая малодшая сястра іх старанна жавала і ад стомы ўсё зявала.”
Які адпаведнік мае ў рускай мове назоўнік разынкі?
A) слива Б) изюм В) курага Г) инжир Д) финики
13
Прачытайце народную заклічку:
Агурочак, агурочак,
Не хадзі на той платочак:
Там мышка жыве,
Табе хвосцік адгрызе.
Якім членам сказа з’яўляецца слова агурочак?
A) не з’яўляецца членам сказа
Б) дзейнікам
В) выказнікам
Г) дапаўненнем
Д) азначэннем
14
Выберыце з дадзеных прыкладаў тыя, у якіх патрэбна напісаць на месцы пропуску ў прыметніках канчатак -ы(-і).
1) сонечн.. надвор’е
2) доўг.. цень
3) металічн.. цвік
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
15
Прачытайце ўважліва сказ:
Ляжаць ля талеркі відэлец, нож, лыжкі.
Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку ў ім ужыта?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
16
У якіх словах з прапанаваных толькі адзін [а]?
1) баян 2) мякіш 3) яма 4) агонь
A) у 1, 2
Б) у 1, 3
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
17
Вызначце на дадзеных малюнках тыя выявы, у пачатку назваў якіх ёсць [г].
A) няма такіх малюнкаў
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 2, 3, 4
Д) 3, 4
18
Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?
Ваду таўчы – … і будзе.
A) смятана Б) масла В) вада Г) каша Д) кісель
19
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў?
1) во..к 2) а..сянка 3) жале..ка 4) по..ка
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
20
Якое(-ія) слова(-ы) з прапанаваных заканчваецца(-юцца) спалучэннем [шч]?
1) хвошч 2) шчаняты 3) дождж
A) усе дадзеныя словы
Б) 1
В) 2
Г) 1, 3
Д) 2,3
21
Колькі разоў сустракаецца апошні гук слова пад у назоўніках вершаванай загадкі Н. Гілевіча?
Закаціўся пад плот,
Лёг у баразёнцы,
Паласаты жывот
Грэючы на сонцы.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
22
Дадзены назвы птушак на беларускай мове:
1) сітаўка 2) крыжадзюб 3) жаўна 4) крумкач
Якая назва мае адпаведнік у рускай мове клест?
A) няма такой назвы Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
23
Выберыце з прапанаваных слова(-ы) з [дз].
1) дзверы 2) дзяцінства 3) дзынканне
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
24
У беларускім алфавіце першая літара а. У рускім алфавіце таксама літара а. А якая першая літара ў лацінскім алфавіце?
A) v Б) ž В) f Г) a Д) g