1
Адна з народных песень пачынаецца словамі:
Кукавала шэрая …
Якое слова прапушчана?
A) сарока Б) варона В) галка Г) зязюля Д) кнігаўка
2
Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы, называецца … .
A) прывязка Б) завязка В) развязка Г) звязка Д) перавязка
3
Хто з беларускіх мастакоў слова з’яўляецца аўтарам дадзеных вершаваных радкоў?
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка-крапіва…
A) Паўлюк Трус
Б) Карусь Каганец
В) Змітрок Бядуля
Г) Язэп Пушча
Д) Кандрат Крапіва
4
Здаўна ў народзе існуе павер’е, што нельга месці падлогу ў хаце, калі яе жыхар знаходзіцца ў дарозе: нябачныя сляды, пакінутыя ім, як бы дапамагаюць … .
A) не стаптаць абутак
Б) не забыцца, куды накіраваўся
В) сустрэць усіх знаёмых па дарозе
Г) па-за межамі роднай хаты
Д) не замерзнуць у дарозе
5
Колькі дзеясловаў у форме адзіночнага ліку цяперашняга часу ўжыта ў вершаваных радках Якуба Коласа?
А дождж шуміць, а дождж гудзе,
І бліжай-бліжай ён ідзе
І даль туманам засцілае.
Упала кропля і другая,
За імі цэлым вадаспадам
Буйныя капкі, як бы градам,
Па лісцях дуба секанулі
Ды далей сетку пацягнулі.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
6
З кім параўноўваюцца ў паэме “Слова пра паход Ігаравы” героі твора Усевалад, Ігар, Яраслаўна?
A) Усевалад – з турам, Ігар – з гарнастаем, Яраслаўна – з зязюляй
Б) Усевалад – з гарнастаем, Ігар – з турам, Яраслаўна – з зязюляй
В) Усевалад – з турам, Ігар – з зязюляй, Яраслаўна – з гарнастаем
Г) Усевалад – з гарнастаем, Ігар – з зязюлей, Яраслаўна – з турам
Д) Усевалад – з зязюляй, Ігар – з гарнастаем, Яраслаўна – з турам
7
У Тураве ўстаноўлены помнікі славутым дзеячам … . Выберыце правільныя варыянты:
1) Кірылу Тураўскаму
2) Мялецію Сматрыцкаму
3) Канстанціну Астрожскаму
4) Сімяону Полацкаму
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
8
Вызначце аўтараў літаратурных твораў:
1) “Леў і сабачка” 2) “Каштанка” 3) “Белы пудзель” 4) “Львы”
а) А. Чэхаў б) І. Пташнікаў в) А. Купрын г) Л. Талстой
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г
В) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
Г) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б
Д) 1-а, 2-г, 3-б, 4-в
9
Праславянская назва Дняпра – … .
A) Нарва Б) Нарым В) Нара Г) Непра Д) Нерасна
10
Хто з’яўляецца аўтарам старажытнага твора “Прыкуты Праметэй”?
A) Эзоп Б) Эсхіл В) Сафокл Г) Арыстафан Д) Гамер
11
Каго з паэтаў мастакі слова называлі “беларускі Ясенін”?
A) Паўлюка Багрыма
Б) Паўлюка Труса
В) Пятра Глебку
Г) Максіма Лужаніна
Д) Алеся Якімовіча
12
У 1884 годзе ва ўзросце 82 гадоў Ігнат Дамейка пасля доўгага расстання з Радзімай наведаў родны кут. На памяць аб наведванні Дамейка пасадзіў у Крошыне дрэўца і папрасіў высечы на камені вершаваны подпіс. Якія словы былі высечаны?
A) Жыццё кароткае, Радзіма вечная.
Б) Нашчадкам дзеля прыкладу.
В) Чалавецтва ў адказе за жыццё на зямлі.
Г) Тут дзяцінства басаногі след
Д) Мой родны кут, як ты мне мілы…
13
У адрозненне ад адасобленага прыдатка, зваротак … .
Выберыце патрэбныя варыянты:
1) не выконвае ацэначнай функцыі
2) называе асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца
3) мае аднолькавую граматычную форму з паяснёным словам
A) усе варыянты
Б) няма патрэбнага варыянта
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
14
Выберыце з дадзеных няправільна напісаныя ўнутры сказа словазлучэнні:
1) Мыс Добрай Надзеі
2) Дом адпачынку
3) Дом культуры
4) Палац спорту
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
15
Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства – … .
A) шадэўр Б) шэдэўр В) шыдэўр Г) шэдэур Д) шэдэвр
16
Эзопаўская (эзопава) мова – гэта … .
A) іншасказальнае, алегарычнае выказванне
Б) канкрэтнае выказванне
В) прычына спрэчак
Г) уменне свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць
Д) уменне маўчаць
17
Якое ўстойлівае спалучэнне ўжываецца са значэннем ‘падтрымка на пачатку якой-небудзь дзейнасці’?
A) па вялікім рахунку
Б) нясолана хлябаўшы
В) пад рукой
Г) на крайні выпадак
Д) пуцёўка ў жыццё
18
У якіх прыкладах на месцы пропуску неабходна паставіць коску?
1) ні даць_ ні ўзяць
2) ні нашым_ ні вашым
3) ні слуху_ ні духу
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
19
Гэты ўстойлівы выраз з аднайменнага апавядання і назвы зборніка твораў М. Стральцова мае значэнне ‘гараджанін у першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы’. Выберыце патрэбны варыянт.
A) сініца ў руках
Б) стаць на крыло
В) сена на асфальце
Г) соль зямлі
Д) сіняя птушка
20
Колькі назоўнікаў у форме вінавальнага склону ўжыта ў вершаваных радках Л. Геніюш?
Малюе восень лісце акварэллю
Ды круціць ветрам каляровы рой,
Чырвоны тон пераплятае зелень,
Красуюць дрэвы ў ткані залатой.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
21
Выберыце з дадзеных прыкладаў тыя словы, якія маюць пяць літар і шэсць гукаў.
1) Ракаў 2) Засвір 3) Усвея 4) Баяры
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
22
У якіх словах напісанне адпавядае вымаўленню?
1) пясчаны 2) алея 3) збоку 4) загадка
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
23
Дадзены сказ:
Малы паціху выйшаў з хаты і зайшоў аж на ўскраіну вёскі, доўга стаяў на рагу вуліцы і прыслухоўваўся, ці не пачуе знаёмае дзядулева “но!”
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?
A) не з’яўляецца членам сказа
Б) дзейнікам
В) выказнікам
Г) дапаўненнем
Д) азначэннем
24
У якіх з дадзеных слоў усе зычныя гукі глухія?
1) хвост 2) пушынка 3) падкасіць 4) сцежка
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
25
Дадзены сказы:
Дзяўчынка сама старанна запляла коску і завязала банцік.
Вучань правільна паставіў коску ў сказе.
Выдзеленыя словы ў сказах з’яўляюцца … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамамі
Д) крылатымі выслоўямі
26
Які вершаваны твор называюць “нашым, беларускім гімнам чыстаму каханню”?
A) А. Куляшоў “Бывай”
Б) М. Танк “Завушніцы”
В) М. Багдановіч “Зорка Венера”
Г) П. Броўка “Александрына”
Д) Я. Купала “А яна…”
27
Гэты славуты наш зямляк у 1910 годзе заснаваў у Пецярбургу сваё выдавецтва, дзе выпускаліся творы беларускай літаратуры і музыкі. У зборнікі дзеяч уключаў запісаныя ім побытавыя, каляндарна-абрадавыя, дзіцячыя песні і песні на словы Я. Купалы, Я. Коласа, Г. Леўчыка, музыку да якіх пісаў сам. Хто гэта?
A) Антон Грыневіч
Б) Ігнат Храпавіцкі
В) Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Г) Аляксей Сапуноў
Д) Францішак Веранько
28
Суаднясіце прозвішчы мастакоў слова з назвамі мясцін, дзе яны нарадзіліся.
а) Віктар Карамазаў
б) Іван Мележ
в) Якуб Колас
г) Яўгенія Янішчыц
1) Акінчыцы 2) Чэрыкаў 3) Глінішчы 4) Рудка
A) а-1, б-2, в-3, г-4
Б) а-2, б-3, в-1, г-4
В) а-4, б-1, в-2, г-3
Г) а-3, б-4, в-1, г-2
Д) а-3, б-2, в-4, г-1
29
Ёсць у беларускім дойлідстве адметны помнік, які за шматвяковую гісторыю свайго існавання тройчы адкрываў шляхі развіцця архітэктурна-мастацкай культуры Беларусі. Гэта … .
A) замак-кастэль у Крэве
Б) замак у Геранёнах
В) Ляхавіцкі замак
Г) Сафійскі сабор у Полацку
Д) Дабравешчанская царква ў Віцебску
30
Гэта жанчына – цудоўная спявачка і расказчыца, носьбіт мастацкіх традыцый Тураўшчыны. Падчас палескіх экспедыцый даследчыкі запісалі ад яе шмат песень, легенд, мясцовых павер’яў, апавяданняў аб падзеях ваеннага часу. Песні яе ў адзіночным і ансамблевым выкананні гучаць на дыску “Музычны фальклор беларускага Палесся”. Яе завуць … .
A) Ганна Паўлаўна Вянгура
Б) Амелія Даравінская
В) Дар’я Іванаўна Гапеева
Г) Фаіна Паўлаўна Гукала
Д) Ізабела Пятроўна Гудвіловіч