1
Адгадайце народную загадку:
Сам вада і па вадзе плавае.
A) карабель Б) ліст В) лёд Г) ветразь Д) плыт
2
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?
Стаяла тая пара, калі ў зялёны летні колер восень паволі пачынае ўплятаць свае жоўтыя ніткі (А. Кудравец).
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
3
Выберыце правільна напісаны дзеяслоў у форме 2-ой асобы множнага ліку.
A) пацвярджаеце Б) пацвярджаіце В) пацвярджаяце Г) падцвярджаеце Д) падцвярджаяце
4
Вучні атрымалі заданне запісаць словы з раздзяляльным мяккім знакам (ь). Мікіта запісаў цьмяны, віць; Ігнат – ледзьве, дзьмухавец; Кацярына – льецца, медальён; Маруся – парцьера, льдзіна. Хто з вучняў правільна запісаў словы?
A) усе вучні
Б) толькі Кацярына
В) Мікіта, Ігнат
Г) Ігнат, Кацярына
Д) Кацярына, Маруся
5
Якія словы з дадзеных неабходна пісаць разам?
1) кіна(тэатр) 2) усходне(славянскі) 3) усё(пераможны) 4) аўта(парк)
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
6
Выберыце правільна напісаныя словы.
1) студэнства 2) пясчота 3) Жанна 4) птаства
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
7
Прадоўжыце народнае выслоўе:
Дружная праца – крыніца … .
A) вады Б) спрэчак В) дыскусіі Г) багацця Д) беднасці
8
Паводле структурнага складу лічэбнікі сорак сем, дзве трэція адносяцца да … . Выберыце правільны варыянт.
1) простых лічэбнікаў
2) складаных лічэбнікаў
3) састаўных лічэбнікаў
A) няма патрэбнага варыянта
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 2, 3
9
Дадзены словазлучэнні:
1) аўтобусн.. дэпо
2) маршрутн.. таксі
3) прыгож..пано
4) нов.. шасэ
У якіх прыметніках з прыкладаў патрэбна напісаць канчатак -ая?
A) ва ўсіх прыметніках
Б) няма такіх прыметнікаў
В) ва ўсіх, акрамя 1
Г) у 1, 3
Д) у 2, 4
10
Вызначце правільна напісаныя адпаведнікі рускім словам библиотека, рацион, официант.
A) бібліатэка, рацыон, афіцыант
Б) бібліятэка, рацыён, афіцыянт
В) бібліятэка, рацыён, афіцыант
Г) бібліатэка, рацыён, афіцэант
Д) бібліятэка, рацыон, афіцыянт
11
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару а?
1) гл..таць 2) с..рдэчны 3) р..дактар 4) віш..нька 5) ябл..ня
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) у 1, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 5
12
Якое слова з’яўляецца тэматычна лішнім у радзе?
Прыпяць Шчара Нёман Магілёў Вілія
A) Прыпяць Б) Шчара В) Нёман Г) Магілёў Д) Вілія
13
Выберыце правільна напісаныя словы.
1) скарастны 2) постны 3) жаластлівы 4) міласэрдны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
14
Якія словазлучэнні з дадзеных напісаны правільна?
1) чалавечнае жыццё
2) эфектыўныя сродкі
3) кваліфікацыйны работнік
4) ёдзісты раствор
5) гліністы посуд
A) усе словазлучэнні
Б) няма патрэбных словазлучэнняў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
15
Выберыце з прапанаваных толькі назоўнікі ніякага роду.
1) фламінга 2) апліке 3) дынама 4) поні
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
16
Дапоўніце народную прыкмету: “Кастрычнік зямлю балоціць, а лес …”.
A) непагодзіць Б) серабрыць В) забывае Г) залоціць Д) абыходзіць
17
Дадзены пачаткі народных выслоўяў:
1) Вось на свеце як бывае: …
2) Старога паважай, …
3) Сябра шукай, а …
4) Не лятай высока, бо …
Суаднясіце іх з другой часткай:
а) малога навучай
б) нізка сядзеш
в) знойдзеш – беражы
г) хто працуе, той і мае
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б
В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Д) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
18
Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?
1) дрэва апрацоўчы
2) асабліва адказны
3) вечназялёны
4) густа населены
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
19
Выберыце з дадзеных правільна напісаны(-ыя) сказ(-ы).
1) Марына выступіла на канферэнцыі даволі эфектыўна.
2) Гэтак жа эфектна ў архітэктуры выкарыстанне новых тэхналогій.
3) Артыст эфектна сыграў у спектаклі ролю мастака.
A) усе сказы
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1
Г) 2, 3
Д) 3
20
Раздзел мовазнаўства – навука, якая вывучае ўстойлівыя спалучэнні, называецца … .
A) археалогія Б) гісторыя В) марфалогія Г) фразеалогія Д) астраномія
21
Хто з’яўляецца аўтарам радкоў?
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
І называюць той век залатым.
A) Мікола Гусоўскі
Б) Францыск Скарына
В) Уладзімір Караткевіч
Г) Уладзімір Арлоў
Д) Максім Багдановіч
22
Якое слова прапушчана ў вершаваных радках П. Панчанкі?
Лечыцца трава ад спёкі …,
Людзі ласкай лечацца людской.
A) кветкамі Б) зёлкамі В) прымаразкам Г) ліўнем Д) маланкай
23
Аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг – гэта … .
A) абрус Б) абклад В) рамка Г) паспарту Д) акант
24
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
1) як мокрае гарыць
2) кінуць слова
3) праводзіць вачыма
Як замяніць кожнае з іх адным словам?
Выберыце патрэбныя варыянты:
а) аглядаць б) марудна в) сказаць
A) 1-б, 2-а, 3-в
Б) 1-б, 2-в, 3-а
В) 1-а, 2-б, 3-в
Г) 1-в, 2-а, 3-б
Д) 1-в, 2-б, 3-а
25
Дадзены сказ:
Сцяжынку перабягаў ручай, які цурчаў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротам.
Вызначце від сказа.
A) просты двухсастаўны сказ
Б) просты двухсастаўны сказ, ускладнены пабочным сказам
В) бяззлучнікавы складаны сказ
Г) складаназлучаны сказ
Д) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі
26
У якім годзе была створана Акадэмія навук Беларусі?
A) у 1724 г.
Б) у 1870 г.
В) у 1919 г.
Г) у 1929 г.
Д) у 1947 г.
27
У 50-я гады ХХ стагоддзя бібліёграф, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі пачала скрупулёзна займацца даследаваннем жыцця і творчасці М. Багдановіча. Гэта – … .
A) Н. Ватацы
Б) Ю. Бібіла
В) З. Верас
Г) Т. Мазур
Д) Л. Ялоўчык
28
У некаторых народных казках можна сустрэць выслоўе:
“Хоць і ростам невялік, ды рука з пудавік”.
Як вядома, пуд – мера вагі, і роўная яна – … .
A) 10 кг
Б) 16,38 кг
В) 25,57 кг
Г) 50 кг
Д) 100 кг
29
Вядомы класік беларускай літаратуры пражыў у Гродне амаль 30 гадоў. Многія свае вядомыя творы народны пісьменнік Беларусі напісаў менавіта ў гэтым горадзе. Пра каго ідзе размова?
A) пра В. Быкава
Б) пра Р. Барадуліна
В) пра Н. Гілевіча
Г) пра І. Шамякіна
Д) пра М. Танка
30
Ракаў – старажытнае мястэчка, якое здаўна славілася гандлярамі і рамеснікамі. А яшчэ гэта радзіма братоў-пісьменнікаў Казіміра і Мар’яна Здзяхоўскіх. Дарэчы, Мар’ян Здзяхоўскі нават быў карэспандэнтам Л.М. Талстога, шмат друкаваўся на рускай мове пад псеўданімам … .
A) Я. Нёманскі
Б) М. Арол
В) М. Багун
Г) М. Урсін
Д) Я. Крывічанін