Выполнение задания     "Буслік-2015" (10-11 класс)

1

У народзе здаўна гавораць: “Работа … салодзіць”. Што салодзіць работа?

A) сон       Б) думкі       В) хлеб       Г) ваду       Д) адпачынак

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Вучні атрымалі заданне вызначыць, якія марфемы мае назоўнік узлесак.

Антось сказаў, што слова мае корань, прыстаўку, суфікс.

Юрась – корань, канчатак.

Алеся – корань, прыстаўку, два суфіксы.

Змітрок– корань, прыстаўку, суфікс, нулявы канчатак.

Агата – корань, суфікс, канчатак.

Хто з вучняў правільна адказаў?

A) Антось       Б) Юрась       В) Алеся       Г) Змітрок       Д) Агата

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Адпаведнікам рускага слова киоскер з’яўляецца … .

A) кіяскёр       Б) кіаскёр       В) кіяскер       Г) кіескёр       Д) кіёскер

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Якому ўстойліваму спалучэнню слоў адпавядае значэнне ‘прыцягваць увагу, быць прыметным’ ?

A) мазоліць вочы

Б) кідацца ў вочы

В) адвесці вочы

Г) як вокам ахапіць

Д) вока гарыць на што-небудзь

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Выберыце правільна запісанае(-ыя) спалучэнне(-і) слоў:

1) транзістарны білет

2) быць камунікальным

3) выразаць апендыкс

A) усе варыянты

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

У якім творы Якуб Колас сказаў пра наступленне восені:

Нікла жыццё ў шумным лесе,

Агаляўся твар зямлі,

І ляцелі ў паднябессе

З звонкім крыкам жураўлі?

A) “Новая зямля”

Б) “Рыбакова хата”

В) “Голас зямлі”

Г) “Сымон-музыка”

Д) “Міхасёвы прыгоды”

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Які выраз адпавядае ўстойліваму спалучэнню з рускай мовы дело в шляпе?

1) усё ў парадку

2) даваць наганяй

3) адзін другога варты

4) на злодзеі і шапка гарыць

A) няма правільнага варыянта       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія абазначаюць зборныя прадметы:

1) снег       2) гарох       3) смех       4) чарот

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Крупінка якога-небудзь цвёрдага рэчыва называецца … .

A) драбната       Б) драбніца       В) драбок       Г) драбяза       Д) драбілка

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

У якіх словах “схаваліся” асабовыя займеннікі?

1) артыст       2) арыя       3) выкрунтасы       4) Ашмяны

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Выберыце правільна запісаны выраз:

1) ад краю да краю

2) з края да краю

3) канца-края не відаць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?

1) кал..ндар       2) в..сёлка       3) с..зон       4) с..кунда

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Яна для мяне як сястра.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) азначэннем       Г) дапаўненнем       Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Выберыце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:

1) да́лей       2) дасы́та       3) за́няты       4) каме́нны       5) кры́ху

A) усе прыклады

Б) няма правільных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Выберыце правільна запісаныя словы:

1) кувет       2) шлахбаум       3) рукзак       4) інжэнер       5) дырыжор

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Якое лексічнае значэнне адпавядае ўстойліваму спалучэнню доўгая песня?

A) ‘вельмі многа нагаварыць, наабяцаць’

Б) ‘тое, што не хутка можа быць ажыццёўлена’

В) ‘блытацца ў самых простых пытаннях’

Г) ‘вельмі добра, грунтоўна ведаць што-небудзь’

Д) ‘адкладваць якую-небудзь справу на доўгі час’

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў?

1) стра..с       2) фра..       3) фа..на       4) ла..рэат

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

У даўнія часы ў гэты дзень тыдня, як правіла, хадзілі запрашаць гасцей на вяселле, а таксама распачыналі жніво, спраўлялі зажынкі. Пра які дзень тыдня ідзе размова?

A) панядзелак       Б) аўторак       В) серада       Г) чацвер       Д) пятніца

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Выберыце з дадзеных словы, якія пішуцца праз злучок:

1) паў(Віцебска)       2) Бялыніцкі(Біруля)       3) паў(аркуша)       4) авія(мадэліст)

A) усе прыклады

Б) няма правільных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Якія дзеясловы ў форме 2-ой асобы множнага ліку з дадзеных запісаны правільна?

1) берыце       2) маўчыце       3) лежыце       4) пішыце

A) усе прыклады

Б) няма правільных прыкаладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Выберыце з дадзеных правільна запісаныя словазлучэнні:

1) ісці па ваду

2) паслаць па хлеб

3) пайсці па дачку

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Алесь, Макар і Назар атрымалі заданне выпісаць з тэксту складаныя парадкавыя лічэбнікі. Алесь выпісаў адзінаццаты, трохсоты. Макар – дзевяцісоты, шасцідзясяты. Назар – сто першы, дзевяноста пяты. Хто з вучняў правільна выканаў заданне?

A) усе вучні

Б) усе вучні дапусцілі памылкі

В) Алесь

Г) Макар

Д) Назар

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Выберыце з дадзеных сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:

1. Прасякнутае пахамі зямлі,паветра было крыштальна чыстае.

2. Стагі, парыжэлыя ад дажджу і ветру, стаялі абапал дарогі.

3. Парослая высокай травой, ядлоўцам сцяжынка вяла да самага возера.

4. Сагрэтыя ласкавым сонцам мы, юныя вандроўнікі, марылі хутчэй дайсці да ракі.

A) усе сказы

Б) 1,2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

У народзе гавораць:

1) лезучы ў нерат …

2) ідучы па кладачцы …

3) едучы бачком …

4) седзячы …

Дапоўніце народныя выслоўі:

а) ні з кім не зачэпішся

б) нічога не выседзіш

в) не пройдзеш уперад

г) на бакі не глядзі

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-г, 2-а, 3-б, 4-в

В) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

Г) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Якія з дадзеных прыслоўі напішаце асобна?

1) (у)нізе       2) (у)даль       3) (па)няволі       4) (у)рассыпную

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Колькі косак неабходна паставіць у дадзеным сказе?

Вёска свая і не свая маленькая шэрыя стрэхі шэрыя платы зялёны сум бярэзін і ліп над хатамі сцежка праз чужы надворак праз сіні чабор з рахманымі пчоламі праз калматы палын дзе ляжыць ачасаная дзеравіна і пахнуць смалою падсохлыя паскручваныя ў трубку жоўтыя трэскі.

A) 5       Б) 7       В) 9       Г) 11       Д) 13

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Якую назву мае п’еса Аляксея Дударава пра Рагнеду?

A) “Сінявочка”

Б) “Палачанка”

В) “Восеньскія сны”

Г) “Выбар”

Д) “Святая птушка”

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

У народзе гавораць: “Хлеб – усяму галава, а … – усяму душа”. Якога слова не хапае?

A) печ       Б) поле       В) хата       Г) бульба       Д) лён

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Нашы продкі, калі размова ішла пра меры даўжыні, выкарыстоўвалі назвы:

1) вярста       2) вяршок       3) аршын       4) са́жань.

Размясціце назвы ў паслядоўнасці ад меншай меры даўжыні да большай.

A) 1, 2, 3, 4

Б) 3, 1, 4, 2

В) 4, 2, 1, 3

Г) 2, 3, 4, 1

Д) 3, 4, 1, 2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Хто з вядомых мастакоў слова адзначыў: “Афарызмы – гэта тэрміновыя тэлеграмы розуму” ?

A) Я. Брыль

Б) В. Карамазаў

В) Г. Марчук

Г) І. Чыгрынаў

Д) І. Навуменка

А)         Б)         В)         Г)         Д)