Выполнение задания     "Буслік-2024" (10-11 класс)

1

Колькі прыметнікаў у народным выслоўі?

Сэрца маці лягчэйшае за пух і цвярдзейшае за камень.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?

Корань навукі горкі, ды плады яго … .

A) кіслыя       Б) салодкія       В) горкія       Г) недаспелыя       Д) познія

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Вызначце, якое(-ія) слова(-ы) з прапанаваных не з’яўляецца(-юцца) лічэб-нікам(-і).

1) паўтара       2) дзявяты       3) адзінка

A) 1

Б) 1, 2

В) 2

Г) 2, 3

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Чым з’яўляецца выдзеленае спалучэнне слоў у радках Янкі Сіпакова?

Прабачце, даўнія стагоддзі,
Што патрывожыў я ваш пыл…

A) прыдаткам

Б) даданай часткай

В) выклічнікам

Г) звароткам

Д) пабочным словазлучэннем

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Якія словы з прапанаваных напісаны правільна?

1) мальберд       2) прэстыж       3) рымарка       4) рэліквія

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Якія назвы дзён тыдня напісаны няправільна?

1) недзеля       2) чацверг       3) среда       4) суббота

A) усе назвы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Дадзены сказы:

1. Без хлеба няма абед.., без капусты жываты пусты.

2. Дзядуля за дзень змайстраваў стол з дуб.. .

3. Якраз у канцы сад.. і знайшлі кош з яблыкамі.

Выберыце сказы, у якіх на месцы пропуску ў словах напішаце літару у.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Як правільна напісаць форму зборнага лічэбніка абое ў творным склоне?

A) няма такой формы

Б) абаіх

В) абаімі

Г) аб абаіх

Д) абаім

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

1) як кот на сала

2) кату па пяту

3) чорны кот прабег

4) купіць ката ў мяшку

5) як кот наплакаў

Якому спалучэнню адпавядае лексічнае значэнне ‘набыць што-небудзь, не ведаючы яго якасці’?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Выберыце правільна напісаныя словы.

1) перш-на-перш

2) як-небудзь

3) уручную

4) па вольна

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Якое імя было ў галоўнага героя трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”?

A) Аляксей       Б) Андрэй       В) Сцяпан       Г) Іван       Д) Міхал

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) баластны       2) людскі       3) фарпостны       4) лідскі

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Дадзены словазлучэнні:

1) печаная бульба

2) рыхтавацца старанна

3) надзвычай цёпла

4) другі дзень

Якое словазлучэнне абазначае прымету і яе ступень?

A) няма патрэбнага словазлучэння

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Якія прыклады з прапанаваных напісаны няправільна?

1) Дзвіна-рака

2) грыб падасінавік

3) волат дуб

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Выберыце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.

1. Белавежская пушча знаходзіцца недалёка ад Брэста.

2. Падзяліць два на дзесяць.

3. Прыйшло і паслязаўтра.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Дадзены словазлучэнні:

1)разві́ты сказ

2) разві́тая культура

3) разві́ты чалавек

У якім прыкладзе ў прыметніку правільна пастаўлены націск?

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма патрэбнага прыклада

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная называецца … .

A) паркаль       Б) паркан       В) парнік       Г) парог       Д) паркет

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Дадзены словазлучэнні:

1) разумець зпаўслова

2) есці ўахвоту

3) бачыцца штотыдзень

4) ісці паасобку

Якія прыклады напісаны правільна?

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Выберыце з прапанаваных прыкладаў назоўнікі, якія ў форме меснага склону маюць канчатак -у(-ю).

1) мост       2) фестываль       3) вучань       4) урач       5) бераг

A) усе назоўнікі

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 3, 4

Д) 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Якія словы з дадзеных правільна падзелены для пераносу?

1) ад-зна-чыць       2) урад-жай       3) заў-тра       4) пра-ўнук

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Які знак прыпынку прапушчаны ў сказе з простай мовай?

“Багдановіч быў асобай легендарнай высакароднасці, чалавекам рэдкай душэўнай далікатнасці і прыроднай інтэлігентнасці, пісаў Ніл Гілевіч, – чалавекам з неймаверна развітым пачуццём маральнага абавязку і асабістай годнасці.”

A) кропка       Б) коска       В) працяжнік       Г) двукоссе       Д) двукроп’е

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) у боцы       2) дасвечанасць       3) справавоцтва

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Дадзены словы:

1) кр..шыць       2) бр..во       3) р..льеф

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ы?

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

У якіх словах напісаны змякчальны мяккі знак?

1) пяцьсот       2) ледзьве       3) льецца       4) калье

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Выберыце правільна ўтвораныя словазлучэнні.

1) пайсці па білеты

2) загадчык кабінетам

3) дзякаваць настаўніку

A) усе словазлучэнні

Б) няма патрэбных словазлучэнняў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Дадзены сказы:

1. Восень агаліла ўсе дрэвы, і ўсе кусты.

2. На ўсходзе непрыкметна зніклі ўсе зоркі, і чырвань пафарбавала небасхіл.

3. Лёгкае павуцінне лётала ў паветры і чаплялася за траву, і галлё.

У якіх сказах няправільна пастаўлены знакі прыпынку?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбных сказаў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Выберыце з прапанаваных сказы, у якіх ёсць сінтаксічна несвабодныя словазлучэнні.

1. Насустрач нам выйшла прыгажуня з чорнымі вачыма.

2. Рэдка сонца з месяцам страчаюцца.

3. Зіхаціць люстра вады над небакраем.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе” з’яўляецца Канстанцін Вераніцын. Якое сапраўднае прозвішча паэта?

A) Іваноў       Б) Васільеў       В) Міцкевіч       Г) Юркевіч       Д) Мельнікаў

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі У. Караткевіча:

З гарадоў егіпецкіх пажоўклых
Мо таму ўжо некалькі вякоў
Гандляры ў пахучых скрутках шоўку
Ў Беларусь завезлі цвыркуноў.

Які адпаведнік мае выдзеленае слова ў рускай мове?

A) кузнечиков       Б) лошадей       В) сверчков       Г) шелкопрядов       Д) гусениц

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

У свой час вядомы класік беларускай літаратуры напісаў: “Навошта каласы, калі няма васількоў?” Гэта быў … .

A) Францішак Багушэвіч

Б) Ядвігін Ш.

В) Змітрок Бядуля

Г) Максім Багдановіч

Д) Янка Купала

А)         Б)         В)         Г)         Д)