1
Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палях,
І снегу скрып пад палазамі,
І ціш зімовую ў лясах.
Уважліва прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа. Колькі назоўнікаў, якія маюць два склады, у прыкладзе?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
2
Вызначце колькасць слоў у вершаваных радках М. Багдановіча, якія маюць адзін [а].
Няяркая, маленькая вясёлка
Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць…
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 4 Д) 6
3
Дадзены сказ:
Я не хачу, каб рэчка высыхала, дзе чую ўсплёскі рыбак залатых, дзе човен скача ля свайго прычала, калі бягу па травах лугавых (Э. Агняцвет).
Колькі даданых частак у сказе?
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
4
Спецыяліст, які займаецца мёдаварэннем, называецца … .
A) повар Б) пчаляр В) інструктар Г) медавар Д) бортнік
5
Якія спалучэнні слоў з прапанаваных утвораны правільна?
1) два памножыць у тры
2) дзесяць падзяліць на пяць
3) дваццаць чатыры падзяліць у чатыры
4) сем памножыць на пяць
A) усе спалучэнні слоў
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
6
Вызначце з дадзеных складаныя сказы:
1) Ты можаш не любіць беларускую мову, але толькі яна можа палюбіць цябе (С. Дубавец).
2) Слова наша роднае, хапала на стагоддзі доўгія цябе (Г. Бураўкін).
3) Не ўсё яшчэ вядома мне, не ўсё вядомае адкрыта (А. Пысін).
A) усе сказы
Б) няма складаных сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
7
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
Бацькоўскі дом на хутары цяпер мой.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
8
У якім(-іх) народным(-ых) выразе(-ах) выдзелены назоўнік напісаны правільна?
1. Каб назбіраць ягад, трэба пакланіцца кожнай ягадке.
2. Лепш у руке верабей, чым сініца ў небе.
3. Лепш у сваёй хатцы, чым у чужым палацы.
A) ва ўсіх выразах
Б) няма такіх выразаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
9
Падлічыце колькасць памылак, дапушчаных у сказе.
Рыбаловства – старадавні народный промысел.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
10
Арганізаваны па законах мовы працэс выказвання моўных сродкаў у камунікацыі называецца … .
A) фантазія Б) маўленне В) слуханне Г) гаварэнне Д) маляванне
11
Вызначце няправільна напісаныя дзеясловы ў форме 2 асобы множнага ліку.
1) склеяце 2) ідзіце 3) гледзяце
A) усе дзеясловы
Б) няма такіх дзеясловаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
12
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару к?
1) э..зэмпляр 2) вы..лап 3) ане..дот 4) э..слібрыс 5) до..ма
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2, 4
Г) у 1, 3, 4
Д) у 2, 4, 5
13
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку давальнага склону ў вершаваных радках з паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра”?
Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай
Вуху і сэрцу мілей за літаўры і ліру.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
14
Які назоўнік з прапанаваных мае значэнне ‘група коннікаў на прагулцы’?
1) кавардак 2) каверкот 3) кавалькада 4) кагорта
A) няма такога назоўніка
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
15
Вызначце “чацвёрты лішні” займеннік, улічваючы разрад.
Мой, твой, свой, той.
A) няма “чацвёртага лішняга” займенніка
Б) мой
В) твой
Г) свой
Д) той
16
У якім(-іх) сказе(-ах) з прапанаваных на месцы пропуску неабходна паставіць двукроп’е?
1) Шматлікія вырабы з дрэва знаходзіліся раней у сенцах _ бочкі, кадушкі, ступы.
2) Тады _ ні адтуль ні адсюль выскачыў лось.
3) Кожны чалавек па-свойму перажывае _ радасць, смутак, бадзёрасць, стомленасць.
4) Валошкі, званочкі, незабудкі _ прыгожыя лугавыя кветкі.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 2
17
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
1) не чуць ног пад сабой
2) не па зубах
3) грызці граніт навукі
4) на край свету
Якія значэнні ім адпавядаюць?
а) старанна вучыцца
б) далёка
в) не пад сілу, не па здольнасцях
г) вельмі стаміцца
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б
В) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
Г) 1-в, 2-б, 3-а, 4-г
Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
18
Вызначце правільна напісаныя лічэбнікі.
1) васьмідзесяты 2) шэсцьсоты 3) пяцітысячны 4) двухсотсямідзесяцімільённы
A) усе лічэбнікі
Б) няма такіх лічэбнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
19
Якія назоўнікі з прапанаваных у форме роднага склону маюць канчатак -у(-ю)?
1) паркет 2) сквер 3) хор 4) кветнік
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
20
Прачытайце ўважліва сказы:
1. Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных паплыло; журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло (А. Куляшоў).
2. Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас. (С. Грахоўскі).
3. На ўзгорках стаяць дубы, а ў зарэчнай далечы сінее лес, злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхі хат (І. Шамякін).
Вызначце складаны(-ыя) сказ(-ы) з рознымі відамі сувязі.
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
21
Дадзены займеннікі:
1) пры мяне 2) пры цябе 3) пры нім 4) пры сябе
Якія займеннікі правільна напісаны ў форме меснага склону?
A) усе займеннікі
Б) няма такіх займеннікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
22
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару ы?
1) д..джэй 2) р..элтар 3) мерч..ндайзер 4) д..сантнік
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
23
Дадзены сказы:
1. Мова _ гэта вялікі народны скарб (І. Мележ).
2. Ахоўваць прыроду _ значыць любіць усё жывое (У. Ягоўдзік).
3. Адвечнае дрэва _ дуб (І. Шамякін).
У якім(-іх) сказе(-ах) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік?
A) ва ўсіх сказах
Б) у 1
В) у 2
Г) у 1, 2
Д) у 2, 3
24
Верш “Бывай…” у свой час быў прысвечаны Алесі Карыткінай, першаму юнацкаму каханню … .
A) Максіма Багдановіча
Б) Максіма Лужаніна
В) Аркадзя Куляшова
Г) Петруся Броўкі
Д) Пятра Глебкі
25
Вядомы класік беларускай літаратуры сказаў: “Чалавека няма без продкаў, народа няма без гісторыі.” Каму належыць выказванне?
A) Максіму Багдановічу
Б) Адаму Міцкевічу
В) Івану Шамякіну
Г) Уладзіміру Караткевічу
Д) Максіму Танку
26
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару я?
1) м..дуза 2) м..рэжка 3) м..нзурка 4) м..целіца
A) ва ўсіх словах
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
27
У 1953 годзе ў вучнёўскім альманаху “Першыя крокі” пад псеўданімам Алесь Чабор былі апублікаваны першыя вершы … .
A) Міхася Стральцова
Б) Генадзя Бураўкіна
В) Рыгора Барадуліна
Г) Яўгеніі Янішчыц
Д) Веры Вярбы
28
Як называецца размеркавальная база даных, што складаецца з блокаў, у якіх запісваецца і захоўваецца інфармацыя?
A) флэшка Б) блокчэйн В) каршэрынг Г) стартап Д) лаўкостар
29
“Каробка з-пад торта” – так смехам называў у свой час Янка Купала будынак … .
A) свайго дома
Б) Вялікага тэатра оперы і балета
В) вакзала
Г) тэатра лялек
Д) драматычнага тэатра
30
Адметны празаік і паэт, удумлівы філосаф, першы крытык, які распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурна-мастацкіх аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. “Маладнякоўскі” Бялінскі” – так называлі яго ў 1920-ыя гады мінулага стагоддзя. Хто гэта?
A) Анатоль Вольны
Б) Язэп Пушча
В) Міхась Зарэцкі
Г) Алесь Гурло
Д) Адам Бабарэка