Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик
Служба спасения

Служба спасения Буслiк       Буслiк

вопрос

"Буслік-2016" 5-6 клас №28

Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:

1) сені       2) абдымкі       3) дзверы

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Почему я ответил В), а этот ответ не правильный? Ведь "Дверь" есть в единственном и множественном числе.

21.10.2016

Даниил  

ответ    Ответ

Адказ: А) усе словы

Некаторыя словы ў беларускай і рускай мовах не супадаюць у ліку. Назоўнік адзіночнага ліку ў беларускай мове можа адпавядаць назоўніку множнага ліку ў рускай (клопат – хлопоты). Назоўнік множнага ліку ў беларускай мове можа адпавядаць назоўніку адзіночнага ліку ў рускай (дзверы – дверь). У беларускай мове назоўнік дзверы ўжываецца толькі ў множным ліку.

вопрос

"Буслік-2016" 3-4 клас №25

Прачытайце ўважліва верш Я. Коласа “На лузе”. Колькі [о] у словах твора?

Ветрык краскі чуць калыша,

Луг зялёны жыццём дыша,

Конікі трашчаць.

У лозах шчэбет не сціхае,

Шум стаіць і свіст.

У яркім бляску спачывае

На ракіце ліст.

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Адказ удзельніка: Б. Растлумачце, калі ласка, у чым памылка ўдзельніка.

12.04.2016

Таццяна  

ответ    Ответ

Адказ: Г) 4

У беларуская мове галосных гукаў 6: [а], [о], [у], [і], [ы], [э]. Літара ё пасля зычных абазначае мяккасць зычных і адпаведны галосны гук [о].

У вершаваных радках Я. Коласа сустракаецца два словы з літарай "о" і два словы з літарай "ё". У агульнай складанасці ў словах твора чатыры гука [о].

вопрос

"Буслік-2014" 5-6 клас №25

У даўнія часы ў сялян не было гадзіннікаў. Замест іх слухалі спеў пеўняў і вызначалі, якая пара: а) поўнач; б) пара ўставаць; в) світанне. Так і казалі: «Прачнуўся пасля другіх пеўняў… Дзеці леглі спаць пасля першых пеўняў». Дапоўніце выразы:

1) першыя пеўні – …      2) другія пеўні – …      3) трэція пеўні – …

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 2-в, 1-б, 3-а

Г) 3-б, 2-а, 1-в

Д) 2-б, 1-в, 3-а

19.01.2015

Ксения  

ответ    Ответ

Адказ: А) 1-а, 2-б, 3-в

Раней нашы продкі жылі без гадзіннікаў і вызначалі час, арыентуючыся на першых, другіх і трэціх пеўняў.

Певень «“адлічвае час” на пераломе ночы і дня» (Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.). Спеў пеўня ўспрымалі як сігнал наступлення новага дня і адпаведна канца ночы. Са старажытных часоў певень замяняў людзям будзільнік. Ён спявае ў пэўны час дня і ночы, пачынаючы з паўночы, – "першыя пеўні", "другія пеўні", і, нарэшце, раніцай – "трэція пеўні". Беларуская прымаўка кажа: “Першыя пеўні - поўнач, другія пеўні - пара ўставаць, трэція пеўні - пярэдсвет” (Матэматычны фальклор: Пачатковыя матэматычныя ўяўленні і навыкі сродкамі народнай педагогікі / Аўтар-склад. А. Лозка. - Мн., 2002. – 52 с.). У сувязі з гэтым, своечасовы спеў пеўня ўспрымаецца як сімвал парадку, ладу.

вопрос

"Буслік-2014" 7-8 клас №30

Лічэбнік пачаў лічыцца самастойнай часцінай мовы з … .

A) XV стагоддзя       Б) XVI стагоддзя       В) XVII стагоддзя       Г) XVIII стагоддзя       Д) XIX стагоддзя

09.04.2014

Егор  

ответ    Ответ

Адказ: Г) XVIII стагоддзя

вопрос

"Буслік-2014" 7-8 клас №6

Дадзены словазлучэнні: 1) залаты ўспамін; 2) глухі зычны; 3) воўчы апетыт. У якіх словазлучэннях прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні? Але менавіта хочацца даведацца, у якім значэнні ўжыты прыметнік "глухі".

09.04.2014

Егор  

ответ    Ответ

Адказ: А) ва ўсіх прыкладах

Калі вам менавіта хочацца даведацца, у якім значэнні ўжыты прыметнік “глухі”, разгарніце, калі ласка, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” і пачытайце прамое (асноўнае) значэнне прыметніка “глухі” і адценні асноўнага значэння дадзенага слова (ТСБМ у 5 тамах / пад агульн. рэд. акадэміка АН БССР К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мінск, 1977 – 1984).

вопрос

"Буслік-2014" 7-8 клас №12

Вызначце сказ, у якім няправільна ўжыта дзеепрыслоўе:

1) Вучні атрымалі спіс рэкамендуючых заданняў.

2) Над вокнамі ў светлым пакоі былі папрыбіваты карнізы.

3) Няцвёрдым хістаючым крокам хворы дайшоў да ложка.

A) усе сказы      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

Возможно, некорректно составлено задание, т. к. в самой формулировке задания говорится о "дзеепрыслоўях", но в предложениях НИ ОДНОГО "дзеепрыслоўя" не встретилось, а только "дзеепрыметнікі". Поэтому хочется обратить на это внимание.

09.04.2014

Егор  

ответ    Ответ

Адказ: А) усе сказы

У дадзеных сказах няма правільна ўжытых дзеепрыслоўяў, а таксама і дзеепрыметнікаў.

Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў, а таксама дзеепрыметнікаў вы можаце паўтарыць па падручніку Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.

вопрос

В одном из заданий для 7-8 классов конкурса "Буслік-2014",были некорректно предложены ответы (они обозначают одно и тоже: вот данные ответы: 1 и 2, все кроме 3, всего было дано 3 предложения, чтобы из них выбрать правильные). Какие меры будут предприняты? С уважением.

24.02.2014

М.  

ответ    Ответ

Спасибо за сообщение. Просьба на будущее: указывать не только, для каких классов задание, но и конкретный номер вопроса задания.

Вы правильно заметили, что в вопросе 14 варианты ответов Б и Д по сути идентичны, но сформулированы по-разному. Т.к. правильный вариант ответа А, то на результаты участников такая формулировка не влияет.

вопрос

Калі ў беларускіх тэкстах з'явілася літара э? (Буслік-2014)

Калі адзначаецца Дзень літары Ё? (Буслік-2014)

22.02.2014

Беларусік  

ответ    Ответ

Літара Э з'явілася ў беларускіх тэкстах у канцы XV ст.

29 лістапада лічыцца Днём літары Ё.