Заданне 1
|
Які назоўнік з’яўляецца адгадкай выдзеленага ў народнай загадцы слова?
Каля ямы ўсе з кіямі.
A) каструля Б) міска В) гаршчок Г) збан Д) кубак
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 24 - 1 = 23
|
Заданне 2
|
Якога слова не хапае ў вершаваных радках Галіны Каржанеўскай?
Гэтак спрытна беляць столь!
Я сваім вачам не веру:
Стала белаю, як соль,
Як мука і як папера.
Буду ведаць:
… – незвычайныя майстры.
A) муляры Б) маляры В) цесляры Г) сталяры Д) ганчары
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 23 + 3 = 26
|
Заданне 3
|
Што, як толькі з’явілася і пачалі на ім працаваць, у народзе называюць «сталёвы конь»?
A) камбайн Б) трактар В) плуг Г) цэп Д) грузавік
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 26 + 3 = 29
|
Заданне 4
|
У якіх словах з дадзеных правільна пастаўлены націск?
1) муля́рскі 2) сівы́ 3) куха́рскі
A) ва ўсіх словах
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 29 + 5 = 34
|
Заданне 5
|
Колькі слоў ужыта ў сказе?
Няхайкрасалюбімайзямліўзадушэўнайпесніадгукнецца.
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 34 - 1 = 33
|
Заданне 6
|
Пра якую птушку ў народзе склалі загадку?
Шапачка маленькая, камізэлька нятканая, кафтанік рабенькі, ходзіць босенькі.
A) пра гусь Б) пра зязюлю В) пра жураўля Г) пра вераб’я Д) пра шпака
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 33 - 1 = 32
|
Заданне 7
|
Падбярыце з прапанаваных слоў сінонім(-ы) да назоўніка балота:
1) дрыгва 2) багна 3) дрыгвянік 4) багнішча
A) усе словы Б) 1 В) 1, 2 Г) 2, 3 Д) 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 32 - 1.25 = 30.75
|
Заданне 8
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару ш?
1) ) па..часціць 2) пя..чаны 3) раска..чык 4) мые..ся
A) ва ўсіх словах Б) 1, 2 В) 1, 3 Г) 1, 4 Д) 2, 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 30.75 - 1.25 = 29.5
|
Заданне 9
|
Адной з найбольш ужывальных часцін мовы (пасля назоўніка) мовазнаўцы лічаць … .
A) прыметнік Б) дзеяслоў В) прыслоўе Г) лічэбнік Д) займеннік
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 29.5 + 4 = 33.5
|
Заданне 10
|
Выберыце з прапанаваных слова, у якім на месцы пропуску напішаце літару а:
1) шч..гол 2) сельд..рэй 3) пл..вец
A) ва ўсіх словах Б) няма правільных варыянтаў В) 1 Г) 2 Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33.5 - 1.25 = 32.25
|
Заданне 11
|
Літару ь патрэбна напісаць на месцы пропуску у словах:
1) бац..вінне 2) ц..вік 3) ц..вет 4) ц..вердзь
A) ва ўсіх словах Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 2, 3 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1 = 31.25
|
Заданне 12
|
Дадзены назвы птушак:
1) кнігаўка 2) салавей 3) сініца 4) груган 5) глушэц
Падбярыце дзеясловы, якія абазначаюць іх спевы:
а) шчоўкаць б) кігікаць в) такаваць г) каркаць д) цінькаць е) крумкаць ё) кракаць ж) буркаваць
A) 1-ж; 2-г; 3-а; 4-в; 5-б.
Б) 1-ё; 2-в; 3-б; 4-д; 5-а.
В) 1-а; 2-б; 3-е; 4-д; 5-ж.
Г) 1-д; 2-е; 3-г; 4-б; 5-ё.
Д) 1-б; 2-а; 3-д; 4-е; 5-в.
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 31.25 + 3 = 34.25
|
Заданне 13
|
Якое слова прапушчана ў народнай прыкмеце?
Багата снегу – багата … .
A) вады Б) работы В) яды Г) хлеба Д) турбот
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 34.25 + 3 = 37.25
|
Заданне 14
|
Падбярыце з дадзеных слоў антонімы да дзеяслова есці:
1) сталавацца 2) карміцца 3) падсілкоўвацца
A) усе словы Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 2 Г) 1, 3 Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 4 = 41.25
|
Заданне 15
|
Вучні запісвалі назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Алесь запісаў: на крызе, аб дачцы. Паліна – у лазне, аб кветцы. Юрась – на вежы, аб сястрэ.
Хто з вучняў правільна зрабіў запіс?
A) усе вучні Б) усе вучні дапусцілі памылкі В) Алесь Г) Паліна Д) Юрась
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 41.25 - 1.25 = 40
|
Заданне 16
|
Дапоўніце народныя выслоўі па дадзенаму пачатку:
1) цішэй едзеш – …
2) рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – …
3) далей у лес – …
4) чым ноч цямней, тым …
Выберыце патрэбны варыянт:
а) дзе лепей
б) болей дроў
в) ясней зоры
г) далей будзеш
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г.
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в.
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а.
Г) 1-г, 2-а, 3-б, 4-в.
Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б.
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43
|
Заданне 17
|
Як называецца рака, на якой быў пабудаваны старажытны горад Тураў?
A) Свіслач Б) Днепр В) Прыпяць Г) Шчара Д) Дзвіна
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 43 - 1 = 42
|
Заданне 18
|
Умоўная назва часу, які трэба ведаць для падарожжа ў мінулае, – … .
A) археалагічны Б) геалагічны В) гістарычны Г) архаічны Д) тапаграфічны
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 42 - 0.75 = 41.25
|
Заданне 19
|
Якія з дадзеных гукаў не маюць парных глухіх?
1) [л] 2) [р] 3) [в] 4) [в’]
A) усе прыклады Б) усе прыклады, акрамя 1 В) 1, 2 Г) 2, 3, 5 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 41.25 - 1.25 = 40
|
Заданне 20
|
Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца … .
1) склад слова 2) будова слова 3) націск 4) інтанацыя 5) гукі
Выберыце патрэбныя варыянты.
A) усе варыянты Б) усе варыянты, акрамя 2 В) 1, 2 Г) 2, 3, 5 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 40 - 1.25 = 38.75
|
Заданне 21
|
Выберыце з прапанаваных толькі назоўнікі мужчынскага роду:
1) палын 2) лебедзь 3) шынель 4) пола 5) фае
A) усе словы Б) няма правільных варыянтаў В) 1, 3 Г) 2, 4 Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.75 + 3 = 41.75
|
Заданне 22
|
Вызначце словы з падоўжанымі зычнымі:
1) двухгалоссе 2) магазiнны 3) зацішша 4) каменны
A) усе прыклады
Б) няма правільных варыянтаў
В) усе варыянты, акрамя 4
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 41.75 + 3 = 44.75
|
Заданне 23
|
Хто з культурных дзеячаў старажытнай Беларусі атрымаў у народзе імя Златавуст?
A) Францыск Скарына
Б) Кірыла Тураўскі
В) Сымон Будны
Г) Мікола Гусоўскі
Д) Мялецій Сматрыцкі
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 44.75 - 1 = 43.75
|
Заданне 24
|
Для беларускай мовы ўласціва фанетычная з’ява дзеканне і цеканне. Для якой мовы яшчэ характэрна такая з’ява?
1) для рускай мовы 2) для ўкраінскай мовы 3) для польскай мовы
A) усе варыянты правільныя
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1 Г) 2 Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 43.75 + 5 = 48.75