Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик

Пачалася дастаўка прызоў за ўдзел у конкурсе «Буслік-2016»

13.09.2016

Конкурс

Аб'яднанне пачало дастаўку выніковых пратаколаў і прызоў удзельнікам конкурсу «Буслік-2016» на адрасы, якія ўказалі раённыя і гарадскія арганізатары конкурсу.

Кожны ўдзельнік гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2016» атрымлівае «прыз для ўсіх», які ўключае ў сябе: пасведчанне ўдзельніка, сувенірны магніт, закладку-каляндар і адну з дзвюх брашур – «Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2016»: заданні, адказы, пазнавальныя артыкулы для вучняў 3-6 класаў» для удзельнікаў, якія навучаліся ў 3-4 класах, або «Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2016»: заданні, адказы, пазнавальныя артыкулы для вучняў 5-11 класаў» для удзельнікаў, якія навучаліся ў 5-11 класах. У брашуры змешчаны заданні гульні-конкурсу «Буслік-2016» і адказы на іх, а таксама дадатковы матэрыял для паглыбення і пашырэння ведаў па беларускай мове і літаратуры.

Конкурс

Дадатковы прыз для удзельнікаў, якія навучаліся ў 3-4 класах, – кніга «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы для вучняў малодшага ўзросту». Словаўтваральны слоўнік уключае больш за 3000 словаўтваральных пар. Аснову слоўніка склалі перш за ўсё агульнаўжывальныя лексемы, якія сустракаюцца ў падручніках па беларускай мове для малодшых класаў. У ім прадстаўлена ўтварэнне слоў, якія адносяцца да такіх часцін мовы як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе. Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку.

Дадатковы прыз удзельнікам, якія навучаліся ў 5-11-х класах і паказалі добрыя вынікі, – кніга «І загучала слова…». Кніга расказвае пра тыя вядомыя і невядомыя, агульныя і асаблівыя факты, падзеі, з’явы, па якіх мы можам адказаць на пытанне пра незвычайнасць і адметнасць нашай Беларусі. Складаецца кніга з трох частак. У першай частцы расказваецца пра шлях ад першабытнага, бесславеснага чалавека да чалавека мыслячага, чалавека гаворачага, пра выключнасць чалавека ў параўнанні з жывёламі, пра ўзнікненне пісьма. Другая частка апавядае пра асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы і яе месца сярод іншых славянскіх моў. пра фарміраванне беларускай графікі. А трэцяя частка ўключае разнастайны матэрыял, які можна выкарыстоўваць як на ўроках, так і на пазаўрочных мерапрыемствах, а таксама для самастойнай праверкі і паглыблення ведаў па беларускай мове і літаратуры. Прызёрам 1-3 ступеняў таксама будуць уручаны медалі.

Призы
Призы

Прадугледжана таксама заахвочванне арганізатараў конкурсаў.

Віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў конкурсу! Жадаем поспехаў у новым навучальным годзе, захоплена і з цікавасцю атрымліваць новыя веды. Выказваем падзяку за працу і ўвагу да сваіх вучняў ўсім настаўнікам і арганізатарам. Дзякуем за цярпенне і разуменне. Усяго самага найлепшага!

Поделиться: